Песні, кветкі і вясновыя ўсмешкі | Дзяннiца

Песні, кветкі і вясновыя ўсмешкі

Версия для печатиВерсия для печати

Напярэдадні 8 Сакавіка “Букет вясновых усмешак” падарылі выхаванцы і педагогі Шчучынскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі гараджанам.

Традыцыйны справаздачны канцэрт сабраў у зале цэнтра культуры і народнай творчасці прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва з розных арганізацый і ўстаноў раёна. Да таго ж падтрымаць юных артыстаў завіталі іх бацькі, педагогі і сябры. Адным словам, быў поўны аншлаг!

 Шчырыя віншаванні з нагоды свята выказаў жанчынам начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама У.Р. Дубок.

 Хораша спявалі выхаванцы студыі эстрадных спеваў «Элегія» і ўзорнай студыі эстрадных спеваў “Апрель”, прыгожа танцавалі “Кантрасты”, з першых нот пакаралі сэрцы слухачоў вакалісты. Усе музычныя і харэаграфічныя нумары гледачы сустракалі гучнымі апладысментамі, а цудоўны букет вясновых усмешак абяцалі аднесці ў кожны дом!

Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.