Супрацоўнікі Шчучынскага РАУС прымаюць віншаванні | Дзяннiца

Супрацоўнікі Шчучынскага РАУС прымаюць віншаванні

Версия для печатиВерсия для печати

Сёння на ўрачыстасці, прысвечанай Дню міліцыі, у цэнтры культуры і народнай творчасці сабраліся супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў, ветэраны міліцыі і госці.

Начальнік Шчучынскага РАУС С.М. Сыцэвіч павіншаваў калег з прафесійным святам, нагадаў гісторыю станаўлення аддзела, выказаў словы ўдзячнасці ўсім, хто па закліку сэрца выбраў гэтую нялёгкую прафесію і стаіць на абароне інтарэсаў і правоў жыхароў раёна, падзякаваў за разуменне і падтрымку сем’ям міліцыянераў.

Нашы праваахоўнікі дастойна выканваюць свой доўг і захоўваюць афіцэрскія традыцыі. Падчас свята словы ўдзячнасці гучалі і ў адрас ветэранаў міліцыі. Лепшыя супрацоўнікі РАУС былі адзначаны нагруднымі знакамі, граматамі і грашовымі  прэміямі. З падарункамі завіталі на ўрачыстасць прадстаўнікі шматлікіх арганізацый раёна.

Добры настрой і зарад бадзёрасці падаравалі людзям у пагонах артысты  ЦКіНТ.

Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.