Актывістка, спартсменка і прос­та прыгажуня | Дзяннiца

Актывістка, спартсменка і прос­та прыгажуня

Версия для печатиВерсия для печати

Плённа і насычана прайшоў для Шчучыншчыны Год моладзі. Вя­лі­кая заслуга ў гэтым першага сак­ра­та­ра Шчучынскага ра­ён­на­га камітэта ГА “БРСМ” Алены Бог­дзель. Нядаўна яна была ўзна­га­род­жа­на нагрудным зна­кам  ГА “БРСМ” “За поспехі ў пра­цы”, а ўчора як адна з ак­ты­віс­так раённай арганізацыі Бе­ла­рус­ка­га саюза жанчын прымала ўдзел ва ўрачыстым прыёме ад імя старшыні Гродзенскага аб­л­вы­кан­ка­ма У.В. Краўцова. Ура­чыс­тасць была прысвечана 8 Са­ка­ві­ка.

Прыгожая маладая жанчына са шчы­рай усмешкай і доўгімі свет­лы­мі, як лён, валасамі заўсёды ў віры падзей. Нездарма раённая ар­га­ні­за­цыя БСЖ прапанавала ёй пры­няць удзел у VIII рэспубліканскім кон­кур­се “Жанчына года”. 

Алена Богдзель у свой час з за­ла­тым медалём скончыла СШ №2 г. Шчучына і з чырвоным дып­ло­мам – Гродзенскі дзяржаўны ўні­вер­сі­тэт імя Янкі Купалы па спе­цы­я­ль­нас­ці “Педагогіка і методыка па­чат­ко­ва­га навучання”. Так склаўся лёс, што працаваць ёй давялося з мо­лад­дзю: рабоце ў БРСМ яна прыс­вя­ці­ла больш за 10 гадоў. Аса­біс­тым прыкладам Алена вы­хоў­вае ў маладога пакалення па­чуц­цё патрыятызму, вучыць заў­сё­ды займаць актыўную гра­мадзян­с­кую пазіцыю, выступае за­ва­да­та­рам цікавых, крэатыўных ме­рап­ры­ем­с­т­ваў, якіх так багата пра­водзіц­ца ў нашым раёне. 

За сваю плённую працу не раз лі­дар шчучынскай моладзі ат­рым­лі­ва­ла заслужаныя ўзнагароды. У яе асабістай скарбонцы – Га­на­ро­выя граматы галоўнага ўпраўлення ідэ­а­ла­гіч­най работы, культуры і па спра­вах моладзі Гродзенскага аб­л­вы­кан­ка­ма, абласнога Савета дэ­пу­та­таў, Гродзенскага абкама БРСМ і Цэнтральнага камітэта БРСМ.  

Ёсць у Алены Богдзель свой сак­рэт поспеху: побач знаходзяцца людзі, якіх яна любіць і якія любяць яе. Два сыны – Ілья і Аляксей  – яе ра­дасць, гонар і светлая надзея. Але­на – клапатлівая мама, добрая дач­ка і сястра, выдатная гас­па­ды­ня. А яшчэ яна вельмі творчы ча­ла­век. За паўсядзённай мітуснёй рэд­ка выпадае вольная хвілінка, але ці ж можна жыць без нат­х­нен­ня? Алена яшчэ ў школьныя гады асяд­ла­ла Пегаса – піша вершы, вя­жа і шые, займаецца спортам, вядзе актыўны лад жыцця і любіць вы­рош­ч­ваць кветкі. 

Алена Богдзель пераканана, што кож­ная жанчына, якой бы занятай не была на працы, павінна ім­к­нуц­ца быць добрай мамай, кла­пат­лі­вай дачкой, адмысловай гас­па­ды­няй і проста павінна быць шчас­лі­вай, каб дарыць шчасце іншым.

Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.