Ліцэістаў цікавяць міліцэйскія будні | Дзяннiца

Ліцэістаў цікавяць міліцэйскія будні

Версия для печатиВерсия для печати

Першакурснік Шчучынскага сельскагаспадарчага ліцэя Арцём Дубок не па чутках ведае пра міліцэйскія будні. Яго тата на працягу 20-ці гадоў нёс гэту нялёгкую службу. Нядаўна ў РАУС у рамках рэспубліканскай ак­цыі ГА “БРСМ” “Да абароны Ай­чы­ны га­то­вы!” прай­шоў Дзень ад­чы­не­ных дзвярэй. Арцём Дубок разам са сваімі аднакурснікамі з задавальненнем выкарыстаў магчымасць пазнаёміцца са шчучынскімі праваахоўнікамі.

Начальнік ін­с­пек­цыі па спра­вах непаўналетніх Ю.А. Пляханаў і начальнік аператыўна-дзяжурнай службы П.П. Найда запрасілі рабят на своеасаблівы экскурс. Як, вядома, утрымаць увагу юнакоў вельмі складана, асабліва, калі пад рукой у іх сучасныя гаджэты. Але Павел Паўлавіч хутка знайшоў агульную мову з падлеткамі. Заўважаю, як загарэліся вочы ў хлопцаў, калі маёр пачаў паказваць сап­раў­д­ную зброю і аму­ні­цыю пра­фе­сі­я­на­лаў. Шукаць дабравольца для дэманстрацыі спецадзення доўга не прыйшлося. Лічаныя хвіліны -- і на адным з ліцэістаў надзейна замацаваны спецыяльны шлем “Сфера” і бронекамізэлька “Кедр-2 ”. Асобы інтарэс у хлопцаў выклікала зброя. Ну дзе яшчэ зможаш патрымаць у руках сапраўдныя пісталет і аўтамат?

--  За 15 гадоў маёй працы “расчахляць кабуру Макарава” ў адносінах да людзей не давялося, -- расказвае П.П. Найда. – І рабіць гэта не хацелася б і далей.

 Рабяты адзін за другім падыходзяць да стала з міліцэйскімі “экспанатамі”, ажыўлена абмяркоўваюць тэхнічныя асаблівасці зброі, спрабуюць на трываласць бранзалеты, прымяраюць  бронекамізэлькі, фатаграфуюцца.

П.П. Найда падчас сустрэчы закрануў і тэму выхавання сучаснай моладзі.  

-- У вашых руках аўтарытэт вашай навучальнай установы, -- звярнуўся да першакурснікаў Павел Паўлавіч. – На жаль, у многіх людзей склалася памылковае меркаванне наконт ліцэістаў. Між тым, сярод навучэнцаў шмат ініцыятыўных, творчых маладых людзей. Калі вы будзеце кантраляваць свае паводзіны, сачыць за знешнім выглядам, весці здаровы лад жыцця, то і аўтарытэт ліцэя ўздымецца на належны ўзровень. Не бярыце ў рукі бутэльку піва, цыгарэту, не парушайце правы іншых грамадзян. Гэта не толькі “чарніць” вашу рэпутацыю, але і прадугледжвае адказнасць.

Пагутарыў з ліцэістамі і начальнік ін­с­пек­цыі па спра­вах непаўналетніх Ю.А. Пляханаў.

Першы сакратар РК БРСМ А.С. Богдзель – ад­на з ар­га­ні­за­та­раў сустрэчы – падзя­ка­ва­ла ад імя пад­лет­каў суп­ра­цоў­ні­кам міліцыі за ці­ка­вую экскурсію.  Відавочна, што “міліцэйская кухня”, пра якую так захоплена расказалі людзі ў форме, выклікала інтарэс у многіх рабят, прымусіла задумацца над тым, як важна быць у згодзе з законам.

Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.