Пераможныя заплывы | Дзяннiца

Пераможныя заплывы

Версия для печатиВерсия для печати

У басейне Васлішкаўскай СШ прайшлі спаборніцтвы па плаванні ў рамках спартакіяды сярод сельсаветаў. За званенне мацнейшых плыўцоў раёна змагаліся 11 каманд.

Заплывы праходзілі на дыстанцыю 50 метраў для жанчын і 100 метраў для мужчын. Хутчэй за ўсіх фінішавалі плыўцы Вікторыя Шмыгельская з Жалудка і Ігар Марозік з Васілішак. Сярод каманд першае месца заняла зборная Васілішкаўскага сельсавета. Прызёры былі ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

-- Спартсмены-ўдзельнікі прыемна здзівілі сваёй высокай фізічнай падрыхтоўкай, -- гаворыць старшыня раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Віктар Антонавіч Струкель. – Упэўнены, многія з іх рэгулярна наведваюць басейн, таму і дэманструюць такія высокія вынікі.

Між іншым, у гэты ж дзень стартавалі і VIII спартыўныя гульні сярод працоўных калектываў арганізацый горада, якія таксама пачаліся са спаборніцтваў па плаванні. І тут мацнейшымі плыўцамі сталі работнік РУП ЖКГ Дзяніс Чучэйка і супрацоўніца Шчучынскай ЦРБ Людміла Пракаповіч. У камандным жа заліку перамогу заваявалі спартсмены прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.