"Мудры шчупак” прымае гас­цей | Дзяннiца

"Мудры шчупак” прымае гас­цей

Версия для печатиВерсия для печати

Больш за 30 каманд удзе­ль­ні­ча­ла ў адкрытым раённым турніры па ін­тэ­лек­ту­а­ль­ных гульнях “Кубак Шчу­пака-2016”

Вам вядома, у якім горадзе зна­ходзіц­ца кандытарская фаб­ры­ка “Спартак”?  А можа, вы сап­раў­д­ны знаўца геаграфіі і мо­жа­це адказаць, у якога бе­ла­рус­ка­га горада ёсць цёзкі ў Фран­цыі, Германіі, Сербіі, Македоніі? На­пэў­на, вы чулі, за што рыцар Іль­ві­нае Сэрца атрымаў такое проз­віш­ча. І, канечне, вам зусім не складана назваць самы вялікі цыт­рус... 

Рабяты з 31 каманды шукалі ад­ка­зы на гэтыя і іншыя пытанні. У тур­ні­ры прымалі ўдзел не толькі пас­та­ян­ныя члены клуба «Мудры Шчу­пак» – 27 школьных  каманд з на­ша­га раёна. У госці да шчу­чын­цаў прыехалі знатакі з іншых га­ра­доў. Клуб «Ваўкавыскія ваўкі» прад­с­таў­ля­лі дзве каманды – «Элементарна, Ватсан» і «БІЧ». З лід­с­ка­га клуба інтэлектуальных гу­ль­няў «Стальная крыса» на турнір у Шчу­чын прыбыла каманда «Кін-дза-дза». А нашых бліжэйшых су­седзяў –  г. Масты – прадстаўляла «Фантастычная шасцёрка». Дарэчы, ка­ман­да «Элементарна, Ватсан» скла­да­ла сур’ёзную канкурэнцыю ін­шым знатакам: яна стала чэм­пі­ё­нам Гродзеншчыны на Кубку Кро­на­на. 

Знатакоў шчыра вітала намеснік на­ча­ль­ні­ка аддзела адукацыі, спор­ту і турызму Жанна Іванаўна Ме­ць­ко. Яна пажадала камандам пос­пе­ху і ўдалага выступлення.

І вось пастаянная вядучая – кі­раў­нік раённага клуба ін­тэ­лек­ту­а­ль­ных гульняў «Мудры шчупак» Тац­ця­на Чаславаўна Бадзюкова – прад­с­таў­ляе журы і аб’яўляе аб па­чат­ку гульні. Дарэчы, рэдактарам па­ке­та пытанняў выступіў Сяргей Ду­бя­ле­віч, наш зямляк, вядомы на ўсю Беларусь знаток і ўдзельнік роз­ных інтэлектуальных турніраў. 

Па традыцыі ў час такіх ме­рап­ры­ем­с­т­ваў удзельнікі віншуюць імя­нін­ні­каў. На гэты раз свой дзень на­рад­жэн­ня адзначаў Мікіта Пе­ту­хоў з СШ №2 г Шчучына, член ка­ман­ды «Магло б быць і лепш». 

Пытанні першага тура – «Медыяазбукі» – не выклікалі цяж­кас­цей у інтэлектуалаў. Падчас «Сваёй гульні» рабяты пра­дэ­ман­с­т­ра­ва­лі  веды ў дзесяці тэмах. З двух частак, у кожнай з якіх пра­гу­ча­ла па 12 пытанняў, складалася гу­ль­ня «Што? Дзе? Калі?»

Пераможцы вызначаліся ў кож­ным туры, а таксама сярод каманд ін­тэ­лек­ту­а­ль­на­га клуба ў кожнай уз­рос­та­вай групе.

Па выніках гульні першае месца ся­род малодшых ювеналаў заняла ка­ман­да «Хогвартс» з Астрынскай СШ, другое – «Дынаміт» СШ №1 г. Шчу­чы­на і трэцяе – «Знатакі-2» з СШ №2 г. Шчучына.  У старэйшых юве­на­лаў пераможцай стала каманда «Магло б быць і лепш» з СШ №2. На другім месцы – «Мост» з гімназіі і на трэцім – каманда «Імпульс» з СШ №1 г. Шчучына. У юніёраў у лі­да­ры выйшла каманда «Грыффіндор» з СШ №1 г. Шчу­чы­на, на другім месцы – «Геліос» з СШ №2 і на трэцім – «Мерыдыян» з Ас­т­рын­с­ка­га цэнтра творчасці дзя­цей і моладзі. 

– Гэта гульня вызначалася ве­ль­мі цікавымі пытаннямі, – дзеляцца сва­і­мі ўражаннямі рабяты з ка­ман­ды «Дынаміт». – Самымі цяжкімі для нас аказаліся заданні з тура «Свая гульня», за якія прыз­на­ча­ла­ся па 50 балаў. Сваім выс­туп­лен­нем мы задаволены.

Сярод гасцей лепшымі знатакамі ака­за­лі­ся рабяты з ваўкавыскай ка­ман­ды «Элементарна, Ватсан». Гос­ці турніру, што занялі прызавыя мес­цы, атрымалі падарункі ад Шчу­чын­с­ка­га раённага камітэта БРСМ, якія ўручыла капітанам пер­шы сакратар Алена Славаміраўна Бог­дзель. 

Усе каманды-пераможцы і пры­зё­ры – члены клуба «Мудры шчу­пак» – былі ўзнагароджаны дып­ло­ма­мі і салодкімі падарункамі. Му­зыч­ныя нумары для ўдзельнікаў ме­рап­ры­ем­с­т­ва падрыхтавалі вы­ха­ван­цы цэнтра творчасці дзяцей і мо­ладзі. 

Арганізатарамі гэтага цікавага ме­рап­ры­ем­с­т­ва выступілі аддзел аду­ка­цыі, спорту і турызму, раённы ка­мі­тэт БРСМ і Шчучынскі ЦТДіМ. А праходзіў турнір у Шчучынскім цэн­т­ры культуры і народнай твор­час­ці.

Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.