Груз знаходзіць адрасата | Дзяннiца

Груз знаходзіць адрасата

Версия для печатиВерсия для печати

Задача Чырвонага Крыжа – па­ляп­шаць якасць жыцця ўраз­лі­вых катэгорый насельніцтва. Гэ­тай задачы падпарадкавана і дзей­насць Шчучынскай раёнай ар­га­ні­за­цыі Беларускага та­ва­рыс­т­ва Чырвонага Крыжа. Ся­род мноства дабрачынных спраў, якімі займаецца ар­га­ні­за­цыя, можна назваць і раз­мер­ка­ван­не гуманітарнага грузу сярод людзей, што трапілі ў складаную жыц­цё­вую сітуацыю.

Вось і ў снежні мінулага года ра­ён­ная чырвонакрыжная ар­га­ні­за­цыя атрымала гуманітарны груз ад Швейцарскага Чыр­во­на­га Крыжа. Што гэта за груз і як ён раз­мяр­коў­ваў­ся,  мы папрасілі рас­ка­заць старшыню РА БТЧК Га­лі­ну Станіславаўну Мацюк.

– Гуманітарны груз складаўся з хар­чо­вых тавараў, а таксама з адзен­ня, канцтавараў, цацак для дзя­цей, прадметаў гігіены, посуду і ін­ша­га, усяго на суму 36 мільёнаў 400 тысяч рублёў. Асноўнымі ат­ры­ма­ль­ні­ка­мі грузу сталі мна­гадзет­ныя і няпоўныя сем’і, такіх 88. Так­са­ма неабходныя рэчы былі ўру­ча­ны 26-ці інвалідам першай і другой груп, 10-ці малазабяспечаным гра­мадзя­нам, двум перасяленцам з Ук­ра­і­ны, тром чалавекам, якія вяр­ну­лі­ся з месц пазбаўлення волі. Уся­го дапамогу атрымалі 130 бе­не­фі­цы­я­раў, гэта значыць, людзей, якія найбольш мелі ў ёй патрэбу.

Для нас вельмі важна, каб “гуманітарка”, як кажуць у народзе, знай­ш­ла свайго адрасата. У сувязі з гэтым хочацца шчырую ўдзяч­насць выказаць старшыням Шчу­чын­с­ка­га, Мажэйкаўскага, Ляд­с­ка­га, Васілішкаўскага, Астрынскага се­ль­вы­кан­ка­маў, якія спрацавалі ак­тыў­на і аператыўна,  дапамаглі хут­ка аформіць неабходныя да­ку­мен­ты для сваіх падапечных і ака­за­лі дзейсную дапамогу ў дас­таў­цы грузу. Дружна адгукнуліся на гэ­тую ініцыятыву і ўстановы адукацыі ра­ё­на. У школах былі складзены спі­сы сямей, якія маюць патрэбу ў гу­ма­ні­тар­най дапамозе, а  педагогі са­цы­я­ль­ныя дапамаглі такім се­м­’­ям сабраць неабходныя да­ку­мен­ты.

Станоўча былі вырашаны і тран­с­пар­т­ныя пытанні. Напрыклад,  ды­рэк­тар Ракавіцкай СШ І.В. Пазняк аса­біс­та даставіў атрымальнікаў да­па­мо­гі да месца яе выдачы. Вя­лі­кую ўвагу падапечным сем’ям удзя­лі­ла педагог сацыяльны На­вад­вор­с­кай СШ Н.В. Драгун. Дзя­куй настаўнікам за чуласць і спа­гад­лі­васць!

Словы падзякі хочацца сказаць і ў адрас дырэктара Шчучынскай ДЮСШ В.Ю. Шымановіча, які пра­дас­та­віў памяшканне для выдачы гу­ма­ні­тар­най дапамогі. Практыка па­каз­вае, што ўзаемаразуменне і цес­нае супрацоўніцтва паміж прад­с­таў­ні­ка­мі розных структур заў­сё­ды ідзе на карысць справе, у тым лі­ку  і дабрачыннай.

Ала УЛАДЗІМІРАВА.