Важней за ўсё – бяспека ў доме | Дзяннiца

Важней за ўсё – бяспека ў доме

Версия для печатиВерсия для печати

Тэма пажарнай бяспекі не губ­ляе сваёй актуальнасці. Сёлета ко­ль­касць пажараў у параўнанні з аналагічным перыядам мі­ну­ла­га года вырасла як на Гродзен­ш­чы­не, так і ў цэлым па рэс­пуб­лі­цы. Трывожнай застаецца сі­ту­а­цыя і ў нашым раёне. За ня­поў­ныя два месяцы гэтага года ў аг­ні загінулі дзве пажылыя жан­чы­ны: трагедыі здарыліся ў Скры­баў­цах і ў Шчучыне. 

Прафілактычная работа не спы­ня­ец­ца ні на дзень. У сельсаветах пра­цу­юць аглядныя камісіі, спе­цы­я­ліс­ты пра­вя­ра­юць спраўнасць га­за­ва­га аб­с­та­ля­ван­ня і элек­т­рап­ра­вод­кі. Пад асобы кантроль узяты да­мы адзі­но­кіх грамадзян і адзі­но­ка пра­жы­ва­ю­чых. 

Тэрыторыя Астрынскага се­ль­са­ве­та – адна з самых вялікіх у ра­ё­не. У 74 населеных пунктах пра­жы­вае крыху больш за чатыры ты­ся­чы чалавек, амаль чвэрць – адзі­но­кія і адзінока пра­жы­ва­ю­чыя пен­сі­я­не­ры. У мі­ну­лым годзе там ад­бы­ло­ся 10 па­жа­раў, адзін чалавек за­гі­нуў. 

Як уберагчы людзей ад бяды, як зра­біць бяспечным кожны дом – гэ­тыя і іншыя надзённыя пытанні аб­мяр­коў­ва­лі ўдзельнікі сельскага схо­ду, што прайшоў днямі ў Ас­т­рын­с­кай СШ. У злабадзённай раз­мо­ве пры­ма­лі ўдзел намеснік на­ча­ль­ні­ка Шчу­чын­с­ка­га райвыканкама Я.Б. Май­сей, старшыня Ас­т­рын­с­ка­га се­ль­вы­кан­ка­ма Г.Ю. Бекіш, на­мес­нік на­ча­ль­ні­ка Гродзенскага аб­лас­но­га ўпраў­лен­ня МНС С.М. Ля­во­наў, на­ча­ль­нік Шчучынскага РАНС А.Дз. Ма­лю­гін, інспектар ін­с­пек­цыі Энер­га­наг­ля­ду С.А. Ку­роў­с­кі, святар Зя­нон Рамэйка і іншыя. 

– Сёння, каб папярэдзіць надз­вы­чай­ныя сітуацыі, спецыялісты пад­раз­дзя­лен­няў МНС ар­га­ні­за­ва­лі шырокамаштабную работу ў роз­ных накірунках, – паведаміў пры­сут­ным С. М. Лявонаў. – Яны пра­вя­ра­юць вентыляцыйныя каналы до­маў­ла­дан­няў, дзе ўстаноўлены га­за­выя катлы, звяртаюць увагу на ўмо­вы пражывання грамадзян, у асаб­лі­вас­ці дзяцей, займаюцца пра­фі­лак­ты­кай. Як сведчыць ста­тыс­ты­ка, у пажарах у пераважнай бо­ль­шас­ці гінуць людзі сталага ўзрос­ту. І тут у першую чаргу ад­каз­насць ускладаецца на дзяцей, якія  павінны паклапаціцца пра сва­іх бацькоў. Сярод прычын гібелі на па­жа­рах – неасцярожнае абы­ход­жан­не з агнём, курэнне ў ложку ў ста­не алкагольнага ап’янення. Ад­на­го такога аматара пакурыць  па­жар­ныя тройчы (!) ра­та­ва­лі з дома, які ўжо гарэў....

Сітуацыю з пажарамі, што скла­ла­ся на тэрыторыі нашага раёна, аха­рак­та­ры­за­ваў А.Дз. Малюгін. Ён так­са­ма звярнуў увагу вяскоўцаў на тое, што з надыходам вясны ўсе пач­нуць наводзіць парадкі ў сва­іх два­рах і спальваць смецце. Трэ­ба быць вельмі асцярожнымі, каб не на­нес­ці ўрону ні сабе, ні су­седзям. 

Пастаянна кантраляваць спраў­насць газавага абсталявання, а ў вы­пад­ку неабходнасці адразу звяр­тац­ца да спецыялістаў, заклікаў Я.Б. Майсей. Ён нагадаў, што, нап­рык­лад,  тэрмін дзеяння газавай плі­ты  – каля 20 гадоў. Калі яна вып­ра­ца­ва­ла свой рэсурс, яе трэба за­мя­няць, таму што любая няс­п­раў­насць можа прывесці да бяды. Плі­ты можна набыць у Шчучынскім рай­га­зе: там і цэны прымальныя, і бес­п­ра­цэн­т­ная рас­тэр­мі­ноў­ка пра­дуг­лед­жа­на. 

Звярнуць самую пільную ўвагу на электраправодку параіў удзе­ль­ні­кам сходу С.А. Куроўскі. І ні ў якім ра­зе не замяняць электрычныя проб­кі адвёрткай, а таксама іншымі са­ма­роб­ны­мі прыстасаваннямі. Гэ­та можа выклікаць кароткае за­мы­кан­не і прывесці да пажару. Ак­ра­мя таго, такія дзеянні караюцца штра­фам. 

Аб рабоце, якая праводзіцца на тэ­ры­то­рыі сельсавета па захаванні пажарнай бяспекі, расказала Г.Ю. Бекіш. Летась аглядная ка­мі­сія наведала 836 дамоў вяскоўцаў. У сельсавеце прайшло 67 сельскіх схо­даў, устаноўлена 28 пажарных апа­вяш­ча­ль­ні­каў, у 37 дамах ад­ра­ман­та­ва­ны печы, а ў 32 – за­ме­не­на электраправодка.  У мінулым годзе праведзена пэўная работа па ўхі­лен­ні выяўленых парушэнняў па­жар­най бяспекі, у сувязі з чым бы­ло накіравана 41 пісьмо дзецям сас­та­рэ­лых бацькоў і 279 пісьмаў – улас­ні­кам дамоў. Праведзены і ін­шыя прафілактычныя ме­рап­ры­ем­с­т­вы. Уся работа арганізавана ў цес­ным кантакце з адпаведнымі служ­ба­мі, таму што толькі так мож­на дасягнуць рэальных вынікаў.

Ганна РУДСКАЯ.