Найбольш пытанняў да ка­му­на­ль­най службы | Дзяннiца

Найбольш пытанняў да ка­му­на­ль­най службы

Версия для печатиВерсия для печати

На суботнюю “прамую лінію” да старшыні райвыканкама С.В. Ло­жэч­ні­ка паступіла 19 званкоў.

Самыя, так бы мовіць, ма­са­выя пытанні былі звязаны з па­ця­жэ­лы­мі жыроўкамі за ка­му­на­ль­ныя паслугі. Як вядома, нам прый­дзец­ца плаціць па-новаму за асвятленне і ўборку па­д’­ез­даў, выраслі тарыфы за ацяп­лен­не.

Вось і тэлефанавалі шчучынцы з вуліц Астроўскага, Заводскай, 17 Ве­рас­ня з пытаннямі, адкуль такія су­мы? Чаму столькі пацягнула элек­т­рыч­насць – магчыма, хтосьці не­сан­к­цы­я­на­ва­на ўрэзаўся ў сіс­тэ­му і папросту крадзе энергію? Па­д’­езд не прыбіралі, а плату ўзялі…

– Усё гэта лёгка праверыць. Раз­бя­ром­ся ў кожным выпадку, – за­пэў­ніў С.В. Ложэчнік і даў ад­па­вед­нае даручэнне намесніку ды­рэк­та­ра РУП ЖКГ А.В. Шкіндзераву, які так­са­ма дзяжурыў на «прамой лі­ніі».

Андрэй Валер’евіч адразу даў тлу­ма­чэн­ні ў адносінах аплаты за ацяп­лен­не.

– Трэба ўлічваць, што па­вя­лі­чыў­ся тарыф за адну Г/калорыю (для насельніцтва яе кошт зараз скла­дае 133 тыс. 417 рублёў), а па­ко­ль­кі студзень выдаўся па-сап­раў­д­на­му зімовым, у адрозненне ад ана­ма­ль­на цёплага снежня (успомніце, стаяла плюсавая тэм­пе­ра­ту­ра), то ў студзені было зрас­хо­да­ва­на больш паліва і ад­па­вед­на выпрацавана больш Г/калорый цеп­ла­э­нер­гіі. Адсюль і павелічэнне су­мы за аплату цяпла прыкладна ў два разы. Дарэчы, нашы спе­цы­я­ліс­ты па камунальных плацяжах (тэл. 28-3-39 і 29-7-72) заўжды га­то­вы растлумачыць любую лічбу, якая ў плацельшчыка выклікае сум­нен­ні, – запэўніў А.В. Шкін­дзе­раў.


Увогуле большасць тэлефонных зван­коў на «прамую лінію» да стар­шы­ні райвыканкама тычылася ра­бо­ты камунальнай службы. Так, га­рад­жа­не з вуліц Піянерскай, 6 і За­вод­с­кай, 8 скардзіліся, што хо­лад­на ў іх кватэрах. Некалькі ад­ра­са­таў наракалі на тэмпературу толькі ўмоў­на гарачай вады ў кране.

Уздымалі шчучынцы і пытанні доб­раў­па­рад­ка­ван­ня прыдамавых тэ­ры­то­рый.

– Мы ведаем гэту праблему і пас­ту­по­ва вырашаем яе. Штогод да­водзім да ўзорнага стану 1-2 два­ры з заменай падземных ка­му­ні­ка­цый, – падкрэсліў кіраўнік ра­ё­на. – Такія праекты досыць дарагія. Ка­пі­та­ль­нае добраўпарадкаванне ад­на­го двара абыходзіцца ў суму ка­ля 14 млрд. рублёў. Зараз на чар­зе завяршэнне дваровага доб­раў­па­рад­ка­ван­ня па вуліцы За­вод­с­кай.


Актыўна званілі на прамую лінію да С.В. Ложэчніка і вяскоўцы. Жы­ха­ры Мураванкі не задаволены, што з-за нерэнтабельнай работы зак­ры­лі іх лазню. Сяргей Ва­сі­ль­е­віч пераканаўча і даступна пра­па­на­ваў падлічыць разам, у які ру­бель абыходзіцца такая «лёгкая па­ра». На жаль, у лазню хадзілі не бо­лей паўтара дзясятка вяскоўцаў. Аку­піць затраты пры такім рас­к­ладзе немагчыма, а працаваць ва ўрон сёння недапушчальна. Як быць далей, як знайсці здаровы кам­п­ра­міс паміж эканомікай і за­пат­ра­ба­ван­ня­мі людзей? С.В. Ло­жэч­нік паабяцаў разабрацца і ў гэ­тай неадназначнай сітуацыі.

А жыхарка з вуліцы Цэнтральнай аг­ра­га­рад­ка Тур’я ўзняла пытанне ву­ліч­на­га асвятлення.

– Нам бы хоць адзін дадатковы ліх­тар у двары…

– Пастараемся дапамагчы, – пра­гу­ча­ла ў адказ на просьбу.

Дарэчы, на некаторыя з най­больш вострых пытанняў, што ты­чы­лі­ся, да прыкладу, цяпла ў ква­тэ­рах, рэакцыя была надзвычай апе­ра­тыў­най. Па трох адрасах спе­цы­я­ліс­ты камунальнай службы ад­п­ра­ві­лі­ся ў той жа дзень, каб да­па­маг­чы людзям. Менавіта ў гэтым і ёсць сэнс «прамых ліній», якія пра­цу­юць нават у выхадны дзень.

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.

Фота аўтара