Вайна і мір у нашых песнях | Дзяннiца

Вайна і мір у нашых песнях

Версия для печатиВерсия для печати

У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў традыцыйны раённы фестываль патрыятычнай песні, прысвечаны 75-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны

Сёстры Марына і Ірына Козіч ужо не ўяўляюць сваё жыццё без музыкі. Дзяўчынкі – актыўныя ўдзельніцы раённых і абласных конкурсаў. Фестываль патрыятычнай песні не стаў выключэннем. Песня  “Няпрошаная вайна” ў іх выкананні кранула сэрцы кожнага. У той дзень удзельнікі фестывалю прадставілі на суд журу і гледачоў 24 яркія і цікавыя нумары. Міжволі слухачы вярталіся ў тыя далёкія часы, калі наш народ мужна адстойваў незалежнасць роднай зямлі.

У зале было мнагалюдна. Удзе­ль­ні­каў фестывалю прый­шоў падтрымаць і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі С.Г. Каспярчук.

Ваенныя песні змяняліся пяшчотнымі мелодыямі пра моладзь, каханне, бацькоўскі дом і любоў да Радзімы. Многія музычныя творы дапаўняліся слайдамі і відэаролікамі, а некаторыя канкурсанты падрыхтавалі харэаграфічныя нумарамі. Прыгожа танцавалі юныя артысткі пад песню “Аист на крыше”, якую цудоўна выканала Яна Аўсяннік з Васілішкаўскага цэнтра культуры. “Запалілі” зал разам з Анастасіяй Селішчавай, якая прадстаўляла на конкурсе цэнтр культуры і народнай творчасці, шчучынскія барабаншчыцы. Усіх артыстаў горача падтрымлівалі гледачы: шчырымі апладысментамі быў адораны кожны ўдзельнік фестывалю.

І вось самы хвалюючы момант. Журы вызначыла пераможцаў. Гран-пры фестывалю па праве заваявалі Ірына і Марына Козіч, якія прадставілі СШ №1 г. Шчучына.

Першае месца сярод вакальных груп заняло трыо гімназіі г. Шчучына ў складзе Таццяны Куроўскай, Вікторыі Налівайка і Марціны Рабко. Другое месца прысуджана квартэту “Элегія” (ЦТДіМ). У тройцы лідараў і трыо “Зорны дождж” (СШ №3 г. Шчучына).  

Лепшымі вакалістамі ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў былі прыз­на­ны Таццяна Паўлюкевіч, якая прадставіла Галавічпольскі дз/с-СШ, выхаванка ЦТДіМ Марыя Агель і вучаніца Васілішкаўскай СШ Вераніка Шырокая.

Сярод салістаў ва ўзросце ад 19 да 31 года не было роўных Маргарыце Пяткевіч з ЦРБ, Максіму Паталета са Шчу­чын­с­кага масласырзавода і Аксане Дзятчык, якая абараняла гонар Орлеўскага сельскага клуба.

Вызначаліся пераможцы і сярод прафесіяналаў. Так, Анастасія Селішчава – культарганізатар аддзела па рабоце з дзецьмі і моладдзю

РЦКіНТ заняла першае месца,  другое належыць Дзмітрыю Паварга –  кіраўніку народнага ансамбля беларускай песні “Сябрына” Жалудоцкага Дома культуры.

Адметна, што спецыяльна да Году культуры была прымеркавана новая намінацыя раённага фестывалю – “Беларусь – мая калыска”. У ёй переможцай вызначана Анастасія Вількевіч з Васілішкаўскай СШ. На другім месцы – выхаванка студыі эстрадных спе­ваў “Элегія” ЦТДіМ Юлія Кройтар, а на трэцім – Аліса Дубачынская, якая прадставіла РЦКіНТ.

Прыз сімпатый гледачоў атрымаў гітарыст Дзмітрый Шкляр –  прадстаўнік Шчучынскага сельскагаспадарчага ліцэя. Песня “В военкомате случай был” літаральна пакарыла слу­ха­чоў.

Усе пераможцы былі ўзна­га­род­жа­ны граматамі і каштоўнымі па­да­рун­ка­мі ад арганізатараў фестывалю: РК БРСМ, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

– Канкурсанты сёлета парадавалі творчым падыходам да пастаноўкі ну­ма­роў і цудоўнымі вакальнымі да­нымі, – гаворыць першы сак­ра­тар РК БРСМ Алена Богдзель. – Прыемна, што наша моладзь не толькі добра ведае і любіць патрыятычныя песні старэйшага пакалення, але ўносіць і свой уклад у працяг лепшых песенных традыцый. Ве­ль­мі хочацца, каб у нас­туп­ным годзе на гэтай сцэне было яшчэ больш таленавітых канкурсантаў.

Ганна ВІЛЕНЦЭВІЧ.

Фота аўтара.