Гродна – знаёмы незнаёмец | Дзяннiца

Гродна – знаёмы незнаёмец

Версия для печатиВерсия для печати

У конкурсе, які ладзіўся на базе СШ №1 г. Шчучына,  прынялі ўдзел 16 ка­манд. У першы дзень свае ве­ды дэманстравалі рабяты з Ра­жан­каў­с­ка­га, Галавічпольскага, Скры­баў­с­ка­га, Ляшчанскага, Ор­леў­с­ка­га, Першамайскага, На­вад­вор­с­ка­га і Каменскага на­ву­ча­ль­на-педагагічных комплексаў. У гэ­тай жа групе была прад­с­таў­ле­на і каманда Мажэйкаўскага дз/с-БШ. На наступны дзень спа­бор­ні­ча­лі вучні гімназіі і сярэдніх школ: трох гарадскіх, Жа­лу­доц­кай, Астрынскай і Ва­сі­ліш­каў­с­кай.

– На гэты раз акцэнт быў зроб­ле­ны на гісторыю Гродна: падзеі і да­ты, звязаныя з гэтым горадам, пом­ні­кі архітэктуры і культуры, вя­до­мых людзей, якія пакінулі свой яр­кі след, – гаворыць метадыст Шчучынскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Наталля Анатольеўна Машкала. 

Конкурс складаўся з трох частак. У краязнаўчай экспедыцыі «Страчаная спадчына» ўдзельнікі пра­водзі­лі папярэднюю работу: выз­на­ча­лі тэму для сваёй за­воч­най экскурсіі, падбіралі матэрыял, дас­ле­да­ва­лі цікавыя гістарычныя аб’­ек­ты і стваралі «партфель юнага эк­с­кур­са­во­да». А затым запрашалі на тэматычную экскурсію. Вельмі твор­ча да выканання гэтага за­дан­ня падышлі рабяты з Галавічполя. 

Самымі лепшымі знаўцамі стра­ча­ных помнікаў гродзенскай ар­хі­тэк­ту­ры аказаліся гімназісты. У ад­ным з этапаў конкурсу «Гартаючы ста­рыя альбомы: Гродна ўчора і сён­ня» каманда паказала вы­дат­ныя веды.

А вось рабяты з СШ №3 г. Шчу­чы­на лепш за іншых ведаюць зна­ка­мі­тых асоб, якія пакінулі значны след у гісторыі г. Гродна.    

Вынікі конкурсу падводзіліся надз­вы­чай прынцыпова. 

У першай групе, дзе выступалі ка­ман­ды навучальна-педагагічных ком­п­лек­саў, пераможцамі сталі ра­бя­ты з Галавічполя. На другім мес­цы навадворскія школьнікі, на трэ­цім – вучні Першамайскага дз/с-СШ. 

У другой групе, сярод каманд ся­рэд­ніх школ, лепшымі былі кра­яз­наў­цы з СШ №1, на другім месцы – ва­сі­ліш­каў­с­кія школьнікі, а на трэ­цім – вучні СШ №3. 

У агульным заліку першае месца за­ня­ла каманда Галавічпольскага дз/с-СШ, другое – рабяты з СШ №1 г. Шчучына, а трэцяе – вучні Ва­сі­ліш­каў­с­кай СШ. 

– Хочацца падзякаваць усім удзе­ль­ні­кам і педагогам за су­р’­ёз­ную пошукавую работу, – гаворыць Але­на Іванаўна Арабчык, дырэктар Шчу­чын­с­ка­га раённага цэнтра ту­рыз­му і краязнаўства, якая ўва­ходзі­ла ў склад журы. – Асабіста мне вельмі запомніліся экскурсіі, рас­п­ра­ца­ва­ныя рабятамі з Га­ла­віч­по­ль­с­ка­га і Навадворскага дз/с-СШ. Навадворскія школьнікі вы­ка­рыс­тоў­ва­лі розныя прыёмы эк­с­кур­сій­най дзейнасці, нават унеслі гу­ль­ня­вы момант, што дало ім маг­чы­масць павысіць увагу гледачоў. Хо­чац­ца адзначыць таксама ка­ман­ды з Жалудоцкай СШ, першай і трэ­цяй гарадскіх школ і іншыя. 

Праведзены конкурс даў маг­чы­масць школьнікам пашырыць свой кру­гаг­ляд і даведацца шмат ці­ка­ва­га пра культурна-гістарычную спад­чы­ну Гродна.

Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.