Участак памераць? Праз кас­міч­ны спадарожнік! | Дзяннiца

Участак памераць? Праз кас­міч­ны спадарожнік!

Версия для печатиВерсия для печати

Усяго гадзіна спатрэбілася спе­цы­я­ліс­ту праектнага ін­с­ты­ту­та “Гроднагіпразем” Але Сяр­ге­еў­не Фамічовай і яе памочніку Ге­надзію Вацлававічу Фяд­ке­ві­чу, каб абмераць зямельны ўчас­так раённай ветэрынарнай стан­цыі па вуліцы Гастэлы ў Шчу­чы­не для яго далейшай рэ­гіс­т­ра­цыі ў кадастравым аген­ц­т­ве.

– Дзякуючы актыўнаму ўка­ра­нен­ню лічбавых тэхналогій працаваць нам стала значна лягчэй, – прыз­на­ец­ца Ала Сяргееўна. – Сучасныя вы­мя­ра­ль­ныя прыборы даз­ва­ля­юць вельмі хутка і беспамылкова за­ме­раць усе неабходныя вуглы, выз­на­чыць каардынаты ары­ен­ці­раў і падлічыць плошчу ўчастка. Усю сабраную інфармацыю мы за­но­сім у камп’ютар, дзе яна ап­ра­цоў­ва­ец­ца з дапамогай спе­цы­я­ль­най праграмы.

Абмяраць зямельныя ўчасткі на ся­ле шчучынскім геадэзістам да­па­ма­гае спецыяльны gps-прыёмнік, які працуе аўтаматычна праз кас­міч­ны спадарожнік. Яшчэ дзесяць га­доў таму ўсё гэта даводзілася ра­біць уручную.

– Раней мы бралі ў рукі мерныя лен­ты, лагарыфмічныя лінейкі, тры­но­гі і тэадаліт (прыбор для вы­мя­рэн­ня гарызантальных і вер­ты­ка­ль­ных вуглоў. – Заўв. аўтара) і вы­яз­д­жа­лі на раён, – успамінае на­ча­ль­нік землеўпарадкавальнай служ­бы райвыканкама Ала Аляк­сан­д­раў­на Кавалёва. – Часам цэ­лы дзень хадзілі па палях і лясах, каб цалкам абмераць той ці іншы ўчас­так. Асноўныя падлікі рабілі ноч­чу, каб паспець у тэрмін афор­міць адпаведную дакументацыю. То­ль­кі ў пачатку двухтысячных у нас пачалі з’яўляцца першыя элек­т­рон­ныя прыборы, якія дазвалялі ра­біць некаторыя разліковыя апе­ра­цыі.

З той пары тэхнічны прагрэс зра­біў значны крок наперад, аднак ра­бо­ты ў шчучынскіх зем­леў­па­рад­ка­ва­ль­ні­каў па-ранейшаму шмат.

– Наш раён займае плошчу 191154 га, – гаворыць Ала Аляк­сан­д­раў­на. – І мы сочым за тым, каб усе землі выкарыстоўваліся эфек­тыў­на. Толькі ў мінулым годзе бы­ло знесена 58 пустуючых дамоў, агу­ль­ны­мі намаганнямі ўдалося ўвес­ці ў севазварот звыш 335 га ас­во­е­ных палеткаў. Акрамя таго, пас­та­ян­на абнаўляем планава-кар­таг­ра­фіч­ныя матэрыялы. 

Землеўпарадкавальная служба рай­вы­кан­ка­ма аказвае кан­су­ль­та­тыў­ную дапамогу розным ар­га­ні­за­цы­ям і насельніцтву. Сюды часта звяр­та­юц­ца тыя, каму неабходна па­ц­вер­дзіць правы на валоданне тым ці іншым кавалкам зямлі або ат­ры­маць уласны ўчастак.

– У зацверджаным генеральным пла­не Шчучына вызначаны ўсе зо­ны пад магчымую забудову, – рас­па­вя­дае А.А. Кавалёва. – Што да­ты­чыц­ца будоўлі ўласнага жылля, то адпаведныя ўчасткі мы адводзім у кварталах індывідуальнай жылой за­бу­до­вы “Плянты” і “Навасёлкі”. Па даных на 1 лютага, такіх пля­цо­вак налічваецца 66. 

Землеўпарадкавальную службу ра­ё­на прадстаўляюць дзевяць вы­со­как­ва­лі­фі­ка­ва­ных спецыялістаў, якія, нягледзячы на вялікую наг­руз­ку, выдатна спраўляюцца са сваімі аба­вяз­ка­мі.

– Мне пашчасціла, што побач пра­цу­юць такія прафесіяналы, як Ге­надзь Іосіфавіч Альховік, Аксана Яў­ге­нь­еў­на Духаніна, Ганна Та­дэ­ву­шаў­на Новік і іншыя, – не шкадуе цёп­лых слоў у адрас калег Ала Аляк­сан­д­раў­на Кавалёва. Між ін­шым, сама надзвычай кам­пе­тэн­т­ны і вопытны кіраўнік, цікавы ча­ла­век і проста абаяльная жанчына. – Усе мы ў свой час многаму на­ву­чы­лі­ся у нашых старэйшых калег – па­ва­жа­ных ветэранаў працы Яў­ге­нія Іосіфавіча Кахновіча, які раней узна­ча­ль­ваў землеўпарадкавальную службу ра­ё­на, Любові Сцяпанаўны Ся­мё­на­вай, Іосіфа Браніслававіча Га­ла­ва­ча, Міхаіла Міхайлавіча Хі­ль­ма­но­ві­ча, Валянціны Мікалаеўны За­хар­чэ­ня і Тадэвуша Пятровіча Кар­пян­іца. Вялікі дзякуй ім за дапамогу ў пра­фе­сій­ным станаўленні.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.