Старыя песні на новы лад | Дзяннiца

Старыя песні на новы лад

Версия для печатиВерсия для печати

“Наперад у мінулае” – так на­зы­ва­ец­ца праграма па збе­ра­жэн­ні песеннай спад­чы­ны, аўтары якой нядаўна завіталі ў наш раён у пошуках добрых песень і та­ле­на­ві­тых спявачак. 

Цікаўнасць да аўтэнтычнай ку­ль­ту­ры прывяла здымачную групу ў ад­дзел ра­мес­най дзейнасці і на­род­на­га мастацтва Шчучынскага РЦКіНТ.  Тэлевядучая Аксана Ве­чар уразіла ўменнем працаваць з людзь­мі.  Першай пазнаёміла гас­цей са сваёй творчасцю жаночая ва­ка­ль­ная група Каменскага Дома ку­ль­ту­ры. Працяглыя, мілагучныя пес­ні пра жаночую долю кранулі сэр­цы гасцей. Як хораша спявалі Яд­ві­га Іва­наў­на Кургун, Ірына Вац­ла­ваў­на Дысь і Ядвіга Аляк­сан­д­раў­на Гулько! Галасы са­мадзей­ных артыстак гучалі чыста і пры­го­жа, выводзячы  кожную нотку. Са­мае галоўнае, што яны захавалі  пес­ні, якія спявалі іх матулі і ба­бу­лі.  Паддаў вясёлага  настрою ўсей зды­мач­най групе сваёй байкай “Дзед і ін­тэр­нэт” Аляксандр Ана­то­ль­е­віч Чучва з Астрынскага Дома ку­ль­ту­ры і тэатральнай творчасці. 
Народны ансамбль народнай пес­ні “Медуніцы” пад кіраўніцтвам Ге­надзя Аляксеевіча Панова вы­ка­наў дзве песні. У рэпертуары ка­лек­ты­ву беларускіх песень шмат, але ство­ра­ныя народам не­паў­тор­ныя мелодыі гучаць з нейкай асаб­лі­вай цеплынёй і пяш­чо­тай у вы­ка­нан­ні гэтых таленавітых людзей.
Затым шлях сталічных гасцей пра­лёг праз вёску Бабічы, дзе іх з ад­к­ры­тым сэр­цам сустракала мяс­цо­вая захавальніца фальклору Ван­да Канстанцінаўна Машкевіч. У яе хаце сабраўся на­род­ны фа­ль­к­лор­ны гурт “Вяргіня” Ракавіцкага До­ма культуры. Аксана Вечар з за­хап­лен­нем слухала прынёманскія пес­ні, цікавілася ў жанчын іх жыц­цём і традыцыямі.
– Кожную нядзелю мы вы­яз­д­жа­ем у беларускую глыбінку, дзе яш­чэ захавалася  аўтэнтычнасць, – рас­каз­вае рэжысёр праграмы Ана­то­лій Вечар. – Вяскоўцы вы­кон­ва­юць шэраг песень, з якіх вы­бі­ра­ец­ца адна. На яе ствараецца су­час­ная аранжыроўка ў творчай ма­не­ры выканаўцы з выкарыстаннем ары­гі­на­ль­ных галасоў. Такім чы­нам песня атрымлівае новае жыц­цё і набывае сваю папулярнасць у ма­ладзёж­ным асяродку. 
Да таго ж у праграме будзе вес­ці­ся расповед пра адметнасці на­шай мясцовасці: пра народную пе­сен­ную творчасць, абрады, на­род­ныя рамёствы, асаблівасці ды­я­лек­ту і г.д.
Ужо ў сакавіку мы зможам да­ве­дац­ца, якая мелодыя шчучынскага краю за­гу­чыць на ўсю Беларусь, і па­чуць  новую версію народнай пес­ні ў выкананні беларускіх ар­тыс­таў. 
Галіна ПЕТУШОК, 
вядучы метадыст аддзела 
ар­га­ні­за­цый­на-метадычнай 
ра­бо­ты РЦКіНТ.