Прызнанне ў любові роднай кра­і­не | Дзяннiца

Прызнанне ў любові роднай кра­і­не

Версия для печатиВерсия для печати

З нагоды Дня святога Ва­лян­ці­на ў Шчучынскім се­ль­с­ка­гас­па­дар­чым ліцэі прайшла акцыя “За лю­бі­мую Беларусь!”. Ак­ты­віс­ты БРСМ прапанавалі сваім ад­на­год­кам  напісаць добрыя сло­вы і пажаданні блізкаму ча­ла­ве­ку, сяб­ру, настаўніку, куміру на сты­лі­за­ва­ных чыр­во­на-зялёных сэр­цай­ках. Юнакі і дзяўчаты з за­да­ва­ль­нен­нем прынялі ўдзел у акцыі. 

У той дзень не змаўкалі він­ша­ван­ні са святам. Ліцэісты прыз­на­ва­лі­ся ў пачуццях не то­ль­кі сваім ад­на­год­кам, але і ба­ць­кам, роднай на­ву­ча­ль­най установе, го­ра­ду і кра­і­не. Чырвона-зялёныя сэрцы ра­бя­ты прымацоўвалі да стэнда. Хут­ка з іх вымаляваліся абрысы на­шай Беларусі. Некаторыя “ва­лян­цін­кі” накіроўваліся ў паштовую скры­ню. Кожная з іх абавязкова тра­піць у рукі адрасату.
– Галоўная мэта акцыі БРСМ «За лю­бі­мую Беларусь!» – фар­мі­ра­ван­не ў моладзі пачуцця пат­ры­я­тыз­му, ак­тыў­най жыццёвай і гра­мадзян­с­кай пазіцыі, – зазначыла пер­шы сакратар РК БРСМ Але­на Бог­дзель. – Да таго ж, гэта цу­доў­ная магчымасць яшчэ раз вы­ка­заць адзін другому шчырыя па­жа­дан­ні.   
Ганна ВІЛЕНЦЭВІЧ.
Фота аўтара.