Вечная песня кахання | Дзяннiца

Вечная песня кахання

Версия для печатиВерсия для печати

У Шчучынскай раённай біб­лі­я­тэ­цы імя Цёткі, як і належыць ку­ль­тур­най установе з добрымі тра­ды­цы­я­мі, напярэдадні Дня Свя­то­га Валянціна галасамі і сэр­ца­мі яе работнікаў, зап­ро­ша­ных гасцей з горада і раёна прас­пя­ва­ны шчыры спрадвечны гімн каханню.

У рамках Года культуры тут ад­бы­ло­ся адкрыццё краязнаўчага клу­ба “Любы сэрцу край”. Гэта ад­но з першых запланаваных на год буй­ных мерапрыемстваў пад наз­вай “Гісторыя кахання, па­да­ра­ва­ная кнігай”. Добра вядомыя здо­ль­нас­ці кіраўніка клуба Ніны Ля­вон­ць­еў­ны Сыч і змест  праграмы кра­ну­лі душы прысутных.
На свята прыйшлі вучні першай га­рад­с­кой школы з вершамі бе­ла­рус­кіх і рускіх паэтаў, з вясёлымі тан­ца­мі і… паэтэса са Скрыбаўцаў На­тал­ля Цвірко са сваім першым па­э­тыч­ным зборнічкам “Крылы за­бы­тых мар”. Яе лірычныя інтымныя вер­шы ўжо вядомы чытачам “Дзянніцы” і іншых выданняў. Уп­ры­го­жы­лі яны і вечар, прысвечаны за­ка­ха­ным. У рамках клуба, аказ­ва­ец­ца, пачала дзейнічаць і тэ­ат­ра­ль­ная студыя “Я кахаю”. З вус­наў яе удзельніц прагучалі пра­нік­нё­ныя паэтычныя радкі пра ка­на­ні­за­ва­на­га Валянціна і яго змаганне за сваё каханне і светлыя пачуцці ін­шых.
Вечар прадоўжыла бліц-інтэрв’ю на­конт падарункаў сваім сім­па­ты­ям з нагоды свята. Затым удзе­ль­ні­кі фальклорнай групы “Спадчына” пра­чы­та­лі вершы шчучынскіх аў­та­раў.  Пачаткоўцы Святлана Кі­ры­ла­ва і Марына Радзівон таксама вы­нес­лі на суд свае радкі, прыс­ве­ча­ныя каханню, любові да маці, да Радзі­мы. Дарэчы,  Марына – удзе­ль­ні­ца ансамбля польскай песні “Промень” – уразіла сваім чыстым пранік­нё­ным голасам. Як, зрэшты, і юная Вольга Налівайка з гімназіі.
Вечная тэма гучала ў кан­фе­рэнц-зале адноўленага будынка  сім­ва­ліч­на і разам з тым нанова. Усе былі ўдзячны арганізатарам ме­рап­ры­ем­с­т­ва – шчырым, здо­ль­ным людзям, якія працуюць у біб­лі­я­тэ­цы імя Цёткі, – Валянціне Буд­рэ­віч і Маргарыце Барысевіч.
Сказаў сваё слова ў гэты вечар пра сваю чарговую, ужо пад­рых­та­ва­ную да друку паэтычную кнігу, дзе ёсць раздзел “Восень, ты і я”, прыс­ве­ча­ны інтымным пачуццям, і ваш пакорны слуга –
Рычард БЯЛЯЧЫЦ.
Фота аўтара.