У госці да Чэслава Немэна | Дзяннiца

У госці да Чэслава Немэна

Версия для печатиВерсия для печати

Сёння нашаму земляку – сла­ву­та­му польскаму кампазітару і му­зы­кан­ту Чэславу Немэну – споў­ні­ла­ся б 77 год.

Ушанаваць яго памяць прый­дуць аднавяскоўцы, прыедуць прад­с­таў­ні­кі раённай улады, ін­шыя госці з ліку прыхільнікаў яр­ка­га таленту Чэслава Немэна.

– Дзякаваць Богу, прыехаць і прый­с­ці ёсць куды. Стара-Ва­сі­ліш­каў­с­кі клуб-музей  адкрыўся 1 жніў­ня 2010 года па рашэнні Шчу­чын­с­ка­га раённага выканаўчага ка­мі­тэ­та ў хатцы, дзе нарадзіўся і вырас зна­ка­мі­ты музыка, – гаворыць Уладзі­мір Уладзіміравіч Сянюта, няз­мен­ны захавальнік музея. – За гэ­ты час сабрана цэлая калекцыя з рэ­чаў, якія маглі быць у побыце ся­м’і Выджыцкіх. Як вядома, Чэслаў Не­мэн – гэта псеўданім музыканта. Вя­лі­кі дзякуй вяскоўцам і ўсім не­раў­на­душ­ным людзям, якія хацелі, каб памяць пра нашага земляка жы­ла ў сэрцах многіх пакаленняў. Нап­рык­лад, былая аднакласніца Чэс­ла­ва Ніна Паяркова, якая зараз жы­ве ў Крыме, даслала нам свае ўспа­мі­ны. Многае зрабілі для му­зея і для памяці нашага земляка дзе­я­чы мастацтва Вера Савіна, Сяр­гей Філіпаў, Тадэвуш Склінскі і ін­шыя.
– Уладзімір Уладзіміравіч, імя Чэс­ла­ва Немэна, бы магнітам, пры­цяг­вае турыстаў…
– Менавіта так. Калі ў 2014 годзе наш музей наведала каля трох ты­сяч чалавек, то ў 2015-м мы пры­ня­лі амаль чатыры тысячы! Ух­ва­ль­ныя, кранаючыя душу запісы змяш­ча­юць у сабе ажно тры кнігі вод­гу­каў! Дарэчы, па іх можна ад­са­чыць тыя геаграфічныя кропкі, з якіх прыязджаюць госці ў Старыя Ва­сі­ліш­кі. Акрамя Беларусі і По­ль­ш­чы, тут пабывалі турысты прак­тыч­на з усіх краін былога СССР. А яш­чэ – з Германіі, Францыі, Італіі, Га­лан­дыі, Ізраіля, Амерыкі, Англіі, Шве­цыі, Фінляндыі. Бадай, самыя не­ар­ды­нар­ныя адрасы – Байканур або, да прыкладу, Шры-Ланка. Спа­да­баў­ся мясцовы каларыт і цём­нас­ку­рай турыстцы з аф­ры­кан­с­ка­га Камеруна. А адзін расійскі ту­рыст з горада Цвер перад тым, як па­кі­нуць музей, стаў на калені і пе­ра­жаг­наў­ся, гледзячы бы на ікону, на партрэт рок-музыканта.  
Сярод тых, хто прыязджае ў наш му­зей, міністры, парламентарыі, сту­дэн­ты, навукоўцы, школьнікі… Усім цікава бліжэй пазнаёміцца з на­шым Чэславам, падыхаць твор­чым паветрам яго дома, па­каш­та­ваць яблыкі з ягонага саду. Не­ка­то­рыя наведвальнікі музея не могуць ут­ры­мац­ца, каб не сыграць на пі­я­ні­на, што стаіць, як некалі, у доме Выд­жыц­кіх, спяваюць песні сла­ву­та­га кампазітара, слухаюць па­тэ­фон, дзе з пласцінак гучыць яго го­лас.     
– Што неабходна зрабіць для да­лей­ша­га развіцця музея?
– Хацелася б звярнуцца да ўсіх, у каго ёсць самаробныя рэчы 30-60-х гадоў мінулага стагоддзя. Гэта бы­ла эпоха сапраўдных майстроў. Людзі жылі небагата, усё рабілі сва­і­мі рукамі. Зараз гэтыя рэчы – сап­раў­д­ная народная спадчына. Трэ­ба, каб яна захавалася, каб пе­ра­да­ва­ла­ся з пакалення ў па­ка­лен­не, каб мы ганарыліся нашымі дзя­да­мі і прадзедамі. Наведвальнікам ці­ка­ва разглядаць і драўляныя ноч­вы, і куфэрак, і жорны, і плеценую дзі­ця­чую люльку. Калі   хтосьці падзе­ліц­ца такім этнаграфічным скар­бам, мы будзем удзячны. Га­то­вы прыехаць, забраць экспанаты і ўпі­саць імя ўладальнікаў ля му­зей­ных рэліквій. Гэткім чынам зас­та­нец­ца ў гісторыі і імя вашых прод­каў.
Неабходна нам працягваць доб­раў­па­рад­ка­ван­не тэрыторыі вакол клуба-музея: закончыць бу­даў­ніц­т­ва альтанкі, абсталяваць стаянку для турыстычных аўтобусаў. Пат­ра­буе капітальнага рамонту і амаль 100-гадовы будынак клуба-му­зея. Усё ўпіраецца ў фінансаванне, і тут была б вельмі дарэчы спон­сар­с­кая дапамога.
– А якія мерапрыемствы бу­дуць ладзіцца з нагоды дня на­рад­жэн­ня Чэслава Немэна?
– Безумоўна, 16 лютага клуб-му­зей чакае гасцей. Тут будуць пра­водзіц­ца экскурсіі. А 20 лютага ў Ва­сі­ліш­каў­с­кім цэнтры культуры ад­будзец­ца свята музыкі Чэслава Не­мэ­на. Будзем рады вітаць усіх на нашай васілішкаўскай зямлі.
Гутарыла Таццяна СТУПАКЕВІЧ.
Фота Алы БІБІКАВАЙ.