А вы ведаеце, дзе цяпер вашы дзе­ці? | Дзяннiца

А вы ведаеце, дзе цяпер вашы дзе­ці?

Версия для печатиВерсия для печати

Не павінна быць не­дап­ра­цо­вак у рабоце з дзецьмі, замест фар­ма­ль­нас­цей патрэбны рэ­а­ль­ныя справы. На гэта нацэліў удзе­ль­ні­каў  пасяджэння аб­лас­ной камісіі па справах не­паў­на­лет­ніх  намеснік старшыні Гродзен­с­ка­га аблвыканкама, стар­шы­ня камісіі В.А. Лісковіч.

Пасяджэнне абласной камісіі пра­ходзі­ла ў рэжыме ві­дэ­а­кан­фе­рэн­цыі, таму наладзіўся адкрыты ды­я­лог з раённымі камісіямі.  Раз­мо­ва ішла аб стане работы па вы­яў­лен­ні сямейнага недабрабыту і фак­таў, пагражаючых здароўю і жыц­цю дзяцей, прафілактыцы гі­бе­лі дзяцей ад знешніх прычын.
У Шчучыне ў студыі  сабраліся чле­ны раённай камісіі па справах не­паў­на­лет­ніх, старшыні се­ль­вы­кан­ка­маў, прадстаўнікі сацыяльна-пе­да­га­гіч­на­га цэнтра, РАНС, РАУС, са­цы­я­ль­ныя педагогі і псіхолагі і інш. Ніхто  не застаўся абыякавым да трагічных выпадкаў, агучаных пад­час відэаканферэнцыі. У Во­ра­наў­с­кім раёне памёр ад пе­ра­а­ха­лод­жан­ня 16-гадовы юнак, у Лід­с­кім раёне пайшлі з жыцця двое не­маў­лят… Прычыны гэтых няш­час­цяў вядуць у сем’і.
Толькі за студзень у вобласці за­гі­ну­лі сямёра дзяцей і падлеткаў, чац­вё­ра з іх самі прынялі рашэнне раз­ві­тац­ца з жыццём. Напрыклад, у Воранаве суіцыдальна загінула 13-гадовая дзяўчынка, а ў Ка­рэ­ліц­кім раёне – хлопчык-падлетак. У пер­шым выпадку сям’я была ня­доб­ра­надзей­най, аднак  не было прыз­на­на, што дзяўчынка  зна­ходзіц­ца ў сацыяльна не­бяс­печ­ным становішчы. А хлопчык, які раз­ві­таў­ся з жыццём, жыў у прыс­той­най і забяспечанай сям’і. Чаму ж здарылася трагедыя?
Як адзначыў пракурор вобласці В.М. Марозаў, які прымаў удзел у ві­дэ­а­кан­фе­рэн­цыі, універсальных ме­то­дык і спосабаў прафілактыкі су­і­цы­да­ль­ных паводзін у дзяцей не іс­нуе, трэба шукаць розныя ме­та­ды, у тым ліку на школьных сходах ад­к­ры­та гаварыць аб праблемах, якія сёння існуюць: суіцыдах, на­сіл­лі ў сям’і, парушэнні палавой не­да­ты­ка­ль­нас­ці непаўналетніх. У духу ча­су павінны працаваць школьныя псі­хо­ла­гі, класныя кіраўнікі, між ін­шым, апошнія бачаць вучняў кож­ны дзень і павінны адчуваць іх нас­т­рой, звяртаць увагу на знешні выг­ляд. Уся работа павінна быць на­кі­ра­ва­на на папярэджанне падобных тра­ге­дый. Дарэчы, як адзначыў урач абласнога клінічнага цэнтра “Псіхіятрыя-наркалогія” Максім Ва­ран­ко, ёсць дамоўленасць з уп­раў­лен­нем адукацыі аб навучанні шко­ль­ных псіхолагаў спецыялістамі цэн­т­ра.
Рэкамендавана было ўзмацніць і тлу­ма­ча­ль­ную работу сярод ба­ць­коў, у працоўных калектывах. Ча­сам нават у добранадзейных се­м­’­ях бацькі не ўнікаюць у праблемы дзя­цей, не ведаюць, з кім тыя сяб­ру­юць, чым цікавяцца, дзе бавяць час. Належная ўвага павінна ўдзя­ляц­ца няпоўным сем’ям.
На думку намесніка начальніка ўпраў­лен­ня адукацыі Гродзенскага аб­л­вы­кан­ка­ма Галіны Курганскай, не­аб­ход­на кардынальна мяняць па­ды­хо­ды ў рабоце. Ужо рас­п­ра­ца­ва­ны комплекс мер, накіраваных на прафілактыку крызісных станаў су­і­цы­да­ль­ных паводзін. Гэта на­ву­ча­ль­ныя трэнінгі, мабільныя ан­тык­ры­зіс­ныя групы, у складзе якіх во­пыт­ныя псіхолагі, урачы, прад­с­таў­ні­кі праваахоўных органаў. Разам яны змогуць аператыўна аказваць пра­фі­лак­тыч­ную дапамогу дзецям.
Відэаканферэнцыя дала пад­с­та­ву нашай раённай камісіі па спра­вах непаўналетніх выпрацаваць сваю стратэгію дзеянняў па выз­на­ча­най праблеме.
Ала УЛАДЗІМІРАВА.