Даніна памяці паўшым героям | Дзяннiца

Даніна памяці паўшым героям

Версия для печатиВерсия для печати

15 лютага… Кожны год у гэты дзень на мітынг да памятнага зна­ка “Салдатам неаб’яўленай вай­ны” прыходзяць воіны-ін­тэр­на­цы­я­на­ліс­ты, кіраўніцтва ра­ё­на, прадстаўнікі працоўных ка­лек­ты­ваў, школьнікі, га­рад­жа­не… Афганскую вайну, якая ста­ла трагічнай старонкай у гіс­то­рыі Беларусі, не выкрасліць з па­мя­ці. Гэта – наш боль... 

Вядучыя мітынгу – дзе­ся­цік­лас­ні­кі СШ №1 г. Шчучына Артур Залога і Валерыя Сінкевіч  – запрашаюць да мік­ра­фо­на старшыню раённай ар­га­ні­за­цыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Аф­га­ніс­та­не» А.П. Місюка. 
– Наша арганізацыя, якая аб’­яд­ноў­вае воінаў-афганцаў, была ство­ра­на адной з першых у рэс­пуб­лі­цы, – нагадаў Артур Пятровіч. – Што­год 15 лютага мы збіраемся ра­зам, каб ушанаваць памяць за­гі­нуў­шых сяброў, усіх, хто не вяр­нуў­ся з «гарачых кропак». Хачу вы­ка­заць словы падзякі тым, хто ў гэты дзень прыходзіць да памятнага зна­ка, хто акружае клопатам і па­ва­гай воінаў-інтэрнацыяналістаў, се­м’і загінуўшых... Асабліва мне хо­чац­ца падзякаваць кіраўнікам Шчу­чын­с­ка­га лясгаса і прад­п­ры­ем­с­т­ва жыллёва-камунальнай гас­па­дар­кі – М.В. Сушчэўскаму і Д.В. Ка­за­ноў­с­ка­му,  якія ніколі не ад­маў­ля­юць нам у дапамозе. 
Крылы “чорных цюльпанаў” не аб­мі­ну­лі Шчучыншчыну. Шасцёра на­шых землякоў загінулі ў той чужой вай­не. Юрый Астаповіч, Сяргей Ма­цюк, Юрый Пятроў, Дзмітрый Удот, Канстанцін Фальковіч, Ген­рых Хрыптовіч – іх прозвішчы за­ла­ты­мі літарамі высечаны на па­мят­ным знаку і захоўваюцца ў нашых сэр­цах.
– Беларускі народ вызначаецца моц­най любоўю да сваёй зямлі і ро­біць усё магчымае, каб захаваць мір у роднай краіне, – звярнулася да ўдзельнікаў мітынгу першы сак­ра­тар раённага камітэта гра­мад­с­ка­га аб’яднання «БРСМ» Алена Бог­дзель. – Нашы рабяты не павінны гі­нуць, а тым больш у чужой краіне, та­ко­га нельга зноў дапусціць!
Сімвалічна, што менавіта ў гэты дзень рады маладзёжнай ар­га­ні­за­цыі папоўніліся новымі членамі. Бі­ле­ты БРСМ лепшым вучням школ го­ра­да і гімназіі  ўручыла намеснік стар­шы­ні Шчучынскага рай­вы­кан­ка­ма Г.С. Хвядзюк.
– Мінула ўжо 27 год, як савецкія вой­с­кі былі выведзены з тэрыторыі Рэс­пуб­лі­кі Афганістан, – сказала Ган­на Станіславаўна. – Менавіта ў той лютаўскі  дзень была пас­таў­ле­на кропка ў кровапралітнай вай­не, якая прынесла шмат гора і слёз. Гэта былі іспыты не толькі для ваяваўшых у Афганістане, але і для іх блізкіх, сяброў. І сёння, у Дзень памяці, мы нізка схіляем га­ло­вы перад загінуўшымі, перад на­шы­мі землякамі, якія дастойна вы­ка­на­лі свой воінскі абавязак. Дзя­кую ўсім воінам-ін­тэр­на­цы­я­на­ліс­там, што яны шануюць памяць аб сва­іх сябрах, не пакідаюць адзін ад­на­го ў складаных сітуацыях.
Яркія агеньчыкі лампадак мі­ль­га­цяць ля падножжа памятнага зна­ка. Кладуцца  чырвоныя гваздзікі і, ні­бы кропелькі крыві, застываюць на халодным камені. Кожны, хто пры­нёс кветкі, хоць на імгненне зат­ры­ма­ец­ца, схіліць галаву. А хто пе­рах­рыс­ціц­ца і памоліцца за ду­шы загінуўшых рабят. Мы ўсе пом­нім пра іх, ганарымся іх подзвігам.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.