Добры прадавец – добрая рэ­пу­та­цыя крамы | Дзяннiца

Добры прадавец – добрая рэ­пу­та­цыя крамы

Версия для печатиВерсия для печати

“Люблю гэты магазін, – з па­ро­га заявіла гаваркая жыхарка Жа­луд­ка Марыя Антонаўна Хацук. – З задавальненнем сюды пры­ход­жу: ад дому блізка, ды і пра­дук­цыя заўжды свежая. І пра пра­даў­цоў дрэннага слова не ска­жу: прыветныя, аб­с­лу­гоў­ва­юць хутка... Нават мая сястра з Лай­каў­ш­чы­ны Лідскага раёна сю­ды прыязджае, каб зрабіць па­куп­кі”.

Добрыя словы ў адрас пра­даў­ш­чыц магазіна “Прадукты №2” Шчу­чын­с­ка­га філіяла аб­л­с­па­жыў­та­ва­рыс­т­ва Таццяны Станіславаўны Дзі­ке­віч і Ірыны Іванаўны Глаў­дзель сказаў і вадзіцель мясцовага се­ль­гас­п­рад­п­ры­ем­с­т­ва Андрэй Ва­сюк, які забег, каб купіць некалькі бу­ха­нак свежага хлеба.
Жанчыны даверліва расказалі, што ў гэтага маладога мужчыны вя­лі­кая сям’я – пяцёра дзетак, так што прадмаг ён бокам не аб­ходзіць, і ім ёсць што прапанаваць гэ­та­му і іншым пакупнікам. Тац­ця­на Станіславаўна і Ірына Іванаўна ве­да­юць у твар практычна ўсіх людзей, што адчыняюць дзверы ган­д­лё­вай кропкі: тут на кожным кро­ку то суседка, то знаёмы. А сва­іх абслугоўваць – асаблівая так­ты­ка патрэбна. Што не так – пак­рыў­дзяц­ца і заўтра пройдуць міма. Ба­ла­зе, прадуктовых крамаў у Жа­луд­ку ажно чатыры: дзве належаць спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыі, адна – пры­ват­ні­ку, а яшчэ ёсць фірменны “Млынок”... 
“Канкурэнцыя яшчэ якая”, – пац­вяр­д­жа­юць Таццяна і Ірына. Ды то­ль­кі ў абедзвюх шмат “аргументаў”, каб не саступіць у неаб’яўленым ган­д­лё­вым саперніцтве. Самы важ­кі – вопыт і прафесіяналізм. Тац­ця­на Станіславаўна – яна ж вы­кон­вае абавязкі загадчыцы – у статусе ра­бот­ні­ка прылаўка гадоў пят­нац­цаць, а каляжанка Ірына і таго больш. Аргумент другі – любоў да пра­фе­сіі. “Гэта наша на сто пра­цэн­таў!”, – эмацыянальна заяўляе І.І. Глаўдзель. Абедзве шчыра ка­жуць, маўляў, ніякага шкадавання, што сталі за прылавак, ніколі не зве­да­лі. Таццяна ў свой час вы­ву­чы­ла­ся на гаспадыню сядзібы, а пай­ш­ла ў гандаль, бо мела на ва­чах прыклад маці Марыі Ста­ніс­ла­ваў­ны Блюднік. Дарэчы, матуля і ця­пер працуе ў адной сістэме з дач­кой, толькі на паверх вышэй – у ка­фэ “Зара”. Таццяна Ста­ніс­ла­ваў­на ўспамінае, як практыкавалася ў мяс­цо­вым універмагу пад кі­раў­ніц­т­вам Люцыі Міхайлаўны Рудзевіч. Яе месцамі працы былі таксама ма­га­зі­ны ў Красулях і Орлі, пры­ват­ная крама ў родным пасёлку. 
У Ірыны – ураджэнкі аграгарадка Ра­жан­ка – шлях у прафесію пралёг праз Гродзенскі гандлёва-эка­на­міч­ны тэхнікум, лаўку на даму ў Пу­зы­наў­цах, што ў Каменскім се­ль­са­ве­це. На 13 гадоў затрымалася яна і ў магазіне  прадпрымальніка Клы­шэ­ві­ча. А 14 верасня 2014 года (гэту дату жанчыны памятаюць дак­лад­на) “дзень нараджэння” спра­віў іх цяперашні “Родны кут”, дзе распачалася новая старонка пра­цоў­най біяграфіі. 
Гандлёвыя справы ідуць добра. Тэмп росту тавараабароту ў су­пас­таў­ных цэнах склаў у мінулым годзе 260,2 працэнта. Да прык­ла­ду, летам тавараабарот даходзіў да 200 мільёнаў рублёў у месяц, а мі­ну­лы студзень прынёс у касу ма­га­зі­на 176 мільёнаў. Мясцовыя жы­ха­ры “паважаюць” свежую гродзен­с­кую каўбаску, лідскія і мастоўскія хле­ба­бу­лач­ныя вырабы, ві­та­мі­ні­зу­юц­ца заморскімі фруктамі... Попыт ёсць і на іншыя прадукты. Пра­даў­цы гатовы выканаць заяўку на лю­бы тавар, сочаць, каб не было на па­лі­цах і ў вітрынах пра­тэр­мі­на­ва­ных прадуктаў. Разумеюць сваю ад­каз­насць перад землякамі.
– Прапануем таксама прадукцыю на­ша­га кафэ “Зара”, – дадае Т.С. Дзі­ке­віч. – Добра набываюць пе­ль­ме­ні, гарчыцу, мёд штучны, на ўра ідуць піражкі і беляшы з пылу з жа­ру... 
Заўважыла, што абедзве пра­даў­ш­чы­цы вельмі пазітыўныя, уме­юць пажартаваць (іх правіла – да людзей з усмешкай і добрым нас­т­ро­ем), паважліва ставяцца да па­куп­ні­коў. А як вядома, добры пра­да­вец – добрая рэпутацыя крамы. У прадмага №2 пад брэндавай наз­вай “Родны кут” яна менавіта та­кая.
Дарэчы, Таццяна і Ірына не то­ль­кі працуюць разам, але і жывуць па-суседску, а яшчэ сябруюць. Для плён­най сумеснай работы гэта да­дат­ко­вы “бонус даверу”. А яшчэ яны добрыя маці і гаспадыні. У се­м­’­ях адной і другой падрастаюць па два сыны. 
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.