Прафесія стваральнікаў | Дзяннiца

Прафесія стваральнікаў

Версия для печатиВерсия для печати

Кажуць, што будаўнік – адна з са­мых мірных прафесій. Бу­даў­ні­кі ўзводзяць дамы, у якіх по­тым нараджаюцца і вырастаюць дзе­ці – наша будучыня. Менавіта на ўзвядзенні 8-кватэрнага дома ў аграгарадку Васілішкі ў гэтыя дні шчыруе брыгада Шчу­чын­с­кай МПМК-166 на чале з бры­гадзі­рам В.М. Сарокам. Валерый Ме­чыс­ла­ва­віч ведае толк у сва­ёй справе: за плячыма амаль трыц­цаць гадоў працоўнага ста­жу. Ды і з калектывам па­шан­ца­ва­ла. Аб’ём летась выкананых бры­га­дай работ у дзеючых цэ­нах перавысіў 10 мільярдаў руб­лёў.

 На свае вочы пераканалася, на­ко­ль­кі напружаны рытм у бу­даў­ні­коў. Адны завіхаюцца на даху, дру­гія – даводзяць да ладу сцены до­ма. Не парушаюцца тут і пат­ра­ба­ван­ні аховы працы.  
– На будоўлі гэтага аб’екта на 1 лю­та­га асвоена 3,8 мільярда руб­лёў, –  расказвае прараб Аляк­сандр Анатольевіч Драбаха. – Дом па­ча­лі ўзводзіць у жніўні мінулага го­да і хутка здадзім у эк­с­п­лу­а­та­цыю. Кошт 1 квадратнага метра жыл­ля абыдзецца арыенціровачна ў 10,2 млн. рублёў. Аднак тэмпы ра­бот ні ў якім разе не адбіліся на якас­ці будаўніцтва. Можа таму, што над яго ўзвядзеннем працуюць сап­раў­д­ныя прафесіяналы. А зна­чыць, і жыць у такім доме будзе пры­ем­на і камфортна.
На пытанне, хто можа звязаць свой лёс з будаўнічай справай, А.А. Драбаха адказвае, што гэта пра­фе­сія па сіле толькі выключна доб­ра­сум­лен­ным, працавітым, ад­каз­ным людзям. Не лішнімі будуць доб­рая фізічная форма, здароўе і вы­нос­лі­васць, бо працаваць да­водзіц­ца пад адкрытым небам і ў ма­роз, і ў спёку.
Менавіта такіх загартаваных спе­цы­я­ліс­таў аб’яднала перадавая бры­га­да. Здаецца, гэтым людзям па плячы любыя задачы. А яшчэ яны з павагай ставяцца адзін да дру­го­га. Разумеюць: адказнасць за якасць здадзеных аб’ектаў ляжыць на плячах кожнага. Добрасумленна ста­вяц­ца да сваіх абавязкаў і за­да­юць высокі тэмп у  рабоце во­пыт­ныя муляры Ю.А. Шэршань, А.Я. Баг­дзе­віч, А.Г. Шымановіч, А.В. Клы­шэ­віч, зваршчык А.В. Гарбіна, стра­хар Д.Б. Гардзейчык, цясляр В.Ф. Нічыпарэнка і многія іншыя.  
Самі будаўнікі прызнаюцца, што іх прафесія нялёгкая, але вы­са­ка­род­ная. Асабліва прыемна бачыць, як дзякуючы агульным намаганням рас­це і прыгажэе родны горад і ра­ён. На рахунку брыгады Валерыя Ме­чыс­ла­ва­ві­ча Сарокі нямала аб­’­ек­таў. Ёсць іх уклад у новы Паў­д­нё­ва-Заходні мікрараён. Пра­ца­ва­ла брыгада на ўзвядзенні 20-ква­тэр­на­га дома па вуліцы Школьнай у Шчучыне і 70-кватэрнай шмат­па­вяр­хоў­кі  ў Навагрудку. І ўсюды адз­на­ча­лі добрую працу шчу­чын­цаў.
Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.