Дэмбраўскі рэкорд | Дзяннiца

Дэмбраўскі рэкорд

Версия для печатиВерсия для печати

На МТФ “Дэмбрава” ад­най­мен­най гаспадаркі летась надаілі 7934 літры малака на карову, што з’яўляецца рэкордным па­каз­чы­кам у раёне. 

– Наша ферма самая маленькая ў сельгаспрадпрыемстве. Тут ут­рым­лі­ва­юц­ца 234 рагулі, у тым ліку 193 галавы дойнага статка, – га­во­рыць загадчыца МТФ “Дэмбрава” Га­лі­на Валянцінаўна Зіноўева. – Фер­ма была пабудавана ў 1968 годзе. Але гэта зусім не адбіваецца на выніках нашай працы. Больш та­го, мы – у ліку перадавікоў. Аб­с­лу­гоў­ва­юць жывёлу 12 работнікаў. У мінулым годзе мы атрымалі звыш 1442 тон малака, з якіх 1303 тоны здалі на Шчучынскі мас­ла­сыр­за­вод, прычым 71% – вы­шэй­шым гатункам. 
Выдатна працуюць аператары ма­шын­на­га даення Зофія Аляк­сан­д­раў­на Кірэйчук, Галіна Эд­мун­даў­на Семяновіч і Таццяна Уладзі­мі­раў­на Ульянава.
– Летась надаіла 8183 літры ма­ла­ка, што вышэй, чым у 2014 годзе, – з гонарам зазначае даярка З.А. Кірэйчук. – Сёлета планую па­біць свой рэкорд. За 40 гадоў пра­цы ў роднай гаспадарцы прыйшлі і во­пыт, і майстэрства. Абслугоўваю да 50 кароў у суткі. Кармоў хапае, ды і якасць іх на вышыні. А гэта ас­но­ва высокіх надояў! 
Зофія Аляксандраўна прыз­на­ла­ся, што ведае ўсіх сваіх кароў “у твар”, называе ласкавымі мя­нуш­ка­мі, улічвае асаблівасці ха­рак­та­ру. Жывёлы ў сваю чаргу таксама паз­на­юць жанчыну і хвалююцца, ка­лі іх прыходзіць даіць хтосьці ін­шы.
– Нашы рагулі амаль увесь дзень пасуцца на свежым паветры, што станоўча ўплыве на іх здароўе і павышае апетыт, – дзеліцца Г.В. Зі­ноў­е­ва. – Таму і надоі растуць. Ад­ра­зу пасля дойкі малако двойчы фі­ль­т­ру­ец­ца і па малакаправодзе пас­ту­пае ў спецыяльную ха­ладзі­ль­ную ёмістасць аб’ёмам 4,3 тоны, дзе захоўваецца пры тэмпературы +3,2 градуса.
За работай даільнага аб­с­та­ля­ван­ня сочыць слесар Уладзімір Та­ма­ша­віч Бекіш, які працуе на фер­ме больш за шаснаццаць гадоў. Яго рабочы дзень пачынаецца ў пяць гадзін раніцы – з першай дой­кай.
Вельмі рана прыходзіць на фер­му і ветурач Мікалай Лінкевіч – ма­ла­ды спецыяліст, які толькі скон­чыў Гродзенскі аграрны ўні­вер­сі­тэт.
 – У СВК “Дэмбрава” я праходзіў прак­ты­ку на 4-м і 5-м курсах, – ка­жа Мікалай. – Таму пасля ат­ры­ман­ня дыплома папрасіўся ме­на­ві­та ў гэтую гаспадарку. У калектыве мя­не прынялі вельмі цёпла, кі­раў­ніц­т­ва выдзеліла жыллё. Цяпер вось сачу за здароўем рагуль. Калі ўзні­ка­юць пытанні – раюся з га­лоў­ным заатэхнікам  Алегам Мі­хай­ла­ві­чам Малышкам і галоўным ве­ту­ра­чом Юрыем Вячаслававічам Са­ло. 
Адразу бачна, што калектыў фер­мы “Дэмбрава” вельмі дружны. Тут працуюць адказныя і не­а­бы­я­ка­выя людзі, сапраўдныя пра­фе­сі­я­на­лы, гатовыя падставіць плячо ў скла­да­ны момант. Ды і як жа іна­чай? Толькі агульнымі намаганнямі мож­на дабіцца высокіх вынікаў!
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.