Праз паўстагоддзя – у роднай шко­ле | Дзяннiца

Праз паўстагоддзя – у роднай шко­ле

Версия для печатиВерсия для печати

Родная школа. Колькі мілых сэр­цу ўспамінаў звязана з ёю. Што­год па традыцыі ў першую су­бо­ту лютага  наша Каменская СШ гасцінна расчыняе дзверы для сваіх выпускнікоў. На гэты раз на сустрэчу прыехала многа юбі­ля­раў – тых, хто закончыў шко­лу 10, 20, 30, 40 і нават 50 год та­му.
Пад школьны гімн, музыку і сло­вы да якога напісала А.Я. Грыд­не­ва, у залу зайшлі былыя вучні. Гас­цей цёпла павітаў дырэктар Віктар Ле­а­ні­да­віч Розмысл. Ён расказаў, чым сёння жыве навучальная ўста­но­ва, пазнаёміў з поспехамі і да­сяг­нен­ня­мі вучняў, падзяліўся пла­на­мі на будучае.
І вось на сцэну запрасілі выпуск 1966 года. Як жа мне радасна бы­ло бачыць  сваіх аднакласнікаў! Ця­пер яны салідныя людзі, якія мно­га­га дасягнулі ў жыцці. Нап­рык­лад, Баляслаў Станіслававіч Вай­ця­шэн­ка – кандыдат эканамічных на­вук, Іван Осіпавіч Здановіч – ка­пі­тан далёкага плавання, Зоя Аляк­се­еў­на Лазоўская – урач,  Галіна Ва­сі­ль­еў­на Шэўчык – правізар вы­шэй­шай катэгорыі, Канстанцін Іва­на­віч Будрэвіч – інжынер.
Некаторых нашых аднакласнікаў і настаўнікаў ужо, на жаль, няма ў жы­вых, мы ўшанавалі іх памяць хві­лі­най маўчання. Потым кожны рас­ка­заў пра сябе, успомніў бес­к­ла­пот­ныя школьныя гады.
 Мы ўсе вельмі чакалі сустрэчы са сваёй першай настаўніцай  Га­лі­най Іосіфаўнай Елісеевай. Гэта Пе­да­гог з вялікай літары, выдатнік на­род­най асветы. Мы былі яе пер­шы­мі вучнямі. Памятаем, як яна, ма­ла­дая, прыгожая, з доўгімі косамі, упер­шы­ню ўвайшла да нас у клас. Усе сядзелі, як заварожаныя, ла­ві­лі кожнае слова настаўніцы.  Мы ве­ль­мі яе паважалі і любілі, ста­ра­лі­ся быць падобнымі на яе, ста­ран­на выконвалі ўсе даручэнні. Сус­т­рэ­ча з першай настаўніцай усіх аб­ра­да­ва­ла. Хочацца сказаць ёй сён­ня вялікі дзякуй за ўсё, што яна для нас зрабіла.
З цеплынёй і пяшчотай мы ўспа­мі­на­лі, як было цікава на ўроках, што праводзілі Генадзь Людвікавіч  Цвік, Станіслаў Браніслававіч Вай­ця­шэн­ка, Георгій Харытонавіч Елі­се­еў, Таццяна Рыгораўна і Міхаіл Фе­а­фа­на­віч Пудзянковы, Клаўдзія Пят­роў­на Карачэўская.
Цяперашнія вучні і настаўнікі шко­лы падрыхтавалі прыемны сюр­п­рыз –  электронную прэ­зен­та­цыю. Рэтра-фатаграфіі і знаёмыя пес­ні на школьную тэматыку вык­лі­ка­лі такія моцныя настальгічныя па­чуц­ці, што многія з гасцей не маг­лі стрымаць слёз.
Гэты вечар так нас натхніў, што мы вырашылі сустрэцца летам: як­раз  споўніцца  50 гадоў, як нам уру­чы­лі атэстаты сталасці. Зап­ра­ша­ем на сустрэчу ўсіх выпускнікоў 1966 года і нашых настаўнікаў!
Люцыя КЛІМАШЭЎСКАЯ,
бібліятэкар вышэйшай ка­тэ­го­рыі, выпускніца 1966 года Ка­мен­с­кай СШ.