Высокая планка “Вялікага Ся­ла” | Дзяннiца

Высокая планка “Вялікага Ся­ла”

Версия для печатиВерсия для печати

Мінулі ўсяго тры гады, як фер­ма “Вялікае Сяло” філіяла “Жалудоцкі агракомплекс” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі” з ма­лоч­на­та­вар­най спецыялізацыі пе­рай­ш­ла на адкорм буйной ра­га­тай жывёлы. За гэты час у выт­вор­чым падраздзяленні ад­бы­лі­ся значныя змены, якія пас­п­ры­я­лі яму заняць лідзіруючыя па­зі­цыі ў раёне.
Летась тут атрымалі самыя вы­со­кія сярэднясутачныя пры­ва­гі – 1030 грамаў. Загадчык фер­мы А.А. Рудзь поспехі жы­вё­ла­во­даў не лічыць вы­пад­ко­вы­мі. Высокіх паказчыкаў дабіліся за кошт добрай кармавой базы, за­ха­ван­ня тэхналагічных пат­ра­ба­ван­няў і майстэрства даг­ляд­чы­каў.

– Гэтае памяшканне пабудавалі ў мінулым годзе гаспадарчым спо­са­бам, разлічана яно на 230 галоў, – адзначыў Андрэй Антонавіч, калі мы прыехалі ў Вялікае Сяло і якраз зас­та­лі момант кармлення бычкоў. Кор­ма­раз­дат­чык “Гаспадар” па­во­ль­на рухаўся па цэнтры “бычніка” і “выдаваў” жывёлінам порцыі якас­на­га корму. А жывёлавод акуратна раў­няў віламі “смачную зялёную да­рож­ку”, каб бычкам было зруч­ней есці. 
– Тут “жывуць” шасцімесячныя быч­кі, а ў суседнім памяшканні кры­ху большыя – ва ўзросце 9-10 ме­ся­цаў, – патлумачыў загадчык. – Уся­го ў нас чатыры памяшканні, тры з якіх прызначаны для бес­п­ры­вяз­на­га ўтрымання.
На ферме адкормліваюць 700 га­лоў буйной рагатай жывёлы. Быч­коў вагой па 100-150 кі­лаг­ра­маў прывозяць з МТФ “Зенюкі”, яны гадуюцца, пакуль  кожны да­сяг­не паўтоны і вышэй. Потым бы­коў адпраўляюць на Гродзенскі мя­са­кам­бі­нат. У сярэднім за месяц рэ­а­лі­зу­юць 56 галоў.
– За тры гады на ферме многае змя­ні­ла­ся, – дзеліцца Андрэй Ан­то­на­віч Рудзь. – Не толькі па­бу­да­ва­на новае  памяшканне, але яшчэ абу­лад­ка­ва­ны сянажныя траншэі, пры­ведзе­на ў парадак і ага­род­жа­на тэрыторыя.
Андрэй Антонавіч успомніў, як у 1991 годзе пачынаў працаваць яш­чэ на старой малочнатаварнай фер­ме. Ён закончыў Ваўкавыскі саў­гас-тэхнікум, адслужыў у войску і вярнуўся працаваць на малую радзі­му. Яму даверылі ўзначаліць фер­му. Умовы працы тады былі скла­да­ныя, усё даводзілася рабіць уруч­ную. Пазней ферму пе­ра­аб­с­та­ля­ва­лі,  стала лягчэй працаваць апе­ра­та­рам, ды і рагулі адчулі кам­форт. А калі тры гады таму ў Ваў­ка­ві­чах увялі ў строй буйны ма­лоч­на­та­вар­ны комплекс, “Вялікаму Ся­лу” стала мэтазгодным змяніць спе­цы­я­лі­за­цыю.
Каб бычкі добра раслі і набіралі ва­гу, іх забяспечваюць вы­са­ка­я­кас­ным камбікормам (з разліку 1 кг на 100 кг вагі). У склад рацыёну ўва­ходзяць сянаж, сена, сілас, кам­бі­корм, мел, соль. Корму ў гас­па­дар­цы назапашана дастаткова. Ферма зна­ходзіц­ца на тэрыторыі выт­вор­ча­га ўчастка №1, якім загадвае Г.І. Цы­він­с­кі. Ён клапоціцца, каб бес­пе­ра­бой­на працавала тэхніка, з да­па­мо­гай якой забяспечваюць дас­таў­ку корму на ферму, у тым ліку паг­руз­чык “Амкадор” і кор­ма­раз­дат­чык, на якіх працуюць Іван Іванавіч Клы­шэ­віч і Іван Казіміравіч Канюк; каб была ў наяўнасці салома для под­с­ці­лу жывёле. 
Калектыў фермы невялікі – во­сем чалавек, але дружны і пра­ца­ві­ты. Усе работнікі накіроўваюць свае намаганні на тое, каб за­бяс­пе­чыць максімальную захаванасць жы­вё­лы, атрымаць высокія прывагі пры рацыянальным расходзе кар­моў. І вынік ёсць. Напрыклад, у мі­ну­лым годзе ферма рэалізавала 264 тоны БРЖ сярэдняй вагой кож­най жывёліны 513 кілаграмаў.
Добрых слоў  і павагі за сваю ня­лёг­кую працу заслугоўваюць жы­вё­ла­во­ды Мікалай Мар’янавіч Пі­ль­чук, Андрэй Францавіч Бурдзей, Вік­тар Антонавіч Рудзь, слесар Іван Вікенцьевіч Бурдзей і іншыя ра­бот­ні­кі. Яны і далей  не збі­ра­юц­ца апускаць высокую планку сваіх да­сяг­нен­няў.
Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара.