На ўчастку “Еўлашы” ўсе пра­цу­юць ад душы | Дзяннiца

На ўчастку “Еўлашы” ўсе пра­цу­юць ад душы

Версия для печатиВерсия для печати

Па выніках мінулага года выт­вор­чы ўчастак “Еўлашы” СВК “Дэмбрава” прызнаны лепшым ся­род падраздзяленняў гас­па­да­рак раёна. Летась тут сабралі рэ­кор­д­ныя 4504 тоны зерня пры ся­рэд­няй ураджайнасці хлебнай ні­вы 60,5 ц/га. Валавы намалот у па­раў­нан­ні з 2014 годам вырас на 129 тон. 

– Агульная плошча се­ль­га­су­год­дзяў у нас налічвае 2286 га, з якіх 1639 га – гэта ворыва, – гаворыць бры­гадзір вытворчага ўчастка “Еўлашы” Юрый Яўгеньевіч Ма­лаш­ка. – Бал урадлівасці невысокі – 31. Аднак дзякуючы строгаму вы­ка­нан­ню тэхналогій, сво­е­ча­со­вай хімпраполцы і ўнясенню ў поў­най меры арганічных і мінеральных уг­на­ен­няў сёлета мы вырасцілі ба­га­ты ўраджай зерневых. На не­ка­то­рых палетках атрымалі па 90 цэн­т­не­раў з кожнага гектара.
У мінулым годзе на вытворчым учас­т­ку “Еўлашы” азімымі ку­ль­ту­ра­мі было засеяна 424 гектары, яш­чэ 258 га адведзены пад яра­выя. Уборку даверылі вопытным кам­бай­не­рам Леаніду Ста­ніс­ла­ва­ві­чу Клімуку, Алегу Браніслававічу Ках­но­ві­чу і Валерыю Раманавічу Вей­ку. І трэба адзначыць, яны дас­той­на справіліся з пастаўленай за­да­чай і завяршылі жніво за 15 дзён.
– Падчас уборачнай кампаніі ме­ха­ні­за­та­ры выходзілі жаць у сем гадзін раніцы, а вярталіся, бывала, апоў­на­чы, – зазначае памочнік бры­гадзі­ра Віктар Тадэвушавіч Ва­рэ­нік. – Мы забяспечылі іх усім не­аб­ход­ным: спецадзеннем, двух­ра­зо­вым гарачым харчаваннем, піт­ной вадой. Тэхніка была пад­рых­та­ва­на выдатна, таму не падвяла. У нес­п­ры­я­ль­ныя дні, калі вецер уз­ды­маў шмат пылу, спецыяльная ра­мон­т­ная брыгада выязджала ў по­ле да камбайнаў і прадзімала па­вет­ра­ныя фільтры спецыяльным  кам­п­рэ­са­рам. 
Адначасова з зерневымі аг­ра­ры­ям вытворчага ўчастка “Еўлашы” да­вя­ло­ся ўбіраць і рапс. Няг­ледзя­чы на халодную вясну і засушлівае ле­та, гэтая культура дала багаты ўрад­жай – 56 ц/га.
– Кіраўнік гаспадаркі Аляксандр Вік­та­ра­віч Туля неяк вымавіў, што ка­лі атрымаем на рапсавым полі звыш 50 ц/га – купіць на наш учас­так новы аўтамабіль, – усміхаецца Ю.Я. Малашка. – Прызнацца, я ўсп­ры­няў гэтыя словы як жарт. Якім жа было здзіўленне, калі мне ўру­чы­лі ключы ад новенькай “Нівы”! Яшчэ раз пераканаўся, што наш старшыня слоў на вецер не кі­дае.
Акрамя таго, летась трактарны парк вытворчага ўчастка “Еўлашы” па­поў­ніў­ся двума новымі МТЗ-82. Ця­пер тут з 15 трактароў 6 – энер­га­на­сы­ча­ныя. 
– Мы паступова аб’ядноўваем дроб­ныя палі ў агульны клін, каб вы­рош­ч­ваць там адну культуру, – га­во­рыць В.Т. Варэнік. – Гэта даз­ва­ляе значна эканоміць паліва і час на перамяшчэнне тэхнікі. Ле­тась уключылі ў севазварот звыш 100 гектараў меліяраваных зя­мель. Таксама займаемся ачыс­т­кай угоддзяў ад камянёў. Падчас сяў­бы выкарыстоўваем толькі эліту або насенне першай рэпрадукцыі. Усё гэта дазваляе атрымліваць вы­со­кія ўраджаі. 
На ўчастку “Еўлашы” працуюць 26 работнікаў. Бездакорна вы­кон­ва­юць свае абавязкі механізатар Ва­ле­рый Раманавіч Вейка, трак­та­рыс­ты Казімір Казіміравіч Куцэйка, Аляк­сандр Вацлававіч Богдан і Ан­д­рэй Часлававіч Малючок, па­ля­вод Ірына Яўгеньеўна Слуцкая і ін­шыя.
– Калектыў у нас вельмі дружны, та­му і паказчыкаў дабіваемся вы­со­кіх, – раскрывае сакрэт поспеху Ю.Я. Малашка. – Пры не­аб­ход­нас­ці працуем на іншых вытворчых учас­т­ках роднага СВК “Дэмбрава”. Ак­ра­мя таго, прыходзім на да­па­мо­гу гаспадаркам раёна: летась сеялі зер­не­выя і ўбіралі салому ў ААТ “Шчучынская ППРФ”, займаліся паг­руз­кай цукровых буракоў у ААТ “Васілішкі”. Якасцю працы еў­ла­шоў­цаў усе засталіся задаволены.
У гэтыя дні ў дэмбраўскіх аг­ра­ры­яў хапае работы: яны заняты на вы­ваз­цы арганікі, дастаўляюць на ма­лоч­на­та­вар­ныя фермы салому. А яшчэ  актыўна рыхтуюць тэхніку да пачатку вясенне-палявых работ. Ме­ха­ні­за­та­ры паабяцалі, што ўсе трак­та­ры і камбайны будуць у поў­най “баявой” гатоўнасці  да 1 са­ка­ві­ка.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.