Культурны брэнд раёна стварылі работнікі Рут­ке­віц­ка­га Дома культуры | Дзяннiца

Культурны брэнд раёна стварылі работнікі Рут­ке­віц­ка­га Дома культуры

Версия для печатиВерсия для печати

Ужо дзесяць год радуюць гле­да­чоў руткевіцкія “цыганачкі”. Іх выс­туп­лен­не ўпрыгожвае любое ме­рап­ры­ем­с­т­ва: яно заўсёды яр­кае, відовішчнае. Энергетыка вя­сё­ла­га “табара” сапраўды ма­гіч­ная: людзі пачынаюць пад­пя­ваць, прытопваць, а то і ў круг вы­ходзіць.

І вось што дзіўна: на сцэне ці на лет­няй пляцоўцы спяваюць і тан­цу­юць дзясятак-паўтара ўдзе­ль­ні­каў аматарскага аб’яднання цы­ган­с­кай песні і танца “Кармэн”, а ў Рут­ке­віц­кім Доме культуры пра­цу­юць усяго чатыры чалавекі. Вось як важна захапіць і згуртаваць та­ле­на­ві­тых, творчых людзей. Вынік ат­рым­лі­ва­ец­ца цудоўны. Між ін­шым, працаваць на вынік на­ву­чы­ла сваіх калег дырэктар Дома ку­ль­ту­ры Наталля Уладзіміраўна Со­баль. А сама яна выдатна засвоіла на­ву­ку матулі, калі замяніла яе на па­садзе дырэктара, – пат­ра­ба­ва­ль­на ставіцца да сябе, не спы­няц­ца на паўшляху, быць шчырай з гле­да­ча­мі, радаваць і здзіўляць іх сва­ёй творчасцю. Невыпадкова ка­ле­гі называюць дырэктара “генератарам ідэй”. Дарэчы, Раіса Іва­наў­на Місевіч больш за трыц­цаць год аддала клубнай рабоце і лі­чыць сваю прафесію найлепшай. Жан­чы­на і цяпер пры “роднай” ку­ль­тур­най установе, і хаця кла­по­ціц­ца пра чысціню і парадак у па­мяш­кан­нях, яна ў адной звязцы з твор­чым калектывам, якому вельмі пат­рэб­ны прафесійны вопыт  і мудрыя парады ветэрана  ку­ль­тур­най нівы.
Мастацкім кіраўніком  працуе Ма­ры­на Станіславаўна Налівайка. Яна музычны работнік, выкладчык па класе баяна. Як чалавек твор­чы, цікаўны, часта наведвала ме­рап­ры­ем­с­т­вы, што ладзіліся для жы­ха­роў Руткевіч і суседніх вёсак, по­тым сама стала актыўнай удзе­ль­ні­цай мастацкай самадзейнасці. І вось ужо чатыры гады працуе ў До­ме культуры, прычым сама выс­ту­пае на сцэне і часта бярэ на сябе аба­вяз­кі вядучай. Марына Ста­ніс­ла­ваў­на прызнаецца, што ўдзячна ра­бо­це за радасць зносін з ці­ка­вы­мі і захопленымі людзьмі, за маг­чы­масць выказаць сваё творчае “Я”.
Максім Паталета толькі год пра­цуе акампаніятарам, але калегі-жан­чы­ны не нарадуюцца з та­ле­на­ві­та­га, тактоўнага і пазітыўнага ма­ла­до­га чалавека. Ён прыгожа спя­вае і з музычнай апаратурай на “ты”, што вельмі каштоўна.
– Былыя  работнікі Дома ку­ль­ту­ры з намі па-ранейшаму суп­ра­цоў­ні­ча­юць, – дзеліццца Наталля Уладзі­мі­раў­на. – Ігар Адамавіч Тра­фі­мо­віч і Антон Забэлло заў­сё­ды гатовыя дапамагчы ў ар­га­ні­за­цыі мерапрыемства і самі рады выс­ту­піць, парадаваць публіку лю­бі­мы­мі песнямі і пяшчотнымі ме­ло­ды­я­мі  саксафона.
Варта расказаць пра ўдзельнікаў ка­лек­ты­ву “Кармэн”. Вядучай са­ліс­т­кай з’яўляецца Марына Уладзі­мі­раў­на Грышкевіч, настаўніца Ра­жан­каў­с­кай школы. “Гэта мая сяс­т­ра і сяброўка, – усміхаецца На­тал­ля Уладзіміраўна. – Яна і сваю ся­м­’ю захапіла творчасцю: сын Мак­сім – наш дзі-джэй, дыскатэкі вядзе цу­доў­на, “запальвае” моладзь.
Яшчэ адна сяброўка і аднадумца ды­рэк­та­ра Дома культуры – Алена Ка­ра­вай­с­кая – цудоўна спявае пад гі­та­ру. У канцэртнай праграме яе выс­туп­лен­не – заўсёды прыгожы штрых. Дачка жанчыны Паліна так­са­ма выступае на сцэне.
– Актыўныя ўдзельніцы ка­лек­ты­ву “Кармэн” –  старшакласніцы Мар­га­ры­та Клусевіч, Наталля Куд­ра­шо­ва, Вікторыя Налівайка, Ве­ра­ні­ка Собаль і іншыя дзяўчынкі. Усе яны прыгожыя, харызматычныя, доб­ра танцуюць і спяваюць, зра­зу­ме­ла, што цягнуцца да сцэны, пры­чым не толькі мясцовага Дома ку­ль­ту­ры, – зазначае Наталля Уладзі­мі­раў­на. –  Нядаўна мы за за­роб­ле­ныя Домам культуры гро­шы набылі шыкоўныя сцэнічныя кас­цю­мы. Так што нашы артысты выг­ля­да­юць не горш за сталічных.
Дырэктар сціпла ўмаўчала, што ме­на­ві­та яна займаецца пас­та­ноў­кай танцаў. І робіць гэта з радасцю і натхненнем, можа таму і ат­рым­лі­ва­ец­ца так здорава! 
І ў будзённыя дні ў Руткевіцкім До­ме культуры гаманліва, пануе твор­чая атмасфера. Тут працуюць роз­ныя гурткі, напрыклад, сольных спе­ваў, мастацкага чытання  для дзе­так і дарослых, праходзяць рэ­пе­ты­цыі  танцавальных ка­лек­ты­ваў, у тым ліку і “цыганачак”. 
Невялікі калектыў установы жы­ве адной дружнай сям’ёй. Нават ад­па­чы­ва­юць разам. Летась, нап­рык­лад, пабывалі ў Брэсце, па да­ро­зе адпачылі  ў Пружанскім ак­ва­пар­ку, не раз выязджалі на Нёман, на рэчку Скідзялянку. Паездкі зблі­жа­юць людзей, адкрываюць з роз­ных бакоў.
Мінулы год для калектыву быў плён­ным. Руткевіцкія артысты ўдзе­ль­ні­ча­лі ва ўсіх раённых свя­тах,  ладзілі цікавыя ме­рап­ры­ем­с­т­вы для  жыхароў вёсак Вярбілкі, Ма­ке­еў­цы, Цейкаўшчына, Рэзы, Клі­маў­ш­чы­на. Дырэктар Н.У. Со­баль была вядучай на адной са сцэ­ніч­ных пляцовак на Дні бе­ла­рус­ка­га пісьменства, што праходзіў у Шчучыне. Усяго работнікі Дома ку­ль­ту­ры летась правялі 174 ме­рап­ры­ем­с­т­вы, з якіх 71 – на плат­най аснове. Аказалі платных пас­луг насельніцтву на суму амаль 124 мільёны рублёў, што пе­ра­вы­шае план на 12 працэнтаў. Яс­к­ра­выя лічбы!
 Цікава, а чым праявяць сябе рут­ке­віц­кія энтузіясты ў Год ку­ль­ту­ры? Наталля Уладзіміраўна не ста­ла агучваць усе творчыя задумкі, а вось адной падзялілася: 
– Мы вырашылі зрабіць сюрпрыз для калег: плануем на базе нашага До­ма культуры арганізаваць свята твор­час­ці – з вялікім канцэртам, кон­кур­са­мі, гульнямі, спартыўнымі спа­бор­ніц­т­ва­мі, і запрасіць на яго ра­бот­ні­каў культуры раёна. Пас­та­ра­ем­ся, каб было цікава і весела.
Не выклікае сумнення, што свята ат­ры­ма­ец­ца на славу. Руткевіцкім ар­тыс­там  прафесіяналізму не зай­маць!
Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара і з архіва рэ­дак­цыі.