У дзіцячай краіне творчасці і талентаў | Дзяннiца

У дзіцячай краіне творчасці і талентаў

Версия для печатиВерсия для печати

Школа ранняга развіцця “Любознайка”, узорная студыя эс­т­рад­ных спеваў “Апрель”, гур­ток “Таэкван-до”, фотастудыя “Свет вакол нас”, студыя моды “Гармонія” – кожнае з гэтых аб­’­яд­нан­няў па інтарэсах  можна сме­ла назваць брэндам Шчу­чын­с­ка­га цэнтра творчасці дзя­цей і моладзі. 

Летась выхаванцы нашай ра­ён­най установы дадатковай адукацыі за­ня­лі 151 прызавое месца ў роз­ных конкурсах і спартыўных спа­бор­ніц­т­вах! 38 з іх – на між­на­род­ным узроўні, 35 – на рэс­пуб­лі­кан­с­кім і 78 – на абласным.
– Мы вельмі ганарымся да­сяг­нен­ня­мі нашых рабят, – гаворыць ды­рэк­тар ЦТДіМ Ірына Пятроўна Дзег­ця­ро­ва. – 160 аб’яднанняў па ін­та­рэ­сах, якія дзейнічаюць у цэн­т­ры, наведваюць больш за 1600 вуч­няў. Працуюць з імі та­ле­на­ві­тыя, вопытныя, адданыя сваёй спра­ве педагогі.
У цэнтры займаюцца рабяты ад 6 да 18 год. Самыя маленькія вы­ха­ван­цы з задавальненнем на­вед­ва­юць школу ранняга развіцця “Любознайка”, якая карыстаецца вя­лі­кай папулярнасцю сярод ба­ць­коў. Зараз 24 дзіцяці ў трох групах, а хто і індывідуальна, ат­рым­лі­ва­юць тут першыя навыкі правапісу і лі­чэн­ня, асвойваюць танцы і рыт­мі­ку, лепяць і малююць. З кожным го­дам заняткі ў гэтай школе, якія, да­рэ­чы, курыруе Іна Іванаўна Кузіна, ста­но­вяц­ца ўсё больш за­пат­ра­ба­ва­ны­мі.
Студыя моды “Гармонія” добра вя­до­ма не толькі ў Гродзенскай воб­лас­ці, але і далёка за яе ме­жа­мі. За поспехі ў развіцці ама­тар­с­кай мастацкай творчасці і па­пу­ля­ры­за­цыю нацыянальных ку­ль­тур­ных традыцый у жніўні мінулага го­да ёй было прысвоена званне “ўзорны калектыў”. Многія вы­пус­к­ні­кі студыі працягваюць спасцігаць раз­нас­тай­ны свет моднай ін­дус­т­рыі. 
Сур’ёзных поспехаў дабіваюцца вы­ха­ван­цы ўзорнай студыі эс­т­рад­ных спеваў “Апрель”, якая ў мі­ну­лым годзе адзначыла дзе­ся­ці­га­до­вы юбілей. Яе нязменны кіраўнік – та­ле­на­ві­ты педагог Святлана Іва­наў­на Аляксеева. Летась салістка сту­дыі Паліна Бекіш была ўдас­то­е­на лаўрэацкага дыплома з уру­чэн­нем медаля рэспубліканскага фес­ты­ва­лю-конкурсу дзіцячага мас­тац­т­ва “ЛьВёнок”. Квартэт “Апрель” за­няў трэцяе месца, а Паліна Бекіш – дру­гое ў рэспубліканскім конкурсе ва­ка­ль­най творчасці “Юныя та­лен­ты Беларусі”. І творчы калектыў, і са­ліс­т­ка студыі  ўзнагароджаны дып­ло­ма­мі Міністэрства адукацыі Рэс­пуб­лі­кі Беларусь. І гэта не адзі­нае дасягненне таленавітых вы­ха­ван­цаў ЦТДіМ. 
На самым бачным месцы ў ка­бі­не­це дырэктара “красуюцца” кубкі і дып­ло­мы юных таэквандыстаў. Ге­аг­ра­фія спаборніцтваў гэтых спар­т­с­ме­наў надзіва шырокая, а ко­ль­касць узнагарод уражвае. Вы­ха­ван­цы Уладзіміра Барысавіча Шу­ру­па­ва даўно выйшлі на між­на­род­ны ўзровень і пастаянна ўдас­ка­на­ль­ва­юць сваё прафесійнае май­с­тэр­с­т­ва.
Расказваючы пра аб’яднанні па ін­та­рэ­сах, што карыстаюцца най­бо­ль­шай папулярнасцю ў рабят, не­ль­га не назваць студыю эс­т­рад­ных спеваў “Элегія”, якой кіруе Іры­на Анатольеўна Краўчук, фо­тас­ту­дыю “Свет вакол нас” Людмілы Мі­ка­ла­еў­ны Немна, танцавальны ка­лек­тыў “Кантрасты” Таццяны Дзміт­ры­еў­ны Дзякевіч, ві­дэ­ас­ту­дыю Яўгенія Паўлавіча Чы­ка­лен­ка­ва.
– Пры цэнтры творчасці адкрыты два пакоі па месцы жыхарства: у Рут­ке­ві­чах – “Ветразь” і ў Шчучыне па вуліцы Зялёнай – “Арляня”, дзе для дзяцей таксама арганізаваны за­нят­кі па інтарэсах, – гаворыць І.П. Дзегцярова. – Лічу, што для ра­бят гэта вельмі зручна. У пакоі па мес­цы жыхарства “Арляня” нашы вы­ха­ван­цы, у якіх ёсць дома хатнія жы­вё­лы, з задавальненнем на­вед­ва­юць гурток Наталлі Ва­лян­ці­наў­ны Варонік “Хатні гадаванец” і ву­чац­ца правільна даглядаць і дрэ­сі­ра­ваць сваіх чатырохногіх сяброў. А юным меламанам заўсёды рады Ле­а­нід Францавіч Бортнік, які кіруе му­зыч­най студыяй. 
У пакоі па месцы жыхарства “Ветразь” працуюць педагогі Г.П. Бя­ляў­с­кая, якая арганізавала гур­ток “Літаратурнае і выяўленчае мас­тац­т­ва”, і А.К. Клімашэўская – вык­лад­чык па вакале. Выхаванцы Га­лі­ны Прохараўны выдалі зборнік сва­іх вершаў «Войны не знали мы, но всё же...», самі ж яго пра­і­люс­т­ра­ва­лі. Гэты зборнік заняў першае мес­ца ў міжнародным ін­тэ­лек­ту­а­ль­на-творчым конкурсе «Тебе, Вел­и­кая Победа!». А яшчэ дзеці саб­ра­лі экспанаты і афор­мі­лі эт­наг­ра­фіч­ны куточак. Ра­бя­ты, з якімі зай­ма­ец­ца Г.П. Бя­ляў­с­кая, нястомна ўдзе­ль­ні­ча­юць і пе­ра­ма­га­юць у кон­кур­сах розных уз­роў­няў. Нап­рык­лад, у мінулым годзе Цімафей Пра­коп­чык заняў пер­шыя месцы ў дзвюх намінацыях між­на­род­на­га фес­ты­ва­ль­на-кон­кур­с­на­га праекта су­час­на­га мас­тац­т­ва і крэатыўнай твор­час­ці “Апельсінавая бяроза”. 
Сёлета цэнтр творчасці дзяцей і мо­ладзі адзначыць 70-гадовы юбі­лей. Свой галоўны падарунак – ад­рэс­таў­ры­ра­ва­ны палац Друцкіх-Лю­бец­кіх – калектыў цэнтра і яго вы­ха­ван­цы ўжо атрымалі ў Дзень бе­ла­рус­ка­га пісьменства.
– Мы вельмі рады, што рабяты змо­гуць займацца ў такім знакавым гіс­та­рыч­ным будынку, – гаворыць І.П. Дзегцярова. – Тут лунае асаб­лі­вы дух, і мы пастараемся раз­ві­ваць нашых выхаванцаў у лепшых ку­ль­тур­ных і мастацкіх традыцыях. Глядзе­ль­ная зала на 200 месцаў даз­во­ліць арганізоўваць спектаклі і кан­цэр­ты для шырокага кола пры­хі­ль­ні­каў тэатральнага і музычнага мас­тац­т­ваў. Ужо зроблены першыя кро­кі ў стварэнні беларускага на­род­на­га тэатра лялек “Батлейка”, якім займаюцца М.М. Чарнадзедаў і Т.К. Бялячыц. Прас­тор­нае фае ста­не месцам пра­вядзен­ня баляў, і пер­шы з іх ад­будзец­ца ўжо 14 лю­та­га ў Дзень свя­то­га Валянціна. Не бу­ду рас­к­ры­ваць усіх сакрэтаў, то­ль­кі скажу, што на баль абавязкова за­ві­та­юць бы­лыя гаспадары па­ла­ца, будуць пра­ца­ваць музычны і мас­тац­кі са­ло­ны. Уваход – толькі па запрашальных білетах.
Ужо цяпер у прыгожых залах пра­водзяц­ца экскурсіі, падчас якіх ме­та­дыст ЦТДіМ Тац­ця­на Сяр­ге­еў­на Трахімчык  расказвае пра гіс­та­рыч­нае мінулае і былых ула­да­роў гэ­тай жамчужыны ар­хі­тэк­ту­ры. Гіс­то­рык па адукацыі, яна ведае мно­га  цікавых фактаў з жыцця зна­ка­мі­та­га роду Друцкіх-Любецкіх і іх ра­да­во­га памесця. Тут пабывалі шко­ль­ні­кі з уся­го раёна, а таксама гос­ці з Грод­на, Мінска і іншых га­ра­доў. У па­ла­цы абавязкова будуць эк­с­па­на­вац­ца работы майстроў Шчу­чын­ш­чы­ны і Гродзеншчыны. А яш­чэ… Яш­чэ тут можна будзе за­рэ­гіс­т­ра­ваць шлюб, правесці фо­та­се­сію, на­ву­чыц­ца танцаваць ба­ль­ныя тан­цы, паўдзельнічаць у май­с­тар-кла­сах. 
Дарэчы, не толькі дзеці, але і да­рос­лыя змогуць у нашым цэнтры знай­с­ці сабе занятак па душы. Тан­цы, рукадзелле, ігра на гітары, за­нят­кі ў аб’яднанні “Атлант” – у крэ­а­тыў­на­га калектыву педагогаў, сярод якіх намеснікі дырэктара А.С. Турэвіч і Н.М. Карэцкая, без­ліч розных ідэй, якія яны намераны  рэ­а­лі­за­ваць.
Выхаванцаў Шчучынскага цэн­т­ра творчасці дзяцей і моладзі аба­вяз­ко­ва чакаюць новыя перамогі. Ра­зам са сваімі педагогамі яны яш­чэ не раз дасягнуць самых бліс­ку­чых поспехаў.
Ганна РУДСКАЯ. 
Фота аўтара і Таццяны  СТУ­ПА­КЕ­ВІЧ.