Сучасныя тэхналогіі - у кожны дом | Дзяннiца

Сучасныя тэхналогіі - у кожны дом

Версия для печатиВерсия для печати

Да канца 2017 года, а то і ра­ней, у кожны шматкватэрны дом  у Шчучыне прыйдзе новая су­час­ная тэхналогія GPON, якая пра­дуг­лед­ж­вае пракладку ап­та­ва­ла­кон­на­га кабелю непасрэдна ў кватэру абанента, што гарантуе хут­касць доступу ў інтэрнэт і іншыя выгоды. 

– Перавагу новай тэхналогіі ў поў­най меры адчулі жыхары ву­лі­цы Зялёнай: там у 757 кватэрах ужо пракладзены аптавалаконны ка­бель, – расказвае начальнік Шчу­чын­с­ка­га раённага вузла элек­т­рыч­най сувязі Аляксандр Бра­ніс­ла­ва­віч Рыбак. – Як працуе  GPON? Устарэлыя медныя кабелі за­мя­ня­юц­ца на больш праг­рэ­сіў­ныя аптавалаконныя, якія ва­ло­да­юць значна большай прапускной здо­ль­нас­цю. Сігнал па такім кабелі пра­ходзіць пры дапамозе свет­ла­во­га, а не электрычнага імпульсу. Гэ­та забяспечвае яго большую надзей­насць і высокую хуткасць. Вы­ка­рыс­тан­не новай тэхналогіі даз­ва­ляе, напрыклад, падключыць ін­тэ­рак­тыў­нае тэлебачанне ZALA ад­ра­зу на некалькі тэлевізараў, пры­чым не ва ўрон якасці выявы. 
Укараненне інавацыі GPON – адзін з асноўных накірункаў дзей­нас­ці Шчучынскага раённага вузла электрасувязі. У другім квар­та­ле бягучага года пракладку ап­та­ва­ла­кон­на­га кабелю плануецца пачаць па вуліцы Астроўскага, дзе жыхары больш за 1500 кватэр па адным ап­тыч­ным валакне атрымаюць дос­туп у сетку інтэрнэт, інтэрактыўнае тэ­ле­ба­чан­не ZALA і тэлефанію з вы­со­кай якасцю абслугоўвання. У чац­вёр­тым квартале гэта новая тэх­на­ло­гія хутчэй за ўсё прыйдзе ў дамы па ву­лі­цах Заводскай, Будаўнікоў і Паў­д­нё­ва-Заходняй у Шчучыне. 
– Жыхары нашага раёна актыўна ка­рыс­та­юц­ца і іншымі паслугамі “Белтэлекама”, сярод якіх – эфір­нае тэлебачанне ZALA, – пра­цяг­вае Аляксандр Браніслававіч. – Згод­на з вынікамі мінулага года, Шчу­чын­с­кі раённы вузел электрасувязі знаходзіцца ў лі­да­рах сярод аналагічных прад­п­ры­ем­с­т­ваў Гродзеншчыны па ко­ль­кас­ці абанентаў, якія вырашылі ска­рыс­тац­ца эфірным (бесправадным) ZALA, – такіх у нас больш за 1000 сяльчан. Летась па­вя­лі­чы­ла­ся і колькасць абанентаў – карыстальнікаў інтэрнэту. Мы “прыраслі” на 900 чалавек, і сёння ў нашым раёне каля 9 ты­ся­ч чалавек пашырылі межы сваіх зно­сін і час ад часу блукаюць у сус­вет­най павуціне. Расце і колькасць пры­хі­ль­ні­каў інтэрактыўнага тэ­ле­ба­чан­ня ZALA – у мінулым годзе іх ста­ла больш на 600 абанентаў. 
Напэўна, самыя мабільныя шчу­чын­цы ўжо ведаюць, што ў горадзе ў апошні час значна пашырыліся маг­чы­мас­ці карыстання Wi-Fi – бес­п­ра­вад­ным інтэрнэтам. Вялікая ко­ль­касць устаноўленых у па­мяш­кан­нях мадэмаў дае магчымасць “злавіць”  Wi-Fi на вуліцы прак­тыч­на ў любой кропцы горада і карыстацца су­вяз­зю не ва ўрон асноўнаму спа­жыў­цу. Толькі для гэтага неабходна на­быць спецыяльную  карту або зак­лю­чыць адпаведны дагавор з вуз­лом сувязі. 
Магчымасць якасна і без збояў ат­рым­лі­ваць усе гэтыя паслугі іс­нуе ў жыхароў нашага раёна дзя­ку­ю­чы зладжанай, прафесійнай ра­бо­це спецыялістаў Шчучынскага ра­ён­на­га вузла электрычнай су­вя­зі, калектыў якога па выніках ра­бо­ты за мінулы год увайшоў у лік пе­ра­мож­цаў раённага спаборніцтва.
– У нашым калектыве працуюць больш за 60 чалавек, – гаворыць А.Б. Рыбак. – І кожны з іх выконвае свае абавязкі з поўнай аддачай, кож­ны – спецыяліст у сваёй спра­ве. Тэмпы росту выручкі ў мінулым годзе склалі амаль 133 працэнты. Сёння нашы магчымасці ад­па­вя­да­юць самым высокім еў­ра­пей­с­кім стандартам. 
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.