Традыцыі і інавацыі | Дзяннiца

Традыцыі і інавацыі

Версия для печатиВерсия для печати

За цяжкімі дзвярыма адразу ад­чу­ла­ся дыханне завода. Цэх ман­таж­ных правадоў уразіў не то­ль­кі маштабам тэрыторыі, але раз­ма­хам сучаснай вытворчасці, вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ным абсталяваннем, бесперабойным пра­цоў­ным рытмам.

Начальнік цэха Дзмітрый Іо­сі­фа­віч Бяляўскі і тэхнолаг бюро ЦМП Ігар Віктаравіч Глаўдзель з ве­дан­нем справы знаёмяць з вытворчым пра­цэ­сам, расказваюць і па­каз­ва­юць, як тонкая медная катанка пас­ля валачэння і абпальвання трап­ляе на круцільную машыну, дзе ў за­леж­нас­ці ад неабходнай кан­с­т­рук­цыі скручваецца па рознай ко­ль­кас­ці правадкоў і ператвараецца ў токаправодзячую жылу, на якую нак­лад­ва­ец­ца ізаляцыя, а потым плас­ты­ка­вая абалонка. У выніку ат­рым­лі­ва­ец­ца гатовая прадукцыя з маркай “Аўтапровад”.  Гэта ка­бе­лі, правады, шнуры, пляцёнка… Усё акуратна ўпакоўваецца з да­па­мо­гай спецыяльнай машыны. Да­рэ­чы, токаправодзячыя  правады роз­ных марак выпрабоўваюцца шля­хам перамоткі пад высокім нап­ру­жан­нем на выпрабавальнай стан­цыі, так што іх якасць га­ран­ту­ец­ца і пацвярджаецца між­на­род­ны­мі сертыфікатамі. 
Дарэчы, цяпер  у ЦМП вы­раб­ля­ец­ца шырокі асартымент кабеляў, эк­ра­ні­ру­е­мых у выглядзе вітой па­ры. На такія кабелі накладваецца ста­ль­ная браня, якая абараняе ад ме­ха­ніч­ных пашкоджанняў. Бра­ні­ра­ва­ны кабель прымяняецца ў су­час­ных вялікагрузах і іншай тэх­ні­цы. Накладваецца браня з да­па­мо­гай павіўной машыны замежнай выт­вор­час­ці, якую ўстанавілі ў цэху ў мінулым годзе, між іншым, ства­ры­лі тры рабочыя месцы.
У цэху знаходзяцца ўчасткі аб­па­лу, лужэння, скруткі, эк­ра­ні­ра­ван­ня, апрасоўкі, выпрабавання, упа­коў­кі. Небеспадстаўна ЦМП на­зы­ва­юць сэрцам завода, цэх працуе ста­бі­ль­на і выдае гатовую пра­дук­цыю, якая пастаўляецца ў Расію, Ук­ра­і­ну, Чэхію, а таксама ай­чын­ным вытворцам.
Экскурсія па цэху мяне сапраўды ўра­зі­ла. Тут на кожным кроку пу­ль­ты з праграмным забеспячэннем, пра­цу­юць аплётачныя, круцільныя, упа­ко­вач­ныя машыны, эк­с­т­ру­зій­ныя лініі. Зразумела, такая тэхніка па­вя­ліч­вае ў разы прадукцыйнасць пра­цы. Аднак патрэбны пэўныя ве­ды і кваліфікацыя, каб працаваць на такім абсталяванні.
– Рабочыя ЦМП у гэтым сэнсе на вышыні, – з гонарам запэўнівае Д.І.  Бяляўскі. – Пра тое сведчаць вы­ні­кі работы: за мінулы год мы вы­ра­бі­лі прадукцыі ў фактычных цэ­нах на 489, 3 мільярда рублёў. 
Дзмітрый Іосіфавіч расказаў, што ў цэху 217 чалавек, з якіх 195 ча­ла­век заняты непасрэдна на выт­вор­час­ці, з іх – 78 жанчын. Каб кі­ра­ваць такім вялікім калектывам, не­аб­ход­на не толькі дасканала ве­даць вытворчасць, але быць і доб­рым псіхолагам. Дзмітрый Іо­сі­фа­віч вытворчы вопыт назапасіў: пра­ца­ваў апрасоўшчыкам, тэхнолагам, стар­шым майстрам валачыльнага цэ­ха, павышаў кваліфікацыю на кур­сах у Маскве, а вось зносінам з людзь­мі навучыла жыццё.  Яго пад­на­ча­ле­ныя працуюць на выт­вор­час­ці з павышанай небяспекай, пры­чым у тры змены, важна па­ва­жаць іх нялёгкую прафесію, кла­па­ціц­ца пра належныя ўмовы. У ра­бо­чых пяцідзённы працоўны тыдзень, дастойная зарплата, да та­го ж яны забяспечваюцца спец­хар­ча­ван­нем, сродкамі ін­ды­ві­ду­а­ль­най аховы. Людзі даражаць ра­бо­тай, працуюць сумленна. З 2014 го­да ў цэху дзейнічаюць 20 выт­вор­чых брыгад. Стварэнне такіх пад­раз­дзя­лен­няў садзейнічае больш эфектыўнай і якаснай ра­бо­це ўсяго калектыву, адчуваецца дух саперніцтва, што ў традыцыі за­вад­чан. У выніку летась у па­раў­нан­ні з папярэднім годам на 26,6 пра­цэн­та ўзрасла прадукцыйнасць пра­цы.
У дасягненні высокіх  па­каз­чы­каў, безумоўна, істотнае значэнне мае тэхнічнае перааснашчэнне, але яшчэ і чалавечы фактар – ста­ран­насць і прафесійнае май­с­тэр­с­т­ва рабочых. У калектыве цэ­няць такіх ветэранаў вытворчасці,  як Яўген Іванавіч Ключнік, Аляк­сандр Мікалаевіч Хільмановіч, за­вод­с­кі стаж якіх перавышае 40 год. Больш за 35 год прарабілі на прад­п­ры­ем­с­т­ве Іван Вацлававіч Мі­ха­лоў­с­кі, Іосіф Іосіфавіч Паўловіч, Ана­толь Іванавіч Паўлюковіч, Ры­чард Іосіфавіч Седлер. Іх вопыт ёсць каму пераймаць: у цэху пра­цу­юць 29 маладых людзей ва ўзрос­це да 31 года.
Тое, што калектыў ЦМП выйшаў пе­ра­мож­цам раённага спа­бор­ніц­т­ва сярод працоўных калектываў выт­вор­чых падраздзяленняў, ста­ла прыемнай навіной для кожнага ра­бо­ча­га і стымулам да новых да­сяг­нен­няў.
Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара.