Жыццё сельсавета не ўбачыш з акна кабінета | Дзяннiца

Жыццё сельсавета не ўбачыш з акна кабінета

Версия для печатиВерсия для печати

Старшыня Мажэйкаўскага се­ль­вы­кан­ка­ма Наталля Час­ла­ваў­на Хоміч часта працуе за ра­бо­чым сталом: намячае планы, рых­туе справаздачы, зас­вед­ч­вае дакументы... Але жыццё се­ль­са­ве­та з акна кабінета не ўба­чыш, пераканана яна, таму лю­бую магчымасць вы­ка­рыс­тоў­вае для жывых стасункаў з вяс­коў­ца­мі. “Будні нашы на­поў­не­ны зносінамі з людзьмі”, – за­пэў­ні­вае кіраўнік мясцовай вер­ты­ка­лі.

Асабліва багаты на дыялогі чац­вер, калі працуе аглядная камісія.
– Зімой найбольш актуальнае пы­тан­не бяспекі пажылых людзей, – заўважае старшыня. – Многія вяс­коў­цы ва ўзросце па розных пры­чы­нах жывуць адны. Чалавеку адзі­но­ка­му часам няма каму да­па­маг­чы, акрамя ўлады. Таму ў такія да­мы візіты агляднай камісіі най­больш частыя. Высвятляем, у чым ма­юць патрэбу іх насельнікі, ацэ­нь­ва­ем сітуацыю, каб аказаць кан­к­рэт­ную дапамогу ці прыняць ад­па­вед­ныя меры... Увогуле ў нашай аг­ляд­най камісіі найперш ін­фар­ма­цый­ная, калі хочаце,  асветніцкая мі­сія... Большасць людзей разумее ад­ра­са­ва­нае да іх слова. А для тых, хто ігнаруе, існуюць за­ка­на­даў­с­т­вам зацверджаныя меры ўздзе­ян­ня. 
Засцерагчы людзей ад бяды – за­да­ча ці не самая галоўная. У ар­се­на­ле –  нямала метадаў яе вы­ра­шэн­ня. Напрыклад, праблема ад­к­ры­та абмяркоўваецца на се­ль­с­кіх сходах з удзелам прадстаўнікоў су­б­’­ек­таў прафілактыкі. Спе­цы­я­ліс­ты службаў указваюць на “вугалкі”, дзе прытаілася бяда, даходліва тлу­ма­чаць, як не дапусціць яе ў да­мы. Сваё аўтарытэтнае слова ад­ра­су­юць вяскоўцам святары мяс­цо­вых праваслаўнага і каталіцкага хра­маў Міхаіл Лойка і Андрэй Кеў­люк. “Абодва – аўтарытэтныя і вы­со­ка­а­ду­ка­ва­ныя людзі, – пад­к­рэс­лі­вае Наталля Чаславаўна. – Пры­сут­насць і выступленне святароў на нядаўнім сходзе ў Скрыбаўцах ме­ла шырокі рэзананс”.
Н.Ч. Хоміч заўжды радуецца, ка­лі агульнымі намаганнямі з са­цы­я­ль­най і пажарнай службамі, ме­ды­ка­мі, старастамі, ідэолагамі, ін­шы­мі зацікаўленымі бакамі ат­рым­лі­ва­ец­ца дастукацца да сэрцаў людзей, дапамагчы ім, зрабіць умо­вы пражывання адзінокіх і ін­ва­лі­даў больш бяспечнымі і кам­фор­т­ны­мі. І засмучаецца, калі па нейкіх пры­чы­нах гэта не ўдаецца. Вось і дня­мі, расказвае, два мужчыны на­ад­рэз адмовіліся ад прапановы ча­со­ва пераехаць у сацыяльную ўста­но­ву, каб там пры добрым дог­лядзе перачакаць зімовыя халады. Скла­да­на аказалася людзям змя­ніць звыклы ўклад жыцця, а стар­шы­ня трывожыцца... 
У групе рызыкі па бяспецы жыц­цядзей­нас­ці і аматары спіртнога. Гэ­тых, а таксама сямейных дэ­ба­шы­раў не выпускае з поля зроку ўчас­т­ко­вы інспектар міліцыі А.У. Ар­цюх. “Андрэй Уладзіміравіч тры­мае дысцыпліну. Мы рады, што ён у нас ёсць”, – шчыра кажа стар­шы­ня. Аўтарытэт афіцэра, яго не­цяр­пі­масць да парушальнікаў пра­ва­па­рад­ку і спакою даюць добрыя вы­ні­кі. Так, на тэрыторыі сельсавета ўзро­вень злачыннасці знізіўся: з 37 кры­мі­на­ль­ных праяў у 2014 годзе да 29 у 2015-ым.
Па законах свецкіх і божых дзеці па­він­ны даглядаць і аберагаць сва­іх пажылых бацькоў. Павышаная ўва­га, заўважыла нядаўна аг­ляд­ная камісія, патрэбна вясковай па­ры, сын якіх пражывае ў горадзе. Ця­пер сям’ю возьме пад апеку са­цы­я­ль­ны работнік. Пагутарылі і з сы­нам, далі яму добрую параду. 
На душы стане спакойней, калі ат­ры­ма­ец­ца ахапіць сацыяльным аб­с­лу­гоў­ван­нем жыхароў ке­мян­с­кай зоны, прызнаецца старшыня. Ра­бо­та ў гэтым накірунку вядзец­ца.
Сярод навін мінулага года, якія да­баў­ля­юць аптымізму, – звужэнне дэ­маг­ра­фіч­ных нажніц. “Крыху вы­рас­ла нараджальнасць, змен­шы­ла­ся смяротнасць, – каменціруе кі­раў­нік спраў сельвыканкама А.Я. Жэш­ка. – Летась зарэгістравалі 11 шлю­баў, ва ўрачыстай абстаноўцы адз­на­чы­лі залатое вяселле сям’і Рудзь з Дзярванцаў...”. Дарэчы, Але­на Яўгеньеўна працуе ва ўлад­най структуры два з паловай гады. Ка­жа, “перакваліфікацыя” прайшла нар­ма­ль­на дзякуючы выдатнаму пе­да­го­гу па ўсіх сельсавецкіх “дысцыплінах” Н.Ч. Хоміч і пад­т­рым­цы двух другіх вопытных чле­наў іх дружнай і кампетэнтнай ка­ман­ды. Дарэчы, спецыяліст 1-ай ка­тэ­го­рыі Ірына Апанасаўна Зян­ке­віч верай і праўдай служыць органу ўла­ды пярвічнага ўзроўню і мяс­цо­вым жыхарам звыш 30 гадоў, а бух­гал­тар Галіна Мікалаеўна Ва­сі­леў­с­кая сумленна працуе тут два дзе­ся­ці­год­дзі.
– Калі раніцай на вуліцах Вя­лі­ка­га Мажэйкава сустракаю групку дзе­так, што бягуць у школу, на ду­шы становіцца радасна. Здаецца, жыц­цё не спыніцца ніколі, – дзе­ліц­ца думкамі Н.Ч. Хоміч. – На­поў­ні­лі­ся дзіцячымі галасамі і новыя да­мы ў аграгарадку. Праўда, пакуль зас­та­ло­ся на парадку дня пытанне доб­раў­па­рад­ка­ван­ня тэрыторыі ля бу­дын­каў. Кіраўніцтва саўгаса тры­мае яго ў полі зроку, добра да­па­ма­гае і ў іншых справах.
Што да класічнага клопату пра на­вядзен­не парадку на зямлі, то ў ма­жэй­каў­с­кім рэгіёне разумеюць – гэ­та не часовая кампанія. У праб­ле­мы ёсць як эканамічны, так і ча­ла­ве­чы складнік. Вызваленыя ад ста­рых пабудоў гектары па­чы­на­юць “працаваць”, а вясковец, які жы­ве ў чыстым, дагледжаным на­се­ле­ным пункце, больш пазітыўна ад­но­сіц­ца да жыцця. Такі настрой ця­пер і ў жыхароў Зенеўцаў, дзе на пра­ця­гу 2014-2015 гадоў сіламі саў­га­са “Вялікае Мажэйкава”, мяс­цо­вых жыхароў і работнікаў зя­лё­на­га будаўніцтва, накіраваных служ­бай занятасці, быў наведзены па­ра­дак. Усяго на тэрыторыі се­ль­са­ве­та летась было знесена 7 пус­ту­ю­чых дамоў.  
Есць і іншая тэндэнцыя: га­рад­жа­не набываюць жыллё ў вёсках Ален­каў­цы, Скрыбаўцы, Кіралі і ін­шых. Так, новымі гаспадарамі пяці да­моў у Кіралях сталі ... расіяне. Яны ператварылі старыя пабудовы ў прыгожыя церамкі для ад­па­чын­ку.
Канешне, улада пярвічнага ўзроў­ню трымае на кантролі і вы­ра­шае розныя праблемы жыц­цядзей­нас­ці насельніцтва. Але, як вя­до­ма, сельвыканкамаўская ка­ман­да зусім нешматлікая. “Таму на­шы першыя памочнікі – 19 ста­раст і тры сельскія камітэты”, – ка­жа Н.Ч. Хоміч. Сярод іх – энер­гіч­ная, нераўнадушная грамадская ак­ты­віс­т­ка М.В. Драбняк з Кіралёў. Ёсць часцінка і яе старанняў у тым, што ў вёсцы быў знесены ава­рый­ны будынак магазіна і спарахнелы дом, агароджаны крыж ля вёскі. Ус­п­ры­ма­юць праблемы вяскоўцаў як свае асабістыя стараста Ту­ма­шаў­цаў Т.І. Вянскевіч, “мэры” За­ба­ла­ці І.С. Ганчар і Чарняўкі М.М. Хар­ні­ка­ва, старшыні сельскіх ка­мі­тэ­таў М.М. Ясюкевіч з Мураванкі і М.У. Сямашка  са Скрыбаўцаў. У пры­ват­нас­ці, Марыя Уладзіміраўна Ся­маш­ка – былая загадчыца дзі­ця­ча­га садка, на яе вачах выраслі мно­гія землякі. Таму слова гэтай жан­чы­ны асабліва важкае ў ра­бо­це з “сопаўскімі” сем’ямі.
Дарэчы, кожны з вясковых “камандзіраў” узяў пад сваю апеку най­больш сацыяльна ўразлівага ча­ла­ве­ка. “Фактычна ўсклалі на ся­бе адказнасць за іх і перад людзь­мі, і перад Богам”, – падкрэслівае Н.Ч. Хоміч.
Адметны і дэпутацкі след у спра­вах рэгіёна. Актыўна працуюць на­род­ныя абраннікі В.К. Танкевіч, М.Ю. Белка, С.В. Нядзвецкі, А.В. Пі­ва­вар­чык, В.П. Янкоўскі.
Шмат увагі ўдзялялася летась доб­раў­па­рад­ка­ван­ню могілак. Сем іх з чатырнаццаці перададзены на ба­ланс РУП ЖКГ, і змены нельга не заўважыць: камунальнікі вядуць спра­вы па-гаспадарску. У блі­жэй­шых планах – устаноўка агароджы на могілках у Дзярванцах.
– Сілы для работы дае тое, што людзі разумеюць і падтрымліваюць ста­ран­ні мясцовай вертыкалі зра­біць жыццё на тэрыторыі се­ль­са­ве­та больш арганізаваным і ўлад­ка­ва­ным, – кажа старшыня. – Я ім за гэ­та вельмі ўдзячна.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.