Пратасаўшчынскі варыянт: ні на крок ад тэхналогій! | Дзяннiца

Пратасаўшчынскі варыянт: ні на крок ад тэхналогій!

Версия для печатиВерсия для печати

Мінулы сезон стаў знакавым для хлебаробаў СВУ “Пратасаўшчына”: яны дабіліся рэ­кор­д­най у раёне ўраджайнасці зер­не­вых і зернебабовых ку­ль­тур – 79,6 ц/га. Усяго падчас жні­ва тут намалацілі 7800 тон зерня, што на 900 тон болей, чым у 2014 годзе. Гэ­та самыя высокія па­каз­чы­кі за ўвесь час існавання гас­па­дар­кі. 

– Наш поспех невыпадковы і скла­да­ец­ца з многіх фактараў, – пе­ра­ка­на­ны ды­рэк­тар аг­рап­рад­п­ры­ем­с­т­ва Віктар Анджэевіч Се­мя­но­віч. – Сакрэт высокіх намалотаў у строгім выкананні сучасных тэх­на­ло­гій на ўсіх вытворчых этапах – ад падрыхтоўкі глебы да ўбор­кі вы­раш­ча­на­га ўраджаю. Летась мы пра­вя­лі пасяўную кампанію ў ап­ты­ма­ль­ны тэрмін, унеслі ў глебу не­аб­ход­ную колькасць арганічных і мі­не­ра­ль­ных угнаенняў, 26% выт­вор­чых плошчаў засеялі элітным на­сен­нем, а ўсходы своечасова ап­ра­ца­ва­лі хімпрэпаратамі. У пра­цэ­се вы­рош­ч­ван­ня культур нас кан­су­ль­та­ва­лі спецыялісты кампаніі “АграАналіз-Бел”, з якой цесна суп­ра­цоў­ні­ча­ем. Усё гэта дало вы­дат­ны вынік: нягледзячы на за­суш­лі­вае надвор’е, з кожнага гектара хлеб­най нівы сабралі на 13,3 цэн­т­не­ра зерня больш, чым у 2014 годзе.

Дарэчы, з ініцыятывай узяць на ўзб­ра­ен­не навуку і актыўней ка­рыс­тац­ца апошнімі дасягненнямі аг­ра­на­міі выступіў ме­на­ві­та Віктар Ан­д­жэ­е­віч Семяновіч – таленавіты кі­раў­нік, які ўмее правільна ар­га­ні­за­ваць вытворчы працэс і дабіцца эфек­тыў­нас­ці працы, максімальна задзей­ні­чаць існуючы патэнцыял гас­па­дар­кі.
Уборку ўраджаю зер­не­вых у СВУ “Пратасаўшчына” за­вяр­шы­лі выключна сваімі сіламі. Сем зер­неў­бо­рач­ных камбайнаў пра­ца­ва­лі рытмічна і з поўнай аддачай. Усе яны – айчыннай вытворчасці, што значна спрасціла іх рамонт. Не­аб­ход­ныя запчасткі гаспадарка на­бы­ва­ла напрамую ў ды­лер­с­кім цэн­т­ры, які дзейнічае на Шчу­чын­с­кім рам­заво­дзе. Узаемавыгадным суп­ра­цоў­ніц­т­вам засталіся за­да­во­ле­ны абодва бакі.
– На жніве нашы механізатары спра­ца­ва­лі бездакорна і ўбралі ўрад­жай амаль без страт, – заз­на­чае Віктар Анджэевіч. – Падчас убо­рач­най яны былі забяспечаны ўсім неабходным: двухразовым га­ра­чым харчаваннем, пітной вадой, спе­цадзен­нем, у кабінах працавалі кан­ды­цы­я­не­ры. Сёлета чатыры на­шых камбайнеры сталі тысячнікамі. Больш за ўсіх намалаціў зерня Ва­ля­р­’­ян Эдвардавіч Клімовіч, амаль па­раў­ня­лі­ся з ім Яўгеній Янавіч Да­мя­ня­ка, Ігар Станіслававіч Богдан і Яў­ге­ній Эдуардавіч Кра­ль­ка, у яко­га, дарэчы, камбайн далёка не но­вы. На ад­воз­цы зерня вызначыліся вадзі­це­лі Уладзімір Мікалаевіч Ян­коў­с­кі, Іван Канстанцінавіч Зюка і Уладзі­мір Канстанцінавіч Дужык. 
Пад збожжавыя і зер­не­ба­бо­выя ку­ль­ту­ры летась у гас­па­дар­цы ўнес­лі восем тысяч тон ар­га­ніч­ных угнаенняў, а пад ураджай 2016 года – пятнаццаць ты­сяч, што даз­во­лі­ла значна павысіць урад­лі­васць гле­бы і зэканоміць сродкі на за­куп­цы мінеральных угна­ен­няў. Аг­ра­на­міч­ная служба, якую ўзна­ча­ль­вае Андрэй Віктаравіч Клімовіч, пра­ца­ва­ла згодна з рас­п­ра­ца­ва­ны­мі кар­таг­ра­ма­мі.
Якімі б ні былі важкімі да­сяг­нен­ні ў раслінаводстве, асноўны пры­бы­так СВУ “Пратасаўшчына” ат­рым­лі­вае ад продажу малака, што прыносіць гаспадарцы звыш 70% выручкі.
– На нашай ма­лоч­на­та­вар­най ферме “Каменка” ўтрым­лі­ва­ец­ца 1581 карова, у тым ліку 890 га­лоў дойнага статка, – гаворыць В.А. Семяновіч. – Летась мы на­да­і­лі тут 5720 тон малака, атрымалі ў ся­рэд­нім па 7504 літры ад кожнай ра­гу­лі, што на 846 літраў больш, чым у 2014 годзе. Цяпер ся­рэд­ня­су­тач­ны надой на ферме складае 20,4 літра. Нядаўна ўвялі ў эк­с­п­лу­а­та­цыю новую МТФ “Глыбокае” на 470 галоў, якая абышлася гас­па­дар­цы ў 55 мільярдаў рублёў. Па пад­лі­ках нашых эканамістаў яна дасць магчымасць павялічыць ва­ла­вы надой малака прыкладна на 50% і будзе прыносіць да 15 мі­ль­яр­даў рублёў прыбытку ў год.
Сёлета ў СВУ “Пратасаўшчына” плануюць так­са­ма рэканструяваць ферму па ад­кор­ме БРЖ “Грамавічы” і па­вя­лі­чыць пагалоўе быкоў з 560 да 1600. Каб забяспечыць жывёлу якас­ны­мі кармамі, мясцовыя аг­ра­рыі нарыхтавалі 9950 тон сенажу, 11200 тон сіласу і 582 тоны сена. Плош­чы, адведзеныя пад шмат­га­до­выя травы, у се­ль­гас­п­рад­п­ры­ем­с­т­ве таксама павялічваюць. Пат­рэ­ба ў кармах у разы ўзрастае! У бя­гу­чым годзе тут увядуць у се­ваз­ва­рот 150 гектараў адноўленых зя­мель.
– Сэрца любой ар­га­ні­за­цыі – гэта людзі, якія па-сап­раў­д­на­му любяць сваю прафесію і ўме­юць працаваць на вынік, – пе­ра­ка­на­ны Віктар Анджэевіч. – У гэтым пла­не нам сапраўды пашанцавала! Яд­ро працоўнага калектыву скла­да­юць такія прафесіяналы, як га­лоў­ны аграном Андрэй Віктаравіч Клі­мо­віч, галоўны інжынер Яўгеній Та­дэ­ву­ша­віч Паўлюкевіч, галоўны ве­ту­рач Часлаў Паўлавіч Прац­кай­ла. Бездакорна выконваюць свае аба­вяз­кі загадчык вытворчага ўчас­т­ка “Каменка” Сяргей Ан­то­на­віч Гулько, брыгадзір аднайменнай ма­лоч­на­та­вар­най фермы Данута Ка­зі­мі­раў­на Войтка, аператары ма­шын­на­га даення Святлана Аль­фон­саў­на Тарасевіч і Аксана Ан­та­ні­наў­на Аляхновіч. Ніколі не пад­водзяць механізатары Андрэй Іва­на­віч Вербаль, Станіслаў Вац­ла­ва­віч Росенік, Генадзій Эдуардавіч Кра­ль­ка, вадзіцель Сяргей Аль­фон­са­віч Будрэвіч. 
Штогод працоўны калектыў СВУ “Пратасаўшчына” папаўняецца ма­ла­ды­мі спецыялістамі, якія ў бо­ль­шас­ці сваёй тут і асядаюць. Яно і зра­зу­ме­ла! Сярэдняя заработная пла­та ў гаспадарцы складае 6,2 мі­ль­ё­на рублёў, ды і перспектыва ат­ры­маць новае жыллё вельмі пры­ваб­лі­вае. Толькі летась у гас­па­дар­цы былі здадзены пад ключ пяць катэджаў, а ў бягучым годзе пла­ну­ец­ца ўзвядзенне трох­к­ва­тэр­на­га дома ў вёсцы Залесная. Дзя­ку­ю­чы такой граматнай кадравай па­лі­ты­цы ўсе працоўныя вакансіі ў се­ль­гас­п­рад­п­ры­ем­с­т­ве займаюць вы­со­как­ва­лі­фі­ка­ва­ныя спецыялісты. А кадры, як вядома, вы­ра­ша­юць усё!
Аляксандр КАСПЯРЧУК
Фота аўтара