Ведай нашых! Тайскі бокс па-шчучынску. | Дзяннiца

Ведай нашых! Тайскі бокс па-шчучынску.

Версия для печатиВерсия для печати

На рэспубліканскіх спаборніцтвах шчучынскія байцы не пакінулі ніводнага шанца сваім сапернікам і сталі абсалютнымі чэмпіёнамі ў сваіх узроставых падгрупах

Выхаванцы секцыі “Таэквандо” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ілья Сырыцкі, Міхаіл Якімовіч, Аляксей Люляк і Ілья Васілько нядаўна вярнуліся з адкрытага першынства Рэспублікі Беларусь па тайскім боксе, якое праходзіла ў Асіповічах і сабрала больш за 300 спартсменаў з розных куточкаў краіны.

- Тайскі бокс – вельмі папулярны від спорту ў нашай краіне, -- гаворыць трэнер шчучынскай каманды Уладзімір Барысавіч Шурупаў. – Беларускіх байцоў добра ведаюць і паважаюць ва ўсім свеце. Мае выхаванцы таксама не промах! Яны вельмі адказна ставяцца да трэніровак і прымаюць удзел у розных спаборніцтвах, дзе набіраюцца каштоўнага вопыту. Падчас адкрытага першынства Рэспублікі Беларусь па тайскім боксе Ілья Сырыцкі і Ілья Васілько выканалі нарматывы кандыдатаў у майстры спорту.

Дарэчы, наперадзе ў шчучынскіх спартсменаў міжнародны турнір па тайскім боксе ў Гродне і першынства рэспублікі па кікбоксінгу “К-1” у Мінску. Пажадаем нашым байцам удачы на рынгу і новых перамог.

Аляксандр КАСПЯРЧУК

Нашы юныя чэмпіёны Беларусі