І забава, і карысць | Дзяннiца

І забава, і карысць

Версия для печатиВерсия для печати

Праўленне раённай ар­га­ні­за­цыі Беларускага таварыства ін­ва­лі­даў па зроку ўвяло ў прак­ты­ку тэматычныя сустрэчы для сва­іх падапечных. Людзі з аб­ме­жа­ва­ны­мі магчымасцямі такія ме­рап­ры­ем­с­т­вы вітаюць, бо гэ­та магчымасць пабыць разам, аб­мя­няц­ца навінамі, аб­мер­ка­ваць злабадзённыя пытанні, ка­ра­цей кажучы, правесці час ці­ка­ва і з карысцю.
 Вось  і на гэты раз у аддзяленні дзён­на­га знаходжання для па­жы­лых людзей было незвычайна га­ман­лі­ва і весела: члены раённай ар­га­ні­за­цыі ГА “БелТІЗ” сабраліся на чарговую сустрэчу. Хоць чарада на­ва­год­ніх свят прайшла, ат­мас­фе­ра ва ўтульнай зале яшчэ па­на­ва­ла святочная. І гэта таму, што пер­шая частка мерапрыемства бы­ла прысвечана любімым народным тра­ды­цы­ям. Цікавую  інфармацыю пра тое, адкуль бяруць свае вытокі свят­ка­ван­ні Каляд, Новага года і Ва­дох­рыш­ча, падрыхтавала Н.К. Мар­ке­віч.
Якім жа шчырым было здзіў­лен­не ўдзельнікаў сустрэчы, калі да іх за­ві­та­лі сапраўдныя калядоўшчыкі ды песнямі і жартамі павіталі пры­сут­ных. Фрагменты праваслаўнага і каталіцкага абрадаў калядавання па­ка­за­лі ўдзельнікі народнага хору по­ль­с­кай песні “Промень” пад кі­раў­ніц­т­вам А.А. Міцая. Вясёлых гас­цей не адпусцілі, пакуль іх ка­ляд­ны кошык не напоўніўся па­час­тун­ка­мі.
У другой частцы сустрэчы яе ўдзе­ль­ні­кі вярнуліся, так бы мо­віць, у суровую рэальнасць. Цяпер са­мая абмяркоўваемая тэма – змя­нен­ні ў аплаце за камунальныя пас­лу­гі. Таму невыпадкова з па­вы­ша­най цікавасцю слухалі пры­сут­ныя прадстаўнікоў РУП ЖКГ – на­ча­ль­ні­ка разліковага аддзела Л.Д. Роз­мыс­ла і спецыяліста па ка­му­на­ль­ных разліках А.І. Агель. Пы­тан­няў да іх было шмат, асобныя пе­ра­рас­та­лі ў гарачую дыскусію. Спе­цы­я­ліс­ты давалі кампетэнтныя тлу­ма­чэн­ні і нават парады, як знізіць свае расходы за “камуналку”. Бе­зу­моў­на, размова была карыснай і сво­е­ча­со­вай.
Сустрэча, як адзначылі яе ўдзе­ль­ні­кі, дала магчымасць атрымаць ка­рыс­ную інфармацыю з першых вус­наў па актуальных жыццёвых пы­тан­нях. Як падкрэсліла стар­шы­ня раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” Т.М. Кулакова, для людзей з аб­ме­жа­ва­ным магчымасцямі гэта ве­ль­мі важна, таму такія сустрэчы бу­дуць ладзіцца і ў далейшым.
Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара.