Аб чым пяе жаночая душа | Дзяннiца

Аб чым пяе жаночая душа

Версия для печатиВерсия для печати

Вакальная група выкладчыц ра­жан­каў­с­ка­га філіяла Шчу­чын­с­кай дзіцячай школы мастацтваў сёння на слы­ху. На адборачным туры між­на­род­на­га фестывалю “Каложскі Благавест” гэты ка­лек­тыў увайшоў у чацвёрку лі­да­раў і даказаў сваё права прад­с­таў­ляць гонар усяго Пры­нё­ман­с­ка­га краю на рэспубліканскім эта­пе конкурсу праваслаўных пес­на­пен­няў.  
Мы вырашылі больш цесна паз­на­ё­міц­ца самі і пазнаёміць чы­та­чоў з гэтым маладым, але ўжо знакамітым калектывам, у склад якога ўваходзяць пяць та­ле­на­ві­тых, абаяльных, жыц­ця­ра­дас­ных энтузіястак, кожная з якіх яркая асоба. Знаёмцеся: Ма­ры­на Налівайка, Іна Новік, Та­цця­на Пагурак, Ірына Забароўская, а за раялем – Сняжана Чучэйка.

– Можаце сабе ўявіць, што на­рад­жэн­не гэтага вакальнага ка­лек­ты­ву нават для мяне нечаканасць і ад­к­рыц­цё, – прызнаецца дырэктар ДШМ І.І. Сасноўскі. – Хто б мог па­ду­маць, што такі вакальны па­тэн­цы­ял тояць у сабе тры баяністкі, пі­я­ніс­т­ка і выкладчыца тэарэтычных му­зыч­ных дысцыплін. А вы пры­ходзь­це да нас на канцэрт, самі па­чу­е­це, наколькі самабытна гучаць іх га­ла­сы, – нечакана прапанаваў Іо­сіф Іванавіч.
 Аказваецца, творчыя імпрэзы – з’я­ва нярэдкая ў сценах Шчу­чын­с­кай школы мастацтваў. Па добрай тра­ды­цыі ўдзельніцы ансамбля ў адзін з утульных зімовых вечароў зап­ра­сі­лі калег і выхаванцаў на сваю канцэртную праграму «Гармонія душы». Да чаго ж ду­шэў­на, мілагучна, пяшчотна – ды слоў та­кіх не існуе, каб выказаць пры­га­жосць іх галасоў – спявалі  Ірына За­ба­роў­с­кая, Таццяна Пагурак, Ма­ры­на Налівайка, Іна Новік і Сня­жа­на Чучэйка! Упэўнена, ніводзін ча­ла­век не пашкадаваў, што апы­нуў­ся ў той вечар у актавай зале ДШМ.
Прадуманы сцэнар, шмат­п­ла­на­вы песенны рэпертуар і самае га­лоў­нае – чароўнае шматгалоссе вы­ка­наў­цаў! Усё гэта красамоўна га­ва­ры­ла аб высокім прафесійным уз­роў­ні ўдзельніц ансамбля. Рас­па­ча­тая з духоўных песнапенняў праг­ра­ма міжволі нагадала словы, па­чу­тыя ад аднаго са святароў, маў­ляў, духоўная музыка – гэта ген­ная памяць ад продкаў, чые ду­шы лунаюць у раі.
– Напэўна, так яно і ёсць, – ка­жуць ражанкаўскія пявунні, якія да ўся­го і педагогі цудоўныя, і гас­па­ды­ні ўзорныя, і матулі клапатлівыя.
Усюды яны паспяваюць, і ўсюды яны першыя.
– Мы даўно спяваем разам, выс­ту­па­ем на сцэне перад землякамі, а вось заявілі пра сябе як гурт ад­нос­на нядаўна, – гаворыць кіраўнік ан­сам­б­ля Ірына Забароўская. – За­раз у пошуках назвы для сваёй ва­ка­ль­най групы. Хочацца пры­ду­маць штосьці адметнае, ары­гі­на­ль­нае і толькі для нас уласцівае.
Так, у гэтага калектыву свой твор­чы почырк і вельмі прывабны жа­но­чы твар. Гармонія душы ўдзе­ль­ніц раскрываецца не толькі ў кла­січ­ных творах, але і рамансах, ва­ен­ных шлягерах, народных пес­нях ва ўласнай аранжыроўцы і, бе­зу­моў­на, у лірычных песнях пра ка­хан­не. Рэпертуар ужо вы­мя­ра­ец­ца двума дзясяткамі музычных тво­раў, і за кожным – каласальная пра­ца, мноства рэпетыцый, а за­тым – нязменны поспех у слухача.
Акрамя міжнароднага фес­ты­ва­лю «Каложскі Благавест», сяброўкі пла­ну­юць прыняць удзел у фес­ты­ва­лі-конкурсе нацыянальнай му­зы­кі «Рэха», які ў красавіку пройдзе ў Мін­с­ку. А яшчэ – пасапернічаць на зван­не «народны» для свайго ка­лек­ты­ву. Прафесіяналы ў адзін го­лас сцвярджаюць: «Прэтэндэнткі – дас­той­ныя!»
Сакрэт поспеху, пэўна, у добрай ба­зе музычных ведаў, шчырай за­хоп­ле­нас­ці любімай справай, жа­дан­ні кожнай з удзельніц унесці што­сь­ці сваё ў агульны творчы пра­цэс.
 – А калі ж вы ўсё паспяваеце пры сённяшнім шалёным рытме жыц­ця, патрабаваннях і нагрузках? – пытаюся ў сваіх субяседніц.
– Вось менавіта музыка, добрая пес­ня, натхненне нас і ратуюць ад будзён­най мітусні. У творчасці чэр­па­ем сілы і радасць быцця. Многа гу­та­рым, абмяркоўваем, раімся… Рас­ко­шу чалавечых адносін ніхто не адмяняў, – гавораць жанчыны.
І так цёпла ды ўтульна стала на сэр­цы ад гэтага знаёмства, ад па­чуц­ця, што людзі мастацтва, нават жы­ву­чы ў невялікім мястэчку, не то­ль­кі самі знаходзяць гармонію, але шчодра дзеляцца гэтым дарам з іншымі. Ужо праз музыку сваёй ду­шы.
Таццяна СТУПАКЕВІЧ.
Фота аўтара.