Ушу і да Масквы давядзе | Дзяннiца

Ушу і да Масквы давядзе

Версия для печатиВерсия для печати

Шчучынскія байцы на між­на­род­ным турніры па ўшу ў Ма­ладзеч­неНа міжнародны турнір па ўшу, які нядаўна прайшоў у Ма­ладзеч­не, з’ехаліся звыш трох­сот спартсменаў з Украіны, Расіі, По­ль­ш­чы, Літвы, Латвіі, Грузіі. Го­нар Шчучыншчыны на тур­ні­ры абаранялі выхаванцы секцыі “Таэквандо” цэнтра творчасці дзя­цей і моладзі.  Нягледзячы на моц­ных сапернікаў, нашы байцы дас­той­на выступілі на рынгу.

– У асабістым заліку дзевяць з два­нац­ца­ці маіх выхаванцаў за­ва­я­ва­лі прызавыя месцы, – з гонарам заз­на­чае трэнер шчучынскай ка­ман­ды У.Б. Шурупаў. – Ілья Сы­рыц­кі, Міхаіл Якімовіч, Глеб Ан­дзі­леў­ка, Сямён Ступакевіч і Яўгеній Ма­кей вярнуліся дадому з за­ла­ты­мі медалямі. Кірыл Куц і Яўгеній Ва­сюк прывезлі “серабро”, Данііл Дзе­мян­чук і Ягор Савін атрымалі “бронзу”. У агульным заліку шчу­чын­с­кая каманда заняла трэцяе мес­ца, што таксама вельмі прэс­тыж­на. Безумоўна, гэтага не­маг­чы­ма было б дабіцца без пастаянных трэ­ні­ро­вак, на якіх рабяты вык­лад­ва­юц­ца па поўнай.
У гэтыя дні выхаванцы У.Б. Шу­ру­па­ва інтэнсіўна рыхтуюцца да пер­шын­с­т­ва рэспублікі па ўшу, якое пройдзе 1-3 красавіка ў Ві­цеб­с­ку. Па выніках гэтых спа­бор­ніц­т­ваў лепшыя байцы будуць за­лі­ча­ны ў зборную каманду Беларусі, якая прыме ўдзел у першынстве Еў­ро­пы па ўшу ў Маскве.
– Удзел у турнірах такога ўзроў­ню патрабуе сур’ёзных фінансавых ук­ла­дан­няў, – зазначае Уладзімір Ба­ры­са­віч. –  Мы актыўна зап­ра­ша­ем да супрацоўніцтва спон­са­раў, гатовых падтрымаць шчу­чын­с­кіх байцоў і дапамагчы ім у па­ка­рэн­ні спартыўнага Алімпу.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.