Забяспечыць стабільнае раз­віц­цё рэгіёна | Дзяннiца

Забяспечыць стабільнае раз­віц­цё рэгіёна

Версия для печатиВерсия для печати

Нататкі з 21-ай сесіі раённага Са­ве­та дэпутатаў 27-га склікання
На чарговай сесіі, як і на па­сяд­жэн­ні раённага выканаўчага ка­мі­тэ­та, у мінулую пятніцу былі пад­ведзе­ны вынікі работы галін на­род­най гаспадаркі за 2015 год. Са справаздачнымі дакладамі выс­ту­пі­лі намеснікі старшыні рай­вы­кан­ка­ма А.В. Садоўскі і Я.Б. Майсей, намеснік на­ча­ль­ні­ка райсельгасхарчу В.В. Га­лам­боў­с­кі. Трымаў справаздачу і стар­шы­ня раённага Савета дэ­пу­та­таў І.Ю. Сакалоўскі.

На эфектыўнасць нашай выт­вор­час­ці негатыўна паўплывалі знеш­нія фактары

– У мінулым годзе, як і ў пя­ці­год­цы ў цэлым, работа органаў кі­ра­ван­ня, усіх нашых прадпрыемстваў і арганізацый была нацэлена на вы­ка­нан­не Праграмы сацыяльна-эка­на­міч­на­га развіцця Шчу­чын­с­ка­га раёна на 2011-2015 гады, – пад­к­рэс­ліў намеснік старшыні рай­вы­кан­ка­ма Аляксей Валянцінавіч Са­доў­с­кі. – Аднак на вынікі работы прад­п­ры­ем­с­т­ваў прамысловага ком­п­лек­су не мог не паўплываць ва­лют­ны абвал традыцыйных пар­т­нё­раў, звужэнне экспартных рын­каў пры абмежаваных маг­чы­мас­цях унутранага попыту.
Менавіта па гэтай прычыне ў пра­мыс­ло­вай галіне  індэкс фі­зіч­на­га аб’ёму вытворчасці прадукцыі (ІФА) склаў 94% пры заданні 103%. То­ль­кі з-за розніцы курсу долара з Ра­сі­яй раён недаатрымаў 21 мі­ль­ён долараў. Сітуацыя на нашым га­лоў­ным экспартным рынку і сёлета зас­та­ец­ца досыць складанай.
– Гэта гаворыць аб тым, што мы не­дас­тат­ко­ва працуем над ды­вер­сі­фі­ка­цы­яй рынку. Жыццё вы­му­шае, каб наш экспарт у роўных час­т­ках размяркоўваўся паміж Ра­сі­яй, краінамі Еўрасаюза і далёкім за­меж­жам, – лічыць старшыня рай­вы­кан­ка­ма С.В. Ложэчнік, які ак­тыў­на падключаўся да ана­лі­тыч­на­га аналізу эканомікі. – Трэба больш шырока асвойваць рынкі Ка­зах­с­та­на, Кітая, Азіі. У гэтым плане нам варта вывучыць вопыт пе­ра­да­вых прадпрыемстваў. Да прык­ла­ду, такіх, як ваўкавыскі «Беллакт».
Экспарт у нашым раёне таксама ха­рак­та­ры­зу­ец­ца прадуктовай на­кі­ра­ва­нас­цю. Асноўная частка пас­та­вак за мяжу прыходзіцца на тавары ААТ «Шчучынскі масласырзавод». Тэмп росту экспарту на гэтым прад­п­ры­ем­с­т­ве сёлета склаў 57,4%.
Між тым, арганізацыі-эк­с­пар­цё­ры Шчучынскага раёна ажыц­цяў­ля­лі экспартна-імпартныя аперацыі з 38 краінамі свету. Наша прадукцыя эк­с­пар­та­ва­ла­ся ў 14 краін. У другім паў­год­дзі 2015-га шчучынцы вый­ш­лі на рынкі Малдовы, Венгрыі і на­ват Вялікабрытаніі. Зараз мас­ла­сыр­за­вод працуе над магчымасцю сва­іх паставак у Туркменістан, Уз­бе­кіс­тан і Кітай.
Калі экспарт – крытэрый кан­ку­рэн­таз­до­ль­нас­ці, то інвестыцыі – гэ­та магчымасць развівацца і быць кан­ку­рэн­таз­до­ль­ны­мі, падкрэсліў А.В. Садоўскі. У выніку сур’ёзнай ра­бо­ты ў эканоміку раёна за пе­ры­яд 2011-2015 г.г. прыцягнута ін­вес­ты­цый у асноўны капітал на суму 3569 млрд. рублёў, што эк­ві­ва­лен­т­на прыкладна 190 мільёнам до­ла­раў. Летась у інвестпраекты ўкладзе­на 806,1 млрд. рублёў.
Удзялялася ўвага і прамым за­меж­ным інвестыцыям. І ўсё ж 1135 тыс. долараў з 2011 па 2015 год – гэ­та недастаткова, лічыць дак­лад­чык. 2016-ты ў гэтым плане павінен быць больш спрыяльным: у за­вяр­ша­ль­най стадыі работа па выдзя­лен­ні зямельных участкаў для прад­п­ры­ем­с­т­ва «Клубніка Плантс», ку­ды плануецца прыцягнуць ін­вес­ты­цыі на суму 1 млн. долараў. На пра­ця­гу пяцігодкі плануе ўкласці ў раз­віц­цё аграбізнесу 15 млн. до­ла­раў замежнае прадпрыемства «АграСвісс». Рэалізуюцца на Шчу­чын­ш­чы­не і іншыя цікавыя ін­вес­т­п­ра­ек­ты, звязаныя з зялёнай энер­ге­ты­кай.
У сваім дакладзе А.В. Садоўскі пра­а­на­лі­за­ваў стан на рынку пра­цы, назваўшы сітуацыю ста­бі­ль­най. На 1 студзеня 2016 года ўзро­вень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,9%. Крызісныя праявы, бе­зу­моў­на, адчуваюцца ў раёне. На асоб­ных прадпрыемствах узніклі цяж­кас­ці з рэалізацыяй прадукцыі, нес­во­е­ча­со­вы­мі разлікамі за­каз­чы­каў, адчуваецца недахоп аба­рот­ных сродкаў, зніжаюцца аб’ёмы выт­вор­час­ці.
Летась на Шчучыншчыне пла­на­ва­ла­ся стварыць 173 рабочыя мес­цы, аднак было адкрыта толькі 119 (68,8% ад задання). Прычына – у ад­с­та­ван­ні тэрмінаў будаўніцтва но­ва­га завода «Праймілк» (у ве­рас­ні было спынена фінансаванне гэ­та­га інвестпраекта). Зараз работы ўзна­ві­лі­ся і мяркуецца, што летам но­вае прадпрыемства будзе ўведзе­на ў эксплуатацыю.
Аналізуючы эканамічную сі­ту­а­цыю, А.В. Садоўскі падкрэсліў, што ап­ты­мі­за­цыя на вытворчасці не па­він­на быць зведзена да скарачэння ра­бот­ні­каў. У тых абставінах, што скла­лі­ся ў эканоміцы сёння, трэба ап­ты­мі­за­ваць структуру затрат і на­рош­ч­ваць аб’ёмы вытворчасці, каб у выніку дабіцца эканоміі рэ­сур­саў і зніжэння затрат.

Па малацэ ды збожжы ў лі­да­рах «Пратасаўшчына» і Дэм­б­ра­ва», а ў аўтсайдэрах – «Першамайск-агра»   

Аб ходзе выканання прагнозных па­каз­чы­каў у аграрным сектары рас­ка­заў на сесіі намеснік на­ча­ль­ні­ка ўпраўлення сельскай гас­па­дар­кі і харчавання В.В. Га­лам­боў­с­кі.
– За мінулы год се­ль­с­ка­гас­па­дар­чыя арганізацыі раёна вы­пус­ці­лі валавой прадукцыі на суму 1585,4 млрд. рублёў, што ў су­пас­таў­ных цэнах склала 100,6% да ўзроў­ню 2014 года пры ўста­ноў­ле­ным заданні  105%.
Выканалі прагнозныя паказчыкі дзве гаспадаркі – саўгас «Вялікае Ма­жэй­ка­ва» і СВУ «Пратасаўшчына». А вось 8 се­ль­га­сар­га­ні­за­цый з заданнямі не спра­ві­лі­ся. Чатыры з іх нават не да­сяг­ну­лі ўзроўню мінулага года. Гэта ААТ «Шчучынаграпрадукт», «Шчучынская птушкафабрыка», «Першамайск-агра» і СВК «Орля».
Прадукцыя вырошчвання буй­ной рагатай жывёлы летась па­вя­лі­чы­ла­ся ў параўнанні з аналагічным пе­ры­я­дам 2014 года на 993,7 тоны і склала 11983 тоны. Найбольшы пры­рост атрымалі ў ААТ «Васілішкі» і «АграГЖС».
За 2015 год сярэднясутачныя пры­ва­гі БРЖ у параўнанні з годам па­пя­рэд­нім павялічыліся на 21 г і скла­лі па раёне 748 г. Найбольшыя пры­ва­гі атрымалі ў ААТ «Васілішкі» – 828 г, СВК «Дэмбрава» – 815 г, СВУ «Пратасаўшчына» – 773 г і фі­лі­я­ле «Жалудоцкі агракомплекс» – 762 г.
Прадукцыя вырошчвання свіней ле­тась зменшылася на 950,4 тоны і скла­ла 18736,4 тоны (95,2%). Пры­рост атрымалі ў «Жалудоцкім аг­ра­ком­п­лек­се» – 83,7 тоны. Менавіта ў гэ­тай гаспадарцы і самыя высокія пры­ва­гі свіней – 687 г (+2 г).
Тэмп росту вытворчасці мяса птуш­кі склаў 99,8%. Значна ска­ра­ці­ла­ся вытворчасць яек. За мінулы год іх выпушчана 26685 штук, што скла­ла 83,6%.
Валавая вытворчасць малака ў па­раў­нан­ні з 2014 годам вырасла на 8892,9 тоны і склала 106544,2 то­ны, або 109,1%. Найбольшы пры­рост атрымалі ў ААТ «АграГЖС», СВУ «Пратасаўшчына» і ААТ «Васілішкі».
Прадукцыйнасць дойнага статка ў справаздачным перыядзе ўзрас­ла на 281 кг. Ад адной каровы ат­ры­ма­на па 5971 кг малака. Высокія ўдоі на фермах СВУ «Пратасаўшчына» – 7504 кг (+846),  СВК «Дэмбрава» – 6883 кг (+391 кг), ААТ «Васілішкі» – 6680 кг (+ 375 кг). Ні­жэй за ўзровень 2014 года ат­ры­ма­лі ўдой у ААТ «Першамайск-аг­ра».
Увогуле за мінулы год дзяржаве рэ­а­лі­за­ва­на 97963,8 тоны малака, што склала 109,6%. Яго та­вар­насць – 91,9% пры 91,5% у 2014 г.
Ад агульнага аб’ёму продажу  сор­там «экстра» і вышэйшым было рэ­а­лі­за­ва­на 81,5% малака.
Мінулы год быў не вельмі спры­я­ль­ным для раслінаводства. Се­ль­га­сар­га­ні­за­цыі раёна сабралі 131425 тон зерня і зернебабовых ку­ль­тур, што ніжэй за ўзровень 2014 года на 4,6% або на 6300 тон. З кожнага гектара атрымана 48,4 цэн­т­не­ра ў свірнавай вазе. Най­бо­ль­шая ўраджайнасць – у СВУ «Пратасаўшчына» (71,9 ц/га), СВК «Дэмбрава» (59,8 ц/га), ААТ «Шчучынская птушкафабрыка» (52,7 ц/га) і ААТ «Васілішкі» (52,7ц/га).
Па выніках работы за студзень-ліс­та­пад 2015 года прадпрыемствы АПК атрымалі выручку ад рэ­а­лі­за­цыі прадукцыі на суму 134,6 млрд. руб. Прыбытак склаў 58,9 мі­ль­яр­да. І толькі СВК «Орля» і ААТ «Першамайск-агра» спрацавалі са стра­та­мі.
Рэнтабельнасць рэалізаванай се­ль­гас­п­ра­дук­цыі за справаздачны пе­ры­яд склала 5,1%, што ніжэй за ўзро­вень 2014 года на 3,2 пра­цэн­т­ных пункта.
У аграпрамысловым комплексе ра­ё­на летась працавалі каля 4500 ча­ла­век, што амаль на сотню менш, чым у 2014 годзе. Ся­рэд­ня­ме­сяч­ная зарплата ў АПК за 11 ме­ся­цаў складала 5296,4 тыс. руб. Яе тэмп росту – 106,1% у параўнанні з 2014 годам.
Даючы сваю ацэнку рабоце се­ль­с­ка­гас­па­дар­чай галіны раёна, стар­шы­ня райвыканкама С.В. Ло­жэч­нік выказаў удзячнасць пра­цаў­ні­кам вёскі за іх працу, аднак пе­рас­ця­рог некаторых кіраўнікоў аг­рап­рад­п­ры­ем­с­т­ваў ад «праядання гро­шай»: у трох се­ль­га­сар­га­ні­за­цы­ях раёна тэмпы росту заработнай пла­ты дамінуюць над тэмпамі рос­ту прадукцыйнасці працы. Ат­рым­лі­ваць па сутнасці незаробленыя гро­шы – гэта шлях у нікуды, лічыць кі­раў­нік раёна. Сяргей Васільевіч да­ру­чыў райсельгасхарчу строга кан­т­ра­ля­ваць дапушчальны ка­э­фі­цы­ент.  

Барацьба за фронт бу­даў­ні­чых работ – тэндэнцыя часу

Вынікі работы будаўнічага ком­п­лек­су раёна падвёў намеснік стар­шы­ні райвыканкама Я.Б. Майсей.
– На Шчучыншчыне летась было вы­ка­на­на будаўніча-мантажных ра­бот на суму 436,447 млрд. рублёў. Па аб’ёмах асвоеных сродкаў наш рэ­гі­ён знаходзіцца на шостай па­зі­цыі сярод 17 раёнаў Гродзенскай воб­лас­ці.
Тэмп росту будаўніча-ман­таж­ных работ у супастаўных цэнах да ад­па­вед­на­га перыяду 2014 года склаў 98,4%. Зніжэнне аб’ёмаў бу­даў­ніц­т­ва абумоўлена тым, што мно­гія праграмы завершаны, не на­зі­ра­ец­ца і ранейшай ін­вес­ты­цый­най актыўнасці. На 45% змен­шы­ла­ся фінансаванне будаўнічых аб’­ек­таў у сельгасарганізацыях. За­вяр­шы­ла­ся і рэканструкцыя ўчас­т­ка аўтамагістралі М6, дзе  таксама бы­лі задзейнічаны нашы будаўнікі.
У гэтых умовах надзвычай важна  са­мім будаўнічым арганізацыям пра­яў­ляць актыўнасць і ўдзе­ль­ні­чаць ва ўсемагчымых тэндарах.
Так, МПМК-167 у 2015 годзе пры­ня­ла ўдзел у 15-ці падрадных тар­гах і па васьмі аб’ектах стала пе­ра­мож­цам. ДРБУ-161 са­пер­ні­ча­ла таксама ў 15 тэндарах і 12 з іх вый­г­ра­ла.
Сёння трэба змагацца за работу, быць канкурэнтаздольным, выз­на­чац­ца  высокапрафесійнасцю і ўмець пралічваць эканамічны эфект, падкрэсліваў прамоўца. З-за недахопу аб’ектаў на тэрыторыі Шчу­чын­ш­чы­ны МПМК-167 і МПМК-166 у іншых раёнах выканалі работ больш чым на 62 млрд. рублёў (25% ад агульнага аб’ёму вы­ка­на­ных імі работ).
Па выніках года ўведзена 9421 кв. м жылля (84% ад гадавога за­дан­ня). Здадзены ў эксплуатацыю два шматкватэрныя дамы ў Шчу­чы­не, актыўна вялося будаўніцтва і ў сельскай мясцовасці. Добрым прык­ла­дам можа служыць СВК «Дэмбрава», аднак праблемы з фі­нан­са­ван­нем не дазволілі ўсяліцца на­ва­сё­лам у Ражанцы, Васілішках і Ляш­чан­цы. Стаіць задача, каб ужо ў першым квартале бягучага года рас­па­ча­тыя будоўлі здаць пад ключ.
Сур’ёзная работа ў 2015 годзе пра­ведзе­на на ўзвядзенні ін­жы­нер­ных сетак, і гэта ўжо зараз дае іс­тот­ны эканамічны эфект. Было ас­во­е­на 5960 млн. рублёў.
Летась будаўнікі раёна вялі ра­бо­ты на такіх аб’ектах аг­рап­ра­мыс­ло­ва­га комплексу, як МТФ «Скоржыкі» ААТ «Шчучынаграпрадукт» (асвоена 20,8 млрд. руб.), на будаўніцтве двух цэхаў па адкорме свіней у «Жалудоцкім агракомплексе» (11,6 млрд. руб.), на ўзвядзенні су­час­на­га комплексу з зернесховішчам і вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­най лініяй для прат­раў­лі­ван­ня насення ля в. Кас­ця­не­ва ў ААТ «Васілішкі» (асвоена 10,1 млрд. руб), уведзена пасля рэ­кан­с­т­рук­цыі МТФ «Глыбокае» СВУ «Пратасаўшчына»(55 млрд. руб.).
У 2015 годзе вельмі шмат было зроб­ле­на на аб’ектах  сацыяльнай сфе­ры і ў рамках падрыхтоўкі да рэс­пуб­лі­кан­с­ка­га свята – Дня бе­ла­рус­ка­га пісьменства. 2015-ты ўвой­дзе ў гісторыю раёна як год за­вяр­шэн­ня рэстаўрацыі знакавага пом­ні­ка архітэктуры – палаца князёў Друц­кіх-Любецкіх, былі ад­ра­ман­та­ва­ны навучальныя ўстановы, ад­дзя­лен­ні райбальніцы, спартыўныя аб’­ек­ты і многае іншае.

«Уклад дэпутацкага корпуса ў са­цы­я­ль­на-эканамічнае развіццё рэ­гі­ё­на цяжка перабольшыць»

Гэты пасыл чырвонай ніткай пра­ходзіў праз справаздачу старшыні ра­ён­на­га Савета дэпутатаў І.Ю. Са­ка­лоў­с­к­ага.
Іван Юльянавіч падкрэсліў вя­лі­кі ўнёсак у агульную справу дэ­пу­та­таў-аграрыяў, дэпутатаў-кіраўнікоў та­кіх прадпрыемстваў, як завод «Аўтапровад», Шчучынскі лясгас, РУП ЖКГ, дэпутацкае прад­с­таў­ніц­т­ва ў сацыяльна-культурнай сфе­ры.
Вялікая работа праводзіцца дэ­пу­та­та­мі па навядзенні парадку на зям­лі. Добры прыклад, які яшчэ ў 2014 годзе паказалі С.Ю. Гузень і Г.Б. Хоміч на тэрыторыях «Жалудоцкага агракомплексу» і саўгаса «Вялікае Мажэйкава», пад­ха­пі­лі дэпутаты У.Ч. Серахан і Т.І. Зуб­рыц­кая, В.А. Семяновіч і С.А. Па­нас. Іх намаганнямі, плённа ар­га­ні­за­ва­най работай не­паз­на­ва­ль­на змяніліся вёскі Касцянева і За­лес­на. І такая практыка будзе ўка­ра­няц­ца і далей.
Працягваецца работа па рэ­а­лі­за­цыі прэзідэнцкага ўказа №100. Згод­на з гэтым дакументам, у ра­ё­не знесена 857 пустуючых дамоў, у тым ліку 82 з іх – у 2015 годзе. Сё­ле­та плануецца развітацца яшчэ з 70 старымі, адслужыўшымі сваё до­маў­ла­дан­ня­мі. Увогуле тэма доб­раў­па­рад­ка­ван­ня па-ра­ней­ша­му адна з самых надзённых.
– Значным быў удзел дэпутатаў у падрыхтоўцы і правядзенні Дня бе­ла­рус­ка­га пісьменства, – пад­к­рэс­ліў І.Ю. Сакалоўскі. – І набыты во­пыт аператыўна і якасна вы­ра­шаць пастаўленыя задачы будзе вы­ка­рыс­та­ны ў далейшым. Зараз га­лоў­ная наша мэта – арганізаваць ста­бі­ль­ную работу вытворчага сек­та­ра, дабівацца рэнтабельнасці, лік­ві­да­ваць разрыў паміж лідарамі і аў­т­сай­дэ­ра­мі, палепшыць стан спраў у тых працоўных калектывах, якія пакуль не забяспечваюць на­леж­ны ўзровень гаспадарчай дзей­нас­ці.
Дакладчык акцэнтаваў увагу на не­аб­ход­нас­ці актывізаваць су­мес­ныя намаганні па прафілактыцы пра­ва­па­ру­шэн­няў і злачыннасці, не­да­пуш­чэн­ні гібелі людзей па так зва­ных знешніх прычынах, ума­ца­ван­ні парадку і дысцыпліны.
– Нам трэба замацаваць свае па­зі­цыі ў рабоце з моладдзю, – лі­чыць Іван Юльянавіч. – Важна раз­ві­ваць ініцыятывы абранага ў мі­ну­лым годзе маладзёжнага пар­ла­мен­та, працягваць практыку сус­т­рэч з таленавітай моладдзю, на­ву­чэн­ца­мі сельгасліцэя, маладымі спе­цы­я­ліс­та­мі.
І.Ю. Сакалоўскі выказаў упэў­не­насць, што раённы Савет дэ­пу­та­таў і далей будзе цесна суп­ра­цоў­ні­чаць з выканаўчымі і рас­па­рад­чы­мі органамі ў рашэнні выт­вор­чых, сацыяльных і грамадска-па­лі­тыч­ных задач, што стаяць перад на­шым рэгіёнам.
* * *
Сваім бачаннем сацыяльна-эка­на­міч­на­га развіцця падзяліліся з пры­сут­ны­мі і расказалі аб тым, як ідуць справы ў іх працоўных ка­лек­ты­вах, дэпутаты Г.В. Скітаў – ды­рэк­тар завода «Аўтапровад», А.В. Ту­ля – старшыня СВК «Дэмбрава», М.І. Сцельмашок – начальнік ДРБУ-161, Т.В. Ступакевіч – га­лоў­ны рэдактар раённай газеты «Дзянніца».
На сесіі быў разгледжаны і шэ­раг іншых актуальных пытанняў. Так, начальнік фінансавага ад­дзе­ла райвыканкама А.І. Бібікава вы­нес­ла на абмеркаванне дэпутатаў пы­тан­не аб устанаўленні на тэ­ры­то­рыі раёна мясцовага падатку і збо­ру. А начальнік аддзела ар­хі­тэк­ту­ры і будаўніцтва М.М. Рудая пра­па­на­ва­ла пералік аб’ектаў, бу­даў­ніц­т­ва якіх будзе фінансавацца за кошт сродкаў раённага бюджэту 2016 года.
Таццяна ВАЛЯНЦІНАВА.