Гэта наша з табой біяграфія | Дзяннiца

Гэта наша з табой біяграфія

Версия для печатиВерсия для печати

Так, узгадваючы пра родны рам­за­вод, можа з гонарам ска­заць А.А. Асцюкевіч

Адольфа Адольфавіча добра ве­да­юць і паважаюць не толькі ў род­най Ражанцы, але і ва ўсім ра­ё­не. Больш за дваццаць гадоў ён паспяхова ўзначальваў Шчу­чын­с­кі рамзавод і дзякуючы свай­му арганізатарскаму та­лен­ту, працавітасці і мэ­та­на­кі­ра­ва­нас­ці вывеў прадпрыемства на вы­со­кі ўзровень развіцця, за што быў узнагароджаны ме­да­лём “За працоўную доблесць”.

– Я прыйшоў на рамзавод ад­ра­зу пасля заканчэння Ражанкаўскай ся­рэд­няй школы, – гаворыць А.А. Ас­цю­ке­віч. – Тады на прад­п­ры­ем­с­т­ве працавала звыш 500 ра­бот­ні­каў. Пачынаў слесарам, але пра­ра­біў нядоўга – хутка забралі ў ар­мію.
Служба закінула юнака аж у Маскоўскую ваенную акругу. Дэ­ма­бі­лі­за­ваў­шы­ся, Адольф Адо­ль­фа­віч вярнуўся ў родную Ра­жан­ку.
– Рамзавод ужо ў той час быў магутным прадпрыемствам, і я цвёр­да вырашыў, што хачу пра­ца­ваць менавіта тут, – зазначае наш су­раз­моў­ца. – Каб атрымаць ад­па­вед­ную адукацыю, паступіў завочна ў Ленінградскі сельскагаспадарчы ін­с­ты­тут, дзе і атрымаў прафесію ін­жы­не­ра-механіка. У заводскім ка­лек­ты­ве мяне прынялі вельмі цёп­ла, дапамаглі асвоіцца на выт­вор­час­ці і паверыць у сябе.
Стараннага маладога спе­цы­я­ліс­та хутка заўважыла кіраўніцтва за­во­да і перавяло ў канструктарскі ад­дзел. У гэты час, на пачатку 80-х га­доў мінулага стагоддзя, якраз па­ча­ла­ся маштабная рэканструкцыя, пас­ля якой прадпрыемства зрабіла знач­ны крок наперад у сваім раз­віц­ці: істотна павялічыліся выт­вор­чыя плошчы, а на змену сас­та­рэ­ла­му абсталяванню прыйшлі су­час­ныя тэхналогіі. Палепшыліся і ўмо­вы працы: былі пабудаваны но­выя душавыя кабінкі, абсталяваны раз­дзя­вал­кі і бытоўкі.
– Тады мы ў асноўным зай­ма­лі­ся рамонтам калёсных і гусенічных трак­та­роў – адпраўлялі на выт­вор­часць адноўленымі звыш сотні ў ме­сяц, – зазначае Адольф Адо­ль­фа­віч. – Але выконвалі і шмат нес­тан­дар­т­ных заказаў. Абслугоўвалі ма­лоч­на­та­вар­ныя і жы­вё­ла­га­доў­чыя фермы і комплексы, дзе пра­водзі­лі механізацыю. Новае аб­с­та­ля­ван­не дазволіла нам значна спрас­ціць і паскорыць многія выт­вор­чыя працэсы. Да прыкладу, су­час­ныя плазменныя рэзкі краяць ме­тал, нібы масла, а спецыяльныя стан­кі дазваляюць сагнуць трубу лю­бо­га дыяметра пад неабходным вуг­лом.
Працоўная кар’ера А.А. Ас­цю­ке­ві­ча хутка ўздымалася ўгору. Пэў­ны час ён працаваў майстрам, по­тым начальнікам аддзела выт­вор­ча­га кантролю, пасля начальнікам выт­вор­час­ці. А ў 1983 годзе быў наз­на­ча­ны на пасаду дырэктара Шчу­чын­с­ка­га рамзавода.
– Дзякуючы багатай практыцы я дас­ка­на­ла вывучыў вытворчыя пра­цэ­сы, якія адбываюцца на за­водзе, пасябраваў з многімі спе­цы­я­ліс­та­мі, – дзеліцца наш су­раз­моў­ца. –  Разам мы ажыццявілі нямала сме­лых праектаў і ўнеслі мноства ра­цы­я­на­лі­за­тар­с­кіх прапаноў. Мне паш­час­ці­ла працаваць з такімі пра­фе­сі­я­на­ла­мі, як Іван Аляксандравіч Клы­шэ­віч, Леанід Аляксандравіч Агур­цоў, Міхаіл Віктаравіч Шашко, Ле­а­нід Віктаравіч Бакун, Анатолій Мі­хай­ла­віч Нюнько. Многія з іх і ця­пер складаюць касцяк прад­п­ры­ем­с­т­ва.
Сёння Шчучынскі рамзавод пра­цяг­вае ўпэўнена развівацца. Яго пра­дук­цыю ведаюць у Расіі, Ук­ра­і­не, Казахстане. І ў гэтым немалая зас­лу­га і А.А. Асцюкевіча.
– Асноўную стаўку ў свой час мы зра­бі­лі на ўніверсальнасць і якасць і не прагадалі, – кажа Адольф Адольфавіч. – Нашы се­ль­с­ка­гас­па­дар­чыя агрэгаты надзей­ныя і спраўна служаць нават пры пра­цяг­лай эксплуатацыі. Аднойчы да­вя­ло­ся размаўляць з аме­ры­кан­цам, які набыў нашу тэхніку. Дык ён прызнаўся, што карыстаецца ёй ужо звыш дзесяці гадоў і вельмі за­да­во­ле­ны. А прычэп РМУ-8000, які мы выпусцілі сумесна з нямецкімі ка­ле­га­мі, наогул не мае аналагаў у све­це.
Пасля аб’яднання Шчучынскага рам­за­во­да з “Сельгастэхнікай” у 2004 годзе дырэктарам завода быў наз­на­ча­ны М.К. Карповіч, а А.А. Ас­цю­ке­віч стаў намеснікам. Ме­на­ві­та з гэтай пасады Адольф Адо­ль­фа­віч і пайшоў на заслужаны ад­па­чы­нак, аднак і па сённяшні дзень пра­цяг­вае цікавіцца жыццём род­на­га прадпрыемства.
– Я з заводам неразрыўны, – прыз­на­ец­ца ветэран працы. – Ра­дуе, што мы пастаянна раз­ві­ва­ем­ся. Цяпер за многімі вытворчымі пра­цэ­са­мі сочаць камп’ютары, што даз­во­лі­ла значна павысіць якасць вы­пус­ка­е­май прадукцыі. Аднак на­ват самая сучасная тэхніка без вы­со­как­ва­лі­фі­ка­ва­ных спецыялістаў не прынясе эканамічнага эфекту. Ве­ль­мі важна стварыць для ра­бот­ні­каў адпаведныя ўмовы, даць ім маг­чы­масць рэалізаваць свае ідэі і за­дум­кі.
Заслужаны адпачынак – паняцце для Адольфа Адольфавіча ад­нос­нае. Ён не можа сядзець склаўшы ру­кі. Даглядае хатнюю гаспадарку, а калі выпадае магчымасць, з за­да­ва­ль­нен­нем ходзіць на па­ля­ван­не. Вось і нядаўна паляваў на ка­чак.
Дома паляўнічага з нецярпеннем ча­кае жонка Валянціна Дзміт­ры­еў­на, з якой ён пражыў у згодзе звыш са­ра­ка гадоў. Разам яны вырасцілі і дастойна выхавалі траіх дачок, якія ўжо пакінулі бацькоўскае гняз­до і знайшлі сваё месца ў жыцці.
– Алена жыве ў сталіцы, Ала пра­цуе ў Шчучыне, а Аксана дык на­о­гул пераехала ў Данію, – рас­каз­вае А.А. Асцюкевіч. – Мы ездзілі да яе ў госці. У датчан крыху іншы мен­та­лі­тэт: яны жывуць ада­соб­ле­на адзін ад аднаго, нават у госці да ба­ць­коў ходзяць толькі з дазволу. Бе­ла­ру­сы ў гэтым плане больш гас­цін­ныя і адкрытыя. У той ван­д­роў­цы яшчэ раз пераканаўся: каб лю­біць Беларусь нашу мілую, трэ­ба ў розных краях пабываць.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.