Тэхніка будзе падрыхтавана ў тэр­мін! Перакананы рабочыя мех­май­с­тэр­ні СВК “Дэмбрава” | Дзяннiца

Тэхніка будзе падрыхтавана ў тэр­мін! Перакананы рабочыя мех­май­с­тэр­ні СВК “Дэмбрава”

Версия для печатиВерсия для печати

Усяго два тыдні спатрэбілася ме­ха­ні­за­та­ру Івану Вітальевічу Са­ку­це, каб цалкам разабраць за­ма­ца­ва­ны за ім трактар “Беларус-80” і сабраць яго на­но­ва. У дзень, калі мы завіталі ў Еў­ла­шы, дзе знаходзіцца мех­май­с­тэр­ня гаспадаркі, ён якраз за­кан­ч­ваў перабіраць рухавік.


– Па завяршэнні ўборачнай кам­па­ніі мы заўсёды праводзім ві­зу­а­ль­ную дэфектоўку сваіх машын, – га­во­рыць Іван Вітальевіч. – Аднак пад­час агляду немагчыма выявіць усе непаладкі, таму разбіраем тэх­ні­ку да апошняй шрубкі і пра­вя­ра­ем спраўнасць усіх вузлоў. Вось і за­раз падчас рамонтных работ выс­вет­лі­ла­ся, што ў маім трактары пат­ра­буе замены поршневая сіс­тэ­ма. Балазе запасных частак ха­пае.
Аналагічныя праблемы вы­яў­ле­ны і ў іншых трактарах гаспадаркі. Ві­ной усяму экстрэмальныя ўмовы, у якіх давялося працаваць тэхніцы пад­час жніва.
– Мінулае лета выдалася надз­вы­чай засушлівым, з-за чаго ў ру­ха­ві­кі трактароў падчас работы ў по­лі трапіла нямала пылу, – тлу­ма­чыць выконваючы абавязкі га­лоў­на­га інжынера СВК “Дэмбрава” Аляк­сандр Васільевіч Талочка. – Па­вет­ра­ныя фільтры, якімі яны аб­с­та­ля­ва­ны, не спраўляюцца з та­кой нагрузкай. Знасіліся і пад­шып­ні­кі. Большую частку паломак мы вып­раў­ля­ем самі, але, калі пат­рэб­на ліквідаваць мікратрэшчыны ці як след адшліфаваць дэталі, звяр­та­ем­ся па дапамогу на Шчучынскі рам­за­вод, дзе для гэтага ёсць спе­цы­я­ль­нае абсталяванне.
Усяго ў СВК “Дэмбрава” на­ліч­ва­ец­ца 68 трактароў, 8 зер­неў­бо­рач­ных і 4 кормаўборачныя камбайны, якія неабходна падрыхтаваць да па­чат­ку вясенне-палявых работ. Час­т­ка тэхнікі будзе ад­ра­ман­та­ва­на ў мехмайстэрні ў в. Багушы, але бо­ль­шасць тут, у Еўлашах.
– Усе нашы камбайны пакуль ста­яць на кансервацыі, – дзеліцца А.В. Талочка. –  Мы іх пад­дам­к­ра­ці­лі, пабялілі колы, каб не трэс­ка­лі­ся. Таксама адрамантавалі і па­фар­ба­ва­лі прычэпныя агрэгаты: плу­гі, культыватары, сеялкі і інш.
Толькі ў мехмайстэрні ў Еўлашах з канца лістапада мінулага года бы­ло адноўлена звыш дваццаці адзі­нак тэхнікі. І гэта пры тым, што тут працуюць усяго сем рабочых: тры слесары, два зваршчыкі, элек­т­рык і токар. Сакрэт такой апе­ра­тыў­нас­ці просты: механізатары так­са­ма прымаюць актыўны ўдзел у рамонце сваіх машын.
– Калектыў у нас дружны, а дыс­цып­лі­на жалезная, – зазначае Аляк­сандр Васільевіч. – Без­да­кор­на выконваюць свае абавязкі элек­т­рык Уладзімір Генрыхавіч Каш­лей, слесар Мікалай Уладзіміравіч Та­лоч­ка і іншыя. Прызнацца, мы ні­ко­лі не лічымся з асабістым часам. Ра­зу­ме­ем, што прастой тэхнікі не то­ль­кі падрывае эканамічную ста­бі­ль­насць роднай гаспадаркі, але і б’е па нашых уласных кашальках. Пры неабходнасці гатовы выйсці на працу нават у выхадны дзень. Што датычыцца трактароў і іншай се­ль­с­ка­гас­па­дар­чай тэхнікі, то ўся яна будзе падрыхтавана да выхаду ў поле ў тэрмін. За гэта мы ру­ча­ем­ся!
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.