Зручна мець свой банкамат! | Дзяннiца

Зручна мець свой банкамат!

Версия для печатиВерсия для печати

Жыхары  Жалудка на сус­т­рэ­чах з прадстаўнікамі раённай і аб­лас­ной улады актыўна ўзды­ма­лі пытанне аб устаноўцы ў га­рад­с­кім пасёлку банкамата. Зар­п­ла­ту ў мясцовай гаспадарцы на пла­цёж­ныя карткі пералічваюць, а бываюць жа моманты, калі ча­ла­ве­ку патрэбны менавіта “жывыя грошы”.


 І вось на гэтым тыдні жалудчане мо­гуць скарыстацца новымі для па­сёл­ка відамі паслуг. У ад­мі­ніс­т­ра­цый­ным будынку філіяла «Жалудоцкі агракомплекс» «Беларусбанк» устанавіў не толькі но­ве­нь­кі банкамат, але і інфакіёск у дадатак.
– Мы вельмі ўдзячны кіраўніцтву рай­вы­кан­ка­ма, дырэктару Шчу­чын­с­ка­га  філіяла №400 цэнтра бан­каў­с­кіх паслуг В.М. Догель, а так­са­ма пракурору вобласці В.М. Ма­ро­за­ву, які заўжды ўважліва ўнікаў у праб­ле­мы сяльчан падчас сустрэч у працоўных калектывах і «лабіраваў» нашы інтарэсы на ўзроў­ні вобласці, – гаворыць стар­шы­ня Жалудоцкага сельвыканкама Г.І. Цывінскі. – Прыемна адчуваць, што мяжа паміж горадам і сельскай мяс­цо­вас­цю сапраўды сціраецца, а наш пасёлак усё больш і больш ста­но­віц­ца месцам прывабным для жы­хар­с­т­ва.
Гэта, дарэчы, не першая з мяс­цо­вых ініцыятыў, якую ўдалося пас­пя­хо­ва рэалізаваць. Дзякуючы фі­нан­са­вым уліванням Гродзен­с­ка­га аблспажыўтаварыства другое жыц­цё пасля рэканструкцыі на­бы­ло кафэ «Зара», якое зараз сла­віц­ца добрай кухняй і высокім уз­роў­нем абслугоўвання.
Таццяна ВАЛЯНЦІНАВА.