Вада прыйшла, праблемы пры­нес­ла | Дзяннiца

Вада прыйшла, праблемы пры­нес­ла

Версия для печатиВерсия для печати

Ну і пагодка выдалася на гэ­тым тыдні! Імгненнае таянне сне­гу прывяло да мноства неп­ры­ем­нас­цей, а трывожныя зван­кі паступалі адзін за адным. У чац­вер у рэдакцыю па­тэ­ле­фа­на­ваў жыхар вёскі Навасёлкі Іосіф Вік­та­ра­віч Шымановіч і па­ве­да­міў, што яго дом па вуліцы Лу­га­вой ужо па самы фундамент за­топ­ле­ны талай вадой, і яна пра­цяг­вае прыбываць. Мы адразу вы­е­ха­лі на месца і ўбачылі тут суп­ра­цоў­ні­каў РАНС, якія ак­тыў­на дапамагалі гаспадару лік­ві­да­ваць наступствы непагадзі.
– Сёння раніцай я заступіў на дзя­жур­с­т­ва і адразу выехаў па тры­вож­ным званку, – гаворыць вадзі­цель РАНС Дзмітрый Мі­хай­ла­віч Касук. – Разам з маім на­пар­ні­кам – выратавальнікам Віктарам Іо­сі­фа­ві­чам Гайдуком – пры да­па­мо­зе мотапомпы і шлангаў мы вы­ка­ча­лі ваду з прысядзібнага ўчас­т­ка, аднак ці надоўга...
Агледзеўшыся наўкола, мы зра­зу­ме­лі, што меў на ўвазе вы­ра­та­ва­ль­нік: з-пад агароджы ля дарогі бяс­кон­цы­мі ручайкамі ў двор пра­цяг­ва­ла сцякацца вада.
– Нас і раней увесну пад­топ­лі­ва­ла, – расказвае гаспадар дома. – Ад­нак мы самі спраўляліся: рэ­гу­ляр­на чысцілі і паглыблялі пры­да­рож­ную канаву, адкачвалі ваду пом­па­мі. Пасля рамонту гэтага ўчас­т­ка дарогі ў 2014 годзе сі­ту­а­цыя значна пагоршылася: канавы бы­лі чамусьці засыпаны, а трох­с­лой­нае асфальтавае пакрыццё пад­ня­ло вышэй праездную частку. Вось і сцякаецца цяпер вада з усёй ак­ру­гі ў мой двор.
Як высветлілася, ад наступстваў не­па­гадзі пацярпелі і суседнія да­мы.
– Я разводжу трусоў, і сёння яны ўсе ледзь не патанулі, настолькі ва­да затапіла хлеў, – зазначае су­сед І.В. Шымановіча Алег Ана­то­ль­е­віч Лукша.
Не стрымала эмоцый і жыхарка до­ма №1 па вуліцы Цэнтральнай Лі­лія Яўгеньеўна Бекіш:
– Мой прысядзібны ўчастак на­ліч­вае 15 сотак, з якіх палова ця­пер затоплена. Вада стаіць так­са­ма і ў падвале дома. Раней ручайкі па прыдарожнай канаве сцякалі ў по­ле, а цяпер “бягуць” да мяне ў двор. Дык чаму пры рамонце да­ро­гі ніхто не паклапаціўся зрабіць во­да­ад­вод? Зараз нам пра­па­ноў­ва­юць перанесці агароджы сваіх да­моў далей ад дарожнага палатна, каб даць магчымасць рамонтнікам пра­ка­паць тут новыя канавы. Ад­нак чаму ў свой час, пры рас­п­ра­цоў­цы праекта, дарогу не аднеслі на 2-3 метры ўбок? У гэтым вы­пад­ку выйгралі б усе!
Як ні круці, а пакідаць жыхароў вёс­кі Навасёлкі сам-на-сам з праб­ле­май нельга. Вясна не за гарамі. Дык можа з надыходам цяпла да­рож­ні­кі ўсё ж зробяць работу над па­мыл­ка­мі?
З аналагічнай бядой каторы год су­ты­ка­юц­ца і жыхары дома №2 па ву­лі­цы Школьнай у Шчучыне. Па­ко­ль­кі шматпавярхоўка стаіць у ні­зі­не, то падчас дажджоў яе часта з усіх бакоў абступае вада. Вось і на гэ­ты раз людзі звярнуліся па да­па­мо­гу ў рэдакцыю, бо, як кажуць, больш іх ніхто пачуць не хоча. Зра­зу­ме­ла, газета сама па сабе праб­ле­му вырашыць не ў стане, але пры­цяг­нуць увагу да яе – наш аба­вя­зак. Жыхары падтопленага дома лі­чаць: калі правесці ад­па­вед­ную рэканструкцыю дарогі на ву­лі­цы Школьнай, то іх праблема будзе вырашана. А што думаюць на гэты конт прафесіяналы, мы спадзя­ём­ся даведацца з афі­цый­на­га адказу на гэту публікацыю.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.