“Разам з татам, разам з мамай – адпачываем усёй сям’ёй” | Дзяннiца

“Разам з татам, разам з мамай – адпачываем усёй сям’ёй”

Версия для печатиВерсия для печати

Так называлася спартыўнае свя­та, што прайшло ў гімназіі ў мі­ну­лую суботу і захапіла не то­ль­кі дзяцей, але і дарослых, якія з задавальненнем прымалі ўдзел у эстафетах і выконвалі скла­да­ныя заданні
У спартыўнай зале гімназіі саб­ра­лі­ся каманды пятых і шостых кла­саў, у склад якіх уваходзілі ра­бя­ты са сваімі бацькамі. Хто з гім­на­зіс­таў прыйшоў на спаборніцтва з татам, хто з мамай, а хтосьці і ўсёй сям’ёй. Аднакласнікі, брацікі і сяс­т­рыч­кі хварэлі за спартсменаў і пад­т­рым­лі­ва­лі іх апладысментамі.


Чатыры каманды – «Дружба», «Дынаміт», «Аўрора» і «Адысея» – пры­ма­лі ўдзел у эстафетах. Нас­таў­нік фізічнай культуры Андрэй Люд­ві­ка­віч Макей прапаноўваў са­мыя розныя заданні: і на хуткасць, і на спрытнасць, і на вынослівасць. На­пэў­на, найбольш складана было ска­каць у мяшках, калі важна не то­ль­кі ўстаяць на нагах, пе­ра­а­до­ль­ва­ю­чы адлегласць, але і пас­та­рац­ца апярэдзіць саперніка. А з якім азартам каманды перацягвалі ка­нат!
– Лічу, што такія мерапрыемствы сап­раў­ды неабходныя, – дзеліцца сва­і­мі меркаваннямі Анатолій Мі­ка­ла­е­віч Барыш, які разам з сынам Сця­па­нам удзельнічаў у эс­та­фе­тах. – Яны дапамагаюць дзецям і да­рос­лым стаць бліжэй, разам пра­вес­ці час. Дарэчы, у суботні дзень мы выдатна адпачылі ўсёй ся­м’­ёй: мая жонка Аксана Францаўна з малодшым сынам Максімам хва­рэ­лі за нас.
А як жа прыемна і нязвыкла бы­ло рабятам бачыць, што іх су­р’­ёз­ныя таты і мамы паводзілі сябе, як дзе­ці: шумна радаваліся кожнай пе­ра­мо­зе, стараліся хутка вы­кон­ваць заданні, каб не падвесці ка­ман­ду.
– Я ўдзячна бацькам, якія ў свой вы­хад­ны выбралі актыўны ад­па­чы­нак са сваімі дзецьмі і прыйшлі аба­ра­ніць гонар нашага класа, – га­во­рыць класны кіраўнік 6 «Б», нас­таў­ні­ца рускай мовы і лі­та­ра­ту­ры гімназіі Алена Уладзіміраўна Тра­хім­чык, якая з дачкой Анас­та­сіяй  таксама прымала ўдзел у спар­тыў­ным мерапрыемстве. Дарэчы, у склад каманды ўваходзіла і яшчэ ад­на мама-педагог – настаўніца ге­аг­ра­фіі Алена Пятроўна Ра­ма­ноў­с­кая са сваёй дачкой Веранікай.
Падводзячы вынікі гэтых ся­мей­ных спаборніцтваў, суддзя Віктар Ба­ры­са­віч Лісоўскі быў вельмі ўра­жа­ны тым, як выдатна некаторыя та­ты ... скакалі праз скакалку. Ён па­а­бя­цаў, што традыцыя ар­га­ні­зоў­ваць спартыўныя сямейныя свя­ты абавязкова будзе пра­доў­жа­на. Пераможцай гэтых спа­бор­ніц­т­ваў стала каманда «Адысея» 6«Б» кла­са. Усе ўдзельнікі атрымалі гра­ма­ты і медалі, а лідары – сувеніры. Пас­ля заканчэння мерапрыемства дзе­ці і дарослыя сабраліся ў ста­ло­вай за кубачкам гарбаты. Торцік і слодычы былі вельмі дарэчы, каб пад­ма­ца­вац­ца і аднавіць сілы пас­ля спартыўнага выступлення.
– Такія «бацькоўскія суботы» ў гім­на­зіі – не рэдкасць, – расказвае на­мес­нік дырэктара па выхаваўчай ра­бо­це Марына Паўлаўна Адаш­чык. – Нашы рабяты з за­да­ва­ль­нен­нем прымаюць удзел не толькі ў спартыўных мерапрыемствах, але і ў трэнінгах, дыскусіях, кон­кур­сах, наведваюць літаратурныя гас­ці­ныя. Шосты школьны дзень заў­сё­ды праходзіць цікава і з ка­рыс­цю.
Ганна РУДСКАЯ.