Тузін пытанняў | Дзяннiца

Тузін пытанняў

Версия для печатиВерсия для печати

На прамую лінію, якую на мі­ну­лым тыдні праводзіў стар­шы­ня раённага Савета дэпутатаў І.Ю. Сакалоўскі, пазванілі 12 жы­ха­роў раёна

Пытанні паступалі самыя роз­нап­ла­на­выя: ад праблемы за­ня­тас­ці ў сельскай мясцовасці да асоб­ных недахопаў у рабоце ка­му­на­ль­най службы.
Да прыкладу, жыхарку Новага Дво­ра хвалюе, што ў аг­ра­га­рад­ку так шмат незапатрабаваных пус­тых будынкаў, якія з’яў­ля­юц­ца ідэальнымі вытворчымі плош­ча­мі для магчымых прад­п­ры­ем­с­т­ваў. І гэта ў той час, калі ў пасёлку востра паўстае праб­ле­ма беспрацоўя.


– Не трэба думаць, што раённая ўла­да ў гэтым сэнсе бяздзейнічае, – запэўніў жанчыну Іван Юльянавіч Са­ка­лоў­с­кі. – Усе аб’екты выс­таў­ле­ны на продаж, інфармацыя аб іх ёсць на сайце райвыканкама. Спро­бы арганізаваць бізнес або ад­к­рыць сваю справу будуць толькі ві­тац­ца. Але, каб стварыць новыя пра­цоў­ныя месцы, патрэбна і мяс­цо­вая ініцыятыва. Сёння нельга спадзя­вац­ца толькі на дзяржаву, вар­та больш актыўнасці праяўляць са­мім людзям.
Жыхарка вёскі Навасёлкі ці­ка­ві­ла­ся, наколькі рэальна сёлета пад­вес­ці інжынерныя сеткі да гэтага пры­га­рад­на­га населенага пункта, каб у дамах была вада, працавала сіс­тэ­ма водаадвядзення.
– Бюджэт-2016 досыць сціплы, 93% складаюць накірункі пер­ша­чар­го­вых расходаў – зарплаты, пен­сіі і г.д., – патлумачыў стар­шы­ня райсавета. –  А пракладванне ін­жы­нер­ных сетак патрабуе вялікіх зат­рат, таму з падобнага роду пра­ек­та­мі прыйдзецца пачакаць да леп­шых часоў.
Увогуле, «воднае» пытанне было са­мым распаўсюджаным у тым ці ін­шым варыянце. Сваімі сум­нен­ня­мі ў эканамічнасці работы во­да­на­пор­най вежы ў Галавічполі падзя­ліў­ся нераўнадушны чалавек Г.А. Бял­ко, а жыхары вуліцы Заводскай – з дамоў №4а і № 10 – скардзіліся на перабоі з падачай гарачай ва­ды. Дарэчы, намеснік дырэктара РУП ЖКГ А.В. Шкіндзераў, які так­са­ма прысутнічаў на гэтай прамой лі­ніі, паабяцаў, што спецыялісты апе­ра­тыў­на выедуць па ўказаных ад­ра­сах, каб выправіць непаладкі.
Адзін са званкоў, з вёскі Церахі, ты­чыў­ся падвозу дзяцей да школы. Як нам паведамілі, зараз школьны аў­то­бус рэгулярна дастаўляе вуч­няў з навакольных вёсак у Ра­ка­віц­кую школу.
Прыемна адзначыць, што на пра­мую лінію не паступала «сезонных» званкоў аб не­рас­чыш­ча­ных вуліцах і дарогах. Значыць, у гэтым плане і дарожнікі, і ка­му­на­ль­ні­кі спрацавалі на належным уз­роў­ні.
А вось сама «зімоўка» не для ўсіх ат­рым­лі­ва­ец­ца камфортнай. Так, жы­хар­ка Шчучына з вуліцы Гор­ка­га, якая жыве ў непрыватызаваным до­ме, скардзілася на бытавую неў­лад­ка­ва­насць, пастаяннае за­мяр­зан­не калонкі, уздымала іншыя пы­тан­ні.
– Мы возьмем гэта на кантроль. Спе­цы­я­ліс­ты РУП ЖКГ пад­ра­ман­ту­юць дзверы ў доме, паспрабуюць уцяп­ліць калонку, аднак кар­ды­на­ль­на вырашыць усе праблемы ў блі­жэй­шы час не атрымаецца зноў жа з-за дэфіцыту бюджэтных срод­каў, – канстатаваў І.Ю. Сакалоўскі.
Увогуле па кожным з пытанняў на прамую лінію былі дадзены тлу­ма­чэн­ні, а пасля больш глыбокага вы­ву­чэн­ня ўзнятых праблем гра­мадзя­не атрымаюць афіцыйныя ад­ка­зы.
Таццяна СТУПАКЕВІЧ.