Вернасць Догам і справе | Дзяннiца

Вернасць Догам і справе

Версия для печатиВерсия для печати

Чалавечую натуру, характар,  на­ват здольнасці можна рас­паз­наць па яго манеры ісці, га­ва­рыць, слухаць, рэагаваць. А яш­чэ – па запісах у працоўнай кніж­цы. Жыллёва-камунальная гас­па­дар­ка раёна – гэта ўсяго дру­гое месца работы за 43 гады пра­цоў­най біяграфіі начальніка выт­вор­ча-тэхнічнага аддзела РУП ЖКГ Вацлава Іосіфавіча Се­ра­ха­на. Чалавек ён спакойны, так­тоў­ны, уважлівы, ад таго схі­ль­ны да аналітычнай працы пры вы­ра­шэн­ні вытворчых пы­тан­няў сваёй арганізацыі, тэхнічна гра­мат­ны выканаўца і кіраўнік.


А распачыналася ўсё ў далёкія шко­ль­ныя гады, калі з усіх прад­ме­таў спачатку ў Лядскай школе, а по­тым ў другой гарадской хлопец асаб­лі­ва пачаў вылучаць ма­тэ­ма­ты­ку і фізіку. Як і шматлікія вяс­ко­выя падлеткі, Вацлаў дасканала вы­ву­чыў механізмы веласіпеда, ма­та­ро­ле­ра, матацыкла, быў не суп­раць дапамагчы суседу пры аў­та­ма­шы­не. Доўга не перабіраў спе­цы­фі­ку навучальных устаноў, Жы­ро­віц­кі сельгастэхнікум адразу прый­шоў­ся па душы. Потым – служ­ба ў арміі ў далёкім Запаляр’і. І нарэшце малады тэхнік-электрык на месцы свайго першага прыз­на­чэн­ня –  у калгасе “1 Мая”. З цягам ча­су Вацлаў Іосіфавіч адчуў, што пры хуткім тэхнічным развіцці эка­но­мі­кі стала бракаваць ведаў. І пас­ту­пае ў Ленінградскі се­ль­га­сін­с­ты­тут. Хутка дзелавыя якасці ма­ла­до­га спецыяліста ацаніла кі­раў­ніц­т­ва калгаса, і праз пэўны час В.І.Серахан назначаецца на­мес­ні­кам старшыні па будаўніцтве, быце і энергетыцы. Тут, у Янчуках, сус­т­рэў ён сваю сімпатычную Аліну, бух­гал­та­ра, з кім пойдзе далей па жыц­ці.
Тэхнічная гаспадарская жылка асаб­лі­ва спатрэбілася ўжо сталаму ін­жы­не­ру падчас працы ў саліднай ра­ён­най арганізацыі. “Практычна ня­ма ў раёне куточка, які не быў бы звязаны з дзейнасцю РУП ЖКГ, – спрабуе перавесці гутарку на агу­ль­ныя інтарэсы Вацлаў Іосіфавіч. – А з прыходам дырэктара Дзмітрыя Вя­час­ла­ва­ві­ча Казаноўскага выт­вор­чыя працэсы ўсё больш на­бы­ва­юць новы размах і перспектывы, што патрабуе адпаведных захадаў і ад нашага аддзела. У выніку дзей­насць кожнага работніка цесна за­вя­за­на на зборы зыходных дадзе­ных па аб’ектах, пад­рых­тоў­цы і распрацоўцы пачатковай пра­ек­т­на-каштарыснай дакументацыі, нап­рык­лад, па цеплавых сетках ці доб­раў­па­рад­ка­ван­ні горада. Затым да­ку­мен­ты ўзгадняюцца, зац­вяр­д­жа­юц­ца. Дазвол на правядзенне бу­даў­ні­ча-мантажных работ так­са­ма залежыць ад прафесійна зроб­ле­ных разлікаў аддзела”.
Толькі за апошні год аддзелам пад­рых­та­ва­ны дакументы на доб­раў­па­рад­ка­ван­не прылеглай тэ­ры­то­рыі да гарадскога возера і поймы ра­кі Тураўка (у народзе Тур’я), доб­раў­па­рад­ка­ван­не тэрыторыі для ўста­ноў­кі самалёта “Міг-25” ля раз­вяз­кі дарогі М-6. А колькі рас­п­ра­ца­ва­на наогул дакументацыі па ўпа­рад­ка­ван­ні горада да Дня бе­ла­рус­ка­га пісьменства! Гэтым Вацлаў Іо­сі­фа­віч асабліва ганарыцца. Ёсць зас­лу­га аддзела і ў рэканструкцыі, доб­раў­па­рад­ка­ван­ні вуліц Ма­ладзёж­ная, Пушкіна з устройствам ліў­не­вай каналізацыі. На парадку дня дакументацыя на капітальны ра­монт двух дамоў, чатырох вуліц, ра­монт і мадэрнізацыю цеплавых се­так у Шчучыне і па раёне. Зай­ма­ец­ца аддзел і такой за­пат­ра­ба­ва­най справай, як аказанне паслуг гра­мадзя­нам у прыватызацыі жыл­ля.
Набягае ўсмешка з-пад пры­цем­не­ных акуляраў Вацлава Іо­сі­фа­ві­ча  пры ўпамінанні пра родную вёс­ку з такой рамантычнай назвай До­гі. Цяпер хата, дзе калісьці сла­ві­лі­ся шавецкай справай і руплівымі ру­ка­мі на калгасных палях яго ба­ць­кі, стала дачай. Аліна Іванаўна (яна бухгалтар раённага аддзела аду­ка­цыі) з надыходам вясны пе­рат­ва­рае бацькоўскі падворак у рай­с­кі вугалок. Кліча ў Догі пры­ро­да дзяцей, якія жывуць і працуюць у сталіцы. Андрэй і Вольга пайшлі па бацькавай лініі. І калі ў ад­но­сі­нах да мужчыны “інжынер-элек­т­рык” гучыць звыкла, то “інжынер па аў­та­ма­ты­за­цыі” ў спалучэнні з жа­но­чым імем вее экзотыкай пры ўсёй павазе да спецыяліста. Пра­фе­сія, аднак, Вользе па душы і дас­па­до­бы.
Вацлаў Іосіфавіч неяк па-юначы прыз­на­ец­ца ў любові да справы: ”Не расстаюся са сваім чорным пар­т­фе­лем і дома: там заўсёды, як ка­лі­сь­ці ў школе, мае хатнія за­дан­ні. Што не паспяваю са сваімі ка­ле­га­мі за дзень, дарабляю дома”. Выт­вор­ча-тэхнічны аддзел малады і сімпатычны: прыгажуні – хто ўжо ін­жы­нер па дыпломе, хто яшчэ ву­чыц­ца. Такі невялічкі ў сем чалавек ка­лек­тыў – своеасаблівы мазгавы цэнтр саліднай арганізацыі.
Вядомы чорны партфель час­ця­ком бывае і ў рамантычных Догах. Ці­ха тут. Дзясятак чалавек на ўсю не­ка­лі вялікую вёску. Устанеш на сві­тан­ку – і за стол з чарцяжамі, ліч­ба­мі, калькулятарам. Гэты выт­вор­чы працэс, здаецца, без пе­рас­тан­ку цягнецца шмат гадоў, таму што ён не можа скончыцца як па­жыц­цё­вы ў чалавечай практыцы: но­вае пастаянна прыходзіць на зме­ну, і ідэі ўдасканалення не па­кі­да­юць чалавека. Па-сераханаўску гэ­та гучыць прыблізна так: трэба не падставіць найперш ар­га­ні­за­цыю, потым калег і, нарэшце, сябе.
– Больш за дзесяць гадоў пра­цую побач з Вацлавам Іосіфавічам Се­ра­ха­нам, – выказваецца з гэтай на­го­ды інжынер Ірына Ільінічна Ков­тун. – Ён сапраўды найперш ду­мае пра справу, дбае пра кам­фор­т­насць у працы сваіх калег, а пра сябе – наўрад ці. І проста со­рам­на адносіцца да сваіх аба­вяз­каў абыякава пры прафесіянале, пры разумным і душэўным ча­ла­ве­ку.
Рычард БЯЛЯЧЫЦ.
Фота аўтара.