Ох, печкі-лавачкі… | Дзяннiца

Ох, печкі-лавачкі…

Версия для печатиВерсия для печати

Здаецца, просьба пажылых жы­ха­роў Шчучына аб ус­та­наў­лен­ні лавак ля дарожкі па вул. Ас­т­роў­с­ка­га, уздоўж дзіцячага сад­ка і стадыёна, выканана. Пра гэ­та паведаміў рэдакцыі ды­рэк­тар РУП ЖКГ. Аднак днямі гэтая тэ­ма “ўсплыла” зноў.
“Газета паведаміла, што лаўкі ўста­ноў­ле­ны, а ніводнай няма ля да­рож­кі за стадыёнам!”, – абу­ра­ец­ца ў трубку наш чытач з вуліцы Ас­т­роў­с­ка­га. На наступны дзень гэта пац­вер­дзі­ла яшчэ жанчына, што паз­ва­ні­ла ў рэдакцыю. Што ж, трэ­ба на свае вочы пераканацца, ці ста­яць лаўкі. Бяру накірунак на ста­ды­ён “Алімп”.
Дарожка за стадыёнам рас­чыш­ча­на ад снегу, ісці прыемна. Злева ста­яць нерухома ў снежных шап­ках вялізныя пні ад старых дрэў. Ла­вак не відаць. Крочу далей. Пы­та­ю­ся ў пажылога мужчыны, які, аба­пі­ра­ю­чы­ся на кіёк,  нетаропка пра­гу­ль­ва­ец­ца па дарожцы, ці ёсць тут дзе лаўка, каб прысесці, ад­па­чыць? “Была  лаўка на тым баку, блі­жэй да стадыёна, – гаворыць муж­чы­на. – Камунальнікі паставілі, надзей­на замацавалі, толькі ня­доў­га прастаяла, некаму спат­рэ­бі­ла­ся…”  Выходзіць, укралі? Вось гэта на­ві­на!
Дайшла я да інтэрната, але лаўкі так і не ўбачыла. Рабочы ў спец­фор­ме з надпісам “РУП ЖКГ” ад­кід­ваў снег ад ганка будынка.  У яго таксама ўдакладніла пра лаўку. Ра­бо­чы пацвердзіў, што самаручна з таварышамі ўкопваў лаўку, драў­ля­ную, карычневую, з металічнымі нож­ка­мі. Толькі пасля Новага года ўкра­лі яе і слядоў не пакінулі.
Чула, што калядоўшчыкі брамкі зды­ма­юць, а вось каб лаўкі вы­коп­ва­лі – такога не памятаю! На жаль, не лепшыя традыцыі ўкараняюць на­шы жыхары. Лаўку паставілі для зруч­нас­ці пажылых людзей, у якіх і ха­да не тая, і сэрца цісне. Будзе іс­ці бабуля з магазіна, стоміцца, пе­ра­дых­не крыху на лаўцы. Відаць, не думаў пра гэта той, хто сцібрыў но­вую лаўку. Сорамна за яго! Ды і ўво­гу­ле, як можна браць не сваё?!
Як нам паведамілі, РУП ЖКГ абавязкова ўстановіць   лавачку з наступленнем цяпла. Толькі, відаць, яе прыйдзецца зацэментаваць, так будзе надзейней.
Ала УЛАДЗІМІРАВА.