Служаць тры таварышы | Дзяннiца

Служаць тры таварышы

Версия для печатиВерсия для печати

У адзін з лістападаўскіх дзён амаль апоўначы ў дыспетчара Шчу­чын­с­ка­га раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях раз­даў­ся званок. Тэ­ле­фа­на­ва­лі жы­ль­цы дома па ву­лі­цы Заводскай, якія паведамілі, што ў іх кватэры ад­чу­ва­ец­ца пах ды­му. Вы­ра­та­ва­ль­ні­кі, а ў той дзень дзя­жу­ры­лі камандзір ад­дзя­лен­ня ПАВЧ-1 Уладзі­мір Ві­та­ль­е­віч Кавальскі, стар­шы па­жар­ны Вадзім Ме­чыс­ла­ва­віч Бя­сец­кі і пажарны Аляк­сандр Сяр­ге­е­віч Ганчар, адразу вы­е­ха­лі па вык­лі­ку.

Адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго

– У пад’ездзе па знешніх прык­ме­тах усё было спакойна, – рас­каз­ва­юць выратавальнікі. – Мы адразу на­кі­ра­ва­лі­ся ў кватэру, якая зна­ходзі­ла­ся паверхам ніжэй за тую, ад­куль тэлефанавалі жыльцы. На шчас­це, ме­та­ліч­ныя дзверы ака­за­лі­ся незамкнёнымі. Інакш мы пра­бі­ра­лі­ся б унутр праз акно і пат­ра­ці­лі б больш часу. Кватэра была моц­на за­дым­ле­най. На падлозе ка­ля ка­на­пы знайшлі жанчыну. Хутка вы­нес­лі яе з памяшкання. Жы­ль­цоў шмат­па­вяр­хоў­кі эвакуіраваць не прый­ш­ло­ся. Дзякуючы пільнасці су­седзяў мы паспелі папярэдзіць бя­ду і выратавалі чалавека. Як выс­вет­лі­ла­ся, прычынай пажару ста­ла неасцярожнасць пры ку­рэн­ні.
За дваццаць год службы Уладзі­мі­ру Вітальевічу Кавальскаму пры­ходзі­ла­ся сутыкацца з рознымі сі­ту­а­цы­я­мі. Пачынаў працаваць на пас­ту ў Гурнофелі, праз паўгода пе­рай­шоў у пажарную аварыйна-вы­ра­та­ва­ль­ную часць у Шчучыне, дзе і быў назначаны камандзірам ад­дзя­лен­ня.
– Першы свой выезд на пажар, ка­лі ўбачыў загінуўшага ў агні ча­ла­ве­ка, помню да гэтай пары, – га­во­рыць Уладзімір Вітальевіч. – Па ста­тыс­ты­цы асноўнай прычынай гі­бе­лі людзей становіцца п’янства: вы­піў, закурыў, заснуў... Лічу, што адзі­ны спосаб прадухіліць бяду – пра­водзіць прафілактычную ра­бо­ту. Як кажуць, кропля камень то­чыць. Не забуду выпадак, як не­ка­ль­кі разоў наведваліся да аднаго вяс­коў­ца з патрабаваннем пе­ра­ра­біць дымаход. У выніку свайго мы ўсё ж дабіліся: прыехалі сыны і да­па­маг­лі бацьку. А ён нам потым прыз­наў­ся: каб вы мяне пастаянна не трывожылі, так і стаяў бы той ды­ма­ход... Хачу сказаць, што бо­ль­шасць сталых вяскоўцаў – людзі ве­ль­мі адказныя. Тая ж бабулька ад печкі не адыдзе, пакуль дровы не перагараць. І комін некалькі ра­зоў праверыць, і дымаход... Але ж ёсць і іншы кантынгент...
Вось ужо гадоў пяць У.В. Ка­ва­ль­с­кі ўзначальвае адно ад­дзя­лен­не, у якім служаць старшы па­жар­ны Аляксандр Уладзіміравіч Тра­хім­чык, пажарны Віктар Іосіфавіч Гай­дук і вадзіцель Дзмітрый Мі­хай­ла­віч Хацук. Кожнаму з іх ён можа да­ве­рыць сваё жыццё, таму што ве­дае: не падвядуць.
– У нас вельмі спецыфічная служ­ба, затрымацца ў якой могуць то­ль­кі людзі з моцным характарам, здо­ль­ныя імгненна арыентавацца ў кры­тыч­ных сітуацыях, рызыкуючы сва­ім жыццём, прыйсці на да­па­мо­гу таварышу, – упэўнены Уладзімір Ві­та­ль­е­віч. – Таму ў дзень нашага пра­фе­сій­на­га свята хачу пажадаць усім здароўя, удачы і цярпення, і га­лоў­нае – заўсёды заставацца людзь­мі.

Заўсёды – на перадавой

Шосты год служыць у Шчу­чын­с­кім РАНС Вадзім Мечыслававіч Бя­сец­кі. І прызнаецца: свой калектыў ён ні за што не прамяняе ні на які ін­шы.
– Самае вялікае задавальненне ад работы атрымліваеш, калі ўда­ец­ца выратаваць чалавека, – га­во­рыць Вадзім Мечыслававіч. – У ма­ёй практыцы былі такія выпадкі. Адзін год ра­та­ва­лі з пажару бабулю ў Мардасах: дас­та­лі яе з дома праз акно. Тады дзя­ку­ю­чы прафесійным дзеянням на­ча­ль­ні­ка каравула Сяргея Ген­ры­ха­ві­ча Комара, які правільна аца­ніў сітуацыю, жанчына зас­та­ла­ся ў жывых. Часам нам пры­ходзіц­ца вы­яз­д­жаць на ліквідацыю нас­туп­с­т­ваў дарожна-транспартных зда­рэн­няў, калі блакіруюцца дзве­ры, ча­ла­век аказваецца пры­ціс­ну­тым да­хам машыны... На жаль, мне да­водзі­ла­ся «вырэзваць» з па­мя­тых аў­та­ма­бі­ляў толькі за­гі­нуў­шых людзей. По­тым гэтыя жу­дас­ныя імгненні доў­га не за­бы­ва­юц­ца...

І саслужыўцы, і сябры

Разам з В.М. Бясецкім служыць і яго лепшы сябра Аляксандр Сяр­ге­е­віч Ганчар. Ён прыйшоў у МНС то­ль­кі ў мінулым годзе, але рашэнне стаць выратавальнікам прыняў яш­чэ ў час службы ў арміі. Вадзім і Аляк­сандр сябруюць з дзяцінства: жы­лі ў адным пад’ездзе, хадзілі ў ад­ну школу, праўда, у розныя кла­сы адной паралелі. І прафесію ад­ну выбралі. Толькі цяпер сябры не бу­дуць плячо да пляча ў адным ка­ра­ву­ле: днямі А.С. Ганчар наз­на­ча­ны начальнікам пажарнага ава­рый­на-выратавальнага паста №16 у г.п. Астрына.
– Цяпер я ў адказе не толькі за ся­бе, але і за сваіх падначаленых, якіх у мяне сямёра, – разважае Аляк­сандр Сяргеевіч. – Вельмі спадзя­ю­ся, што мы знойдзем агу­ль­ную мову, будзем працаваць пра­фе­сій­на і цесна супрацоўнічаць з сельвыканкамам, мясцовай гас­па­дар­кай і іншымі, каб папярэдзіць па­жа­ры і захаваць жыцці людзей.
Сёння ў раённым аддзеле па надз­вы­чай­ных сітуацыях на варце ча­ла­ве­чых жыццяў стаіць 91 пра­фе­сі­я­на­л.  
– У нашу службу прыходзяць людзі пасля самага строгага ад­бо­ру, – расказвае намеснік на­ча­ль­ні­ка Шчучынскага РАНС па апе­ра­тыў­на-тактычнай рабоце Сяргей Бра­ніс­ла­ва­віч Панасевіч. – Усе яны надзейныя, адказныя, выдатна ве­да­юць сваю справу. Калектыў склаў­ся згуртаваны. А як іначай? На службе гэтыя людзі праводзяць трэ­цюю частку свайго жыцця. Таму ве­ль­мі важна, каб атмасфера ў ка­лек­ты­ве была добразычлівай і пры­яз­най.
З прафесійным святам вас, вы­ра­та­ва­ль­ні­кі! Сухіх вам рукавоў і моц­на­га здароўя!
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.