Папярэдзіць – значыць, пра­ду­хі­ліць | Дзяннiца

Папярэдзіць – значыць, пра­ду­хі­ліць

Версия для печатиВерсия для печати

Ні снег, ні завіруха не могуць стаць перашкодай для работы аг­ляд­ных камісій, што створаны і дзейнічаюць пры се­ль­вы­кан­ка­мах. Як вядома, у зімні перыяд уз­рас­тае рызыка ўзнікнення па­жа­раў і іншых надзвычайных зда­рэн­няў, таму актывісты лі­чаць сваёй задачай зайсці ў кож­ную вясковую хату і нагадаць жы­ха­рам пра правілы суп­ра­ць­па­жар­най бяспекі, папярэдзіць, каб былі асцярожнымі і пі­ль­ны­мі пры  распальванні печаў, га­за­вых катлоў, у абыходжанні з элек­т­рап­ры­бо­ра­мі.


У склад агляднай камісіі пры Ра­жан­каў­с­кім сельвыканкаме ўва­ходзяць 19 чалавек.
– Наш сельсавет вялікі па плош­чы, на яго тэрыторыі размешчаны 37 населеных пунктаў, – расказвае стар­шы­ня Ражанкаўскага се­ль­вы­кан­ка­ма В.В. Бурдзей. – Да таго ж пра­жы­ва­юць тут паўтары тысячы па­жы­лых людзей, з якіх амаль дзве трэ­ці адзінокіх і адзінока пра­жы­ва­ю­чых. Таму мы стараемся як мага больш насельніцтва ахапіць пра­фі­лак­тыч­най работай, выязджаем у вёс­кі. Дарэчы, у складзе агляднай ка­мі­сіі не толькі прадстаўнікі мяс­цо­вай улады, але і сацыяльнай служ­бы, электрасетак, РАНС, так­са­ма газавікі, медыкі, пра­ва­а­хоў­ні­кі.
Вось і ў мінулы чацвер раніцай рэй­да­вая група пад старшынствам В.В. Бурдзея аператыўна выз­на­чы­ла маршрут і накіравалася ў вёску Но­вая Ражанка. Гаспадыня дома №15, а гэта адзінока пражываючая 78-гадовая пенсіянерка, сустрэла гас­цей жартам-запрашэннем: “Во ко­ль­кі гасцей на стары Новы год за­ві­та­ла! Заходзьце, калі ласка!”
У доме печкі і праводка ў спраў­нас­ці, газавая пліта таксама ў па­рад­ку, што пацвердзілі кантралёр Шчу­чын­с­ка­га РЭС Г.В. На­ваг­род­с­кая, майстар аварыйна-дыс­пет­чар­с­кай службы Шчучынскага раёна газазабеспячэння В.І. Кавальчук і начальнік ава­рый­на-выратавальнага паста №17 аг. Ра­жан­ка У.У. Карэцкі. А вось бля­ша­ны ліст ля печы бабулі параілі за­мя­ніць, ён не адпавядае пат­рэб­ным памерам. А гэта важна, бо вы­пад­ко­ва можа  выкаціцца ву­ге­ль­чык і нарабіць бяды. Гаспадыні так­са­ма параілі, каб не вешала ля рас­па­ле­най печы адзенне, гэта так­са­ма небяспечна. Гаспадыня з усі­мі заўвагамі пагадзілася і абя­ца­ла быць пільнай і акуратнай. Госці па­кі­ну­лі памяткі, якія нагадваюць аб правілах бяспекі.
У доме №21 гаспадарыў галава ся­мей­с­т­ва: жонка была на рабоце, а дзеці ў школе. Рэйдавая група пра­ве­ры­ла, ці выпраўлены не­да­хо­пы, што былі выяўлены падчас па­пя­рэд­ня­га рэйду. Комін гаспадар аб­к­лаў цэглай, як патрабавалася, зас­лан­ку ў печы ўмацаваў. Да элек­т­рап­ра­вод­кі і газавай пліты прэ­тэн­зій у спецыялістаў не было, а вось батарэйку ў АПА параілі тэр­мі­но­ва замяніць, бо пажарны  апа­вяш­ча­ль­нік – не дэталь ін­тэ­р­’­е­ру, а рэч, якая дапамагае ў вы­ра­та­ван­ні жыцця. Гаспадар абяцаў у той жа дзень набыць батарэйку і пры­вес­ці апавяшчальнік у рабочы стан.
Далей на  маршруце групы была вёс­ка Патока. Актывісты на­ве­да­лі­ся ў дамы дзвюх адзінокіх па­жы­лых жанчын. У адной праверылі, ці ў парадку комін на гарышчы, бо ра­ней былі заўвагі. Аказалася, што ды­ма­ход на гарышчы абмазаны глі­най і пабелены, а на даху аб­к­ладзе­ны цэглай. Усё зроблена, як на­ле­жыць. У доме другой гас­па­ды­ні была занадта напалена печ, гэта не­бяс­печ­на, жанчыне параілі лепш пра­па­ліць печ раніцай і пад вечар. І дровы знаходзіліся побач з га­ра­чай печчу, актывісты аднеслі іх па­да­лей. Гаспадыня пагадзілася з заў­ва­га­мі, абяцала быць пільнай і ас­ця­рож­най.
Рэйдавая група зайшла ў іншыя да­мы ў гэтай вёсцы, а потым на­ве­да­ла­ся да жыхароў аг. Ражанка. Без увагі не засталіся  адзі­но­кі­я­ людзі,  мнагадзетныя сем’і і сем’і, чые дзеці знаходзяцца ў са­цы­я­ль­на небяспечным становішчы. Вар­та адзначыць, што вяскоўцы доб­ра­зыч­лі­ва ставіліся да прыходу рэй­да­вай групы і прымалі да ве­да­ма ўсе заўвагі і парады.
Усяго актывісты ў той дзень  на­ве­да­лі 14 домаўладанняў. Спе­цы­я­ліс­ты дзе ўказалі на недахопы, дзе да­лі кансультацыі. Яны  кіраваліся нас­туп­ным прынцыпам: сво­е­ча­со­ва папярэдзіць аб небяспецы – зна­чыць, у нейкай ступені яе пра­ду­хі­ліць.
На думку старшыні агляднай ка­мі­сіі Віктара Валянцінавіча Бур­дзея, важна пераканаць людзей у тым, каб былі больш ас­ця­рож­ны­мі і абачлівымі ў быце, кла­па­ці­лі­ся пра стан печаў,  элек­т­рап­ры­бо­раў, не пакідалі без наг­ля­ду малалетніх дзяцей. Статыстыка свед­чыць, што асноўнымі пры­чы­на­мі пажараў з’яўляецца курэнне ў лож­ку і п’янства. Але іншы раз бя­да прыходзіць у дамы не толькі абі­бо­каў і п’яніц, але і нармальных пра­ца­ві­тых людзей. Маленькая не­да­рэч­насць можа абярнуцца тра­ге­ды­яй. Таму варта агульнымі на­ма­ган­ня­мі змагацца з халатнасцю і абы­я­ка­вас­цю.
Ала УЛАДЗІМІРАВА.
Фота аўтара.