Музыка для душы | Дзяннiца

Музыка для душы

Версия для печатиВерсия для печати

Сёння ў актавай зале Першамайскай школы праходзіць адборачны тур ХV Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў Гродзенскай Епархіі “Каложский Благовест”. У ім прымаюць удзел 25 прыходскіх хораў і свецкіх калектываў Шчучынскага і Мастоўскага благачынняў.

Гонар Шчучына абараняюць дарослы і дзіцячы хоры храмаў Святога Архангела Міхаіла, хор храма Богаяўлення, народны ансамбль духоўнай музыкі «Преображение» і вакальны ансамбль «Элегія».

 У склад журы ўвайшлі настаяцель храма Пакрова Маці Божай в. Мількаўшчына протаіерэй Аляксандр Шашкоў, загадчык канцылярыі  Гродзенскай епархіі, адміністратар фестывалю Алег Комар і старшыня журы клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна, член Беларускага Саюза кампазітараў, лаўрэат Дзяржаўнай Прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне” протаіерэй Андрэй Бандарэнка.

Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара.