Дзе ўстанавіць самалёт-пом­нік, або Сем соцень не­раў­на­душ­ных галасоў | Дзяннiца

Дзе ўстанавіць самалёт-пом­нік, або Сем соцень не­раў­на­душ­ных галасоў

Версия для печатиВерсия для печати

На працягу месяца адбывалася элек­т­рон­нае галасаванне на ін­тэр­нэт-сайце нашай раённай газеты, а так­са­ма на старонках прад­с­таў­ніц­т­ва Шчучынскага райвыканкама ў папулярных сацыяльных сетках на­конт месца размяшчэння са­ма­лё­та-помніка МіГ-19. Усе жа­да­ю­чыя маглі выказаць свае адносіны ў дачыненні двух эскізных пра­ек­таў.
Увогуле прагаласавала амаль 700 чалавек.
Разгарнулася ажыўленая па­ле­мі­ка вакол прапанаваных эскізных пра­ек­таў, каментарыі напоўнены жы­вы­мі эмоцыямі. Меркаванні былі са­мыя розныя: ад цікавых і ра­цы­я­на­ль­ных – да фантастычных і цал­кам нерэальных. Аднак аб­са­лют­ная большасць удзельнікаў га­ла­са­ван­ня аддалі перавагу варыянту раз­мяш­чэн­ня самалёта-помніка ля во­зе­ра за мостам у раёне вуліцы Азёр­най. Прапануем вам аз­на­ё­міц­ца з абагульненымі канчатковымі вы­ні­ка­мі галасавання.
Акрамя таго, больш за  40 ча­ла­век (у асноўным жыхары былога ва­ен­на­га гарадка) патэлефанавалі ў рэдакцыю раённай газеты. Пе­ра­ва­га таксама за варыянтам раз­мяш­чэн­ня над возерам.
Такім чынам, падводзячы вынікі га­ла­са­ван­ня (а яно ўжо за­вер­ша­на), атрымалася, што гра­мад­с­касць у асноўным падтрымлівае ідэю размяшчэння самалёта-пом­ні­ка на тым месцы, куды яго  пер­ша­па­чат­ко­ва планавалася перанесці ад будынка палаца.
Хочацца выказаць удзячнасць усім, хто праявіў грамадзянскую ак­тыў­насць і неабыякавасць. Гэта наш горад, і надзвычай важна, каб ён нас радаваў ва ўсіх праявах, каб жылі лепшыя патрыятычныя тра­ды­ц­­ыі Шчучына.
Аляксандр АМШЭЙ,
намеснік начальніка аддзела ідэ­а­ла­гіч­най работы, культуры і па справах моладзі Шчу­чын­с­ка­га райвыканкама.