З “Даніэлай” справіліся | Дзяннiца

З “Даніэлай” справіліся

Версия для печатиВерсия для печати

Апошнія дні выдаліся досыць скла­да­ны­мі для камунальнай служ­бы раёна: цыклон “Даніэла”, які нядаўна прайшоў па краіне, не вельмі балюча зак­ра­нуў Шчучыншчыну, але пры­нёс моцныя снегапады і шква­ліс­ты вецер. Аднак камунальнікі дас­той­на справіліся з нас­туп­с­т­ва­мі непагадзі.

Сярод тых, хто ачышчаў га­рад­с­кія вуліцы ад снежных заносаў, вадзі­цель РУП ЖКГ Ю.В. Канюк.
– Мой трактар “Беларус-320.4” ідэ­а­ль­на падыходзіць для працы ў га­рад­с­кіх умовах: кампактны, ма­неў­ра­ны, ён дазваляе дабрацца на­ват у самыя цяжкадаступныя за­ка­вул­кі, – дзеліцца Юрый Вік­та­ра­віч. – Да таго ж шмат­фун­к­цы­я­на­ль­ны: нясе на сабе адначасова шчот­ку і адвал. Безумоўна, цыклон дас­та­віў нам шмат клопатаў. Мне, да­рэ­чы, давялося працаваць па 14-16 гадзін у суткі, каб аднавіць да­рож­ны рух у Паўднёва-Заходнім мік­ра­ра­ё­не.
Штодзень на ачыстку райцэнтра ка­му­на­ль­ні­кі накіроўвалі чатыры трак­та­ры са шчоткамі, аў­таг­рэй­дэр, пескараскідвальнік і два “Амкадоры” з адвалам, якія пра­ца­ва­лі кругласутачна. Цэнтр горада ўбі­ра­лі 11 дворнікаў, яшчэ 15 на­водзі­лі парадак у дварах. Увесь саб­ра­ны снег быў вывезены на спе­цы­я­ль­на абсталяваную пля­цоў­ку па вуліцы Акадэмічнай у Шчу­чы­не.
У сельскай мясцовасці ачысткай да­рог ад снежных заносаў і га­ла­лёдзі­цы займаліся работнікі ДРБУ-161. І, трэба адзначыць, яны вы­дат­на справіліся з гэтай няпростай за­да­чай! Дзякуючы намаганням да­рож­ні­каў цяпер можна без пе­раш­код даехаць у любы населены пункт раёна.
А каб не было перабояў з па­да­чай электраэнергіі, уважліва сачылі шчу­чын­с­кія энергетыкі.
– Дыспетчары дзяжурылі круг­ла­су­тач­на, аднак ніводнага тры­вож­на­га званка аб абрыве ліній элек­т­ра­пе­ра­дач не паступіла, – га­во­рыць галоўны інжынер Шчу­чын­с­ка­га РЭС Юрый Юзэфавіч Сі­ль­ва­но­віч. – Восем нашых рамонтна-эк­с­п­лу­а­та­цый­ных брыгад зараз пра­цу­юць у штатным рэжыме, прычым у лю­бы момант яны гатовы выехаць на месца аварыі. Нясуць вахту і дзве аператыўна-выязныя бры­га­ды.
Між іншым сіноптыкі праг­на­зу­юць, што ў суботу ў Беларусь зноў за­ві­тае чарговы снежны цыклон.
– Мы пастаянна сочым за праг­но­зам надвор’я і аператыўна рэ­а­гу­ем на яго змяненні, – зазначае на­мес­нік старшыні райвыканкама Ян Бра­ніс­ла­ва­віч Майсей. – Нас­туп­с­т­вы нядаўніх снегападаў ужо лік­ві­да­ва­ны: гарадскія вуліцы пры­ведзе­ны ў парадак, дарогі рас­чыш­ча­ны. Аўталаўкі без праблем дас­таў­ля­юць вяскоўцам прадукты, а ма­шы­на хуткай дапамогі пры не­аб­ход­нас­ці даімчыць у любую кропку ра­ё­на. Усе адпаведныя службы пры­ведзе­ны ў гатоўнасць нумар адзін, таму стыхія не застане нас зня­нац­ку.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.