Пра жыццёвае і надзённае гутарылі маладыя педагогі пад­час сустрэчы з начальнікам ад­дзе­ла адукацыі, спорту і ту­рыз­му райвыканкама У.Р. Дуб­ком | Дзяннiца

Пра жыццёвае і надзённае гутарылі маладыя педагогі пад­час сустрэчы з начальнікам ад­дзе­ла адукацыі, спорту і ту­рыз­му райвыканкама У.Р. Дуб­ком

Версия для печатиВерсия для печати

У канферэнц-зале адноўленага шчу­чын­с­ка­га палаца сабраліся нас­таў­ні­кі, выхавацелі дзіцячых сад­коў, педагогі дадатковай аду­ка­цыі і іншыя прадстаўнікі гэтай га­лі­ны, якія робяць першыя кро­кі ў сваёй прафесіі. Размова пра­ходзі­ла ў свабодным фармаце, шчы­ра і адкрыта: моладзь магла за­даць любыя пытанні, узняць праб­ле­мы, выказаць свае па­жа­дан­ні, а таксама атрымаць многа ка­рыс­най інфармацыі.


Уладзімір Раманавіч падзякаваў ма­ла­дым педагогам за тое, што яны абралі такую прафесію, зак­лі­каў заставацца ў ёй назаўсёды і па­жа­даў творчых поспехаў, за­да­ва­ль­нен­ня ад любімай справы і ўза­е­ма­ра­зу­мен­ня з дзецьмі. Да­рэ­чы, летась ва ўстановах адукацыі Шчу­чын­ш­чы­ны пачалі працаваць 26 маладых спецыялістаў.
Мяркуючы па зацікаўленасці ўдзе­ль­ні­каў, на гэтай сустрэчы не бы­ло выпадковых людзей. Кожны з іх усвядомлена абраў няпростую пе­да­га­гіч­ную сцяжыну і мае намер цал­кам рэалізаваць сябе ў лю­бі­май справе.
Напрыклад, Анастасія Пар­фі­но­віч і Кацярына Палубятка пра­цу­юць выхавацелямі ў дзіцячым сад­ку №6 толькі некалькі месяцаў, а ўжо пераканаліся: з выбарам пра­фе­сіі не памыліліся.
– Мы вельмі любім дзяцей, лёгка зна­ходзім з імі агульную мову, – га­во­раць дзяўчаты. – Таму і вы­ра­шы­лі звязаць свой лёс з педагогікай. Ка­лек­тыў садка сустрэў нас вельмі доб­ра­зыч­лі­ва. Старэйшыя калегі заў­сё­ды штосьці падкажуць, на­ву­чаць, калі трэба – зробяць заўвагу. А мы пераймаем іх вопыт і ста­ра­ем­ся акружыць сваіх выхаванцаў цеп­лы­нёй, быць цярплівымі з ма­ле­нь­кі­мі непаседамі.
Па закліку сэрца прыйшла ў шко­лу і настаўніца фізікі, а па су­мяш­ча­ль­ніц­т­ве педагог-арганізатар Тац­ця­на Генадзьеўна Эльяшэвіч, якая ўжо другі год працуе ў Ка­мен­с­кім дз/с-СШ. Пачынала яна сваю пе­да­га­гіч­ную дзейнасць яшчэ сту­дэн­т­кай пятага курса.
– Жыву ў Шчучыне, а на работу ез­д­жу ў Каменку, – гаворыць ма­ла­дая настаўніца. – Нарэшце збы­ла­ся мая даўняя мара, і я магу пра­ца­ваць з дзецьмі. Гэта ж настолькі ці­ка­ва: кожны дзень мы з імі ад­к­ры­ва­ем нешта новае. Так прыемна ба­чыць, як гараць іх вочкі, з якой ці­ка­вас­цю рабяты вывучаюць прад­мет.
На работу ў Шчучынскі цэнтр твор­час­ці дзяцей і моладзі Анас­та­сія Жалукевіч трапіла па раз­мер­ка­ван­ні пасля заканчэння Гродзен­с­ка­га гуманітарнага каледжа, дзе яна атрымала спецыяльнасць «дызайн графічны». Цяпер яна пра­водзіць заняткі гурткоў, на якіх ра­бя­ты з задавальненнем май­с­т­ру­юць розныя паробкі. Анастасія ве­ль­мі творчая асоба і валодае ўсімі на­вы­ка­мі стварэння рэкламных бук­ле­таў, візітак і інш. Разам з дзе­ць­мі яны рэалізуюць самыя крэ­а­тыў­ныя задумы.
Сустрэча для моладзі аказалася надз­вы­чай карыснай. Цікавую ін­фар­ма­цыю падрыхтаваў намеснік ды­рэк­та­ра цэнтра банкаўскіх пас­луг №424 у г.Шчучыне  ААТ «Беларусбанк» К.Я. Белуш. Кан­с­тан­цін Яўгеньевіч паведаміў, якую да­па­мо­гу ў выглядзе льгот­ных крэ­ды­таў аказвае наша дзяр­жа­ва ма­ла­дым спецыялістам. Ён па­рэ­ка­мен­да­ваў абавязкова ска­рыс­тац­ца та­кой магчымасцю.
К.Я. Белуш расказаў таксама і аб тых крэдытах, якія «Беларусбанк» пра­дас­таў­ляе маладым людзям ва ўзрос­це да 31 года ўключна. Іх умо­вы не настолькі выгадныя, як па крэдытах для маладых спе­цы­я­ліс­таў, але таксама даволі пры­ма­ль­ныя. Звяртаючыся да моладзі, Кан­с­тан­цін Яўгеньевіч ужо на пра­вах старэйшага сябра гаварыў аб тым, што ў сучасным грамадстве за­пат­ра­ба­ва­ны толькі вы­со­как­ва­лі­фі­ка­ва­ныя кадры, якія ўмеюць пра­ца­ваць у калектыве і пастаянна зай­ма­юц­ца самаўдасканаленнем. Ме­на­ві­та да гэтага і павінны ім­к­нуц­ца маладыя людзі.
Аб сацыяльных гарантыях, якія пра­дас­таў­ля­юц­ца ўчарашнім вы­пус­к­ні­кам вышэйшых і сярэдніх спе­цы­я­ль­ных навучальных устаноў, рас­ка­за­ла старшыня райкама праф­са­ю­за работнікаў адукацыі Шчу­чын­с­ка­га раёна Г.В. Вашчыла.
– Наша галоўная мэта – да­па­маг­чы маладым спецыялістам адап­та­вац­ца на новым месцы, ства­рыць добры мікраклімат у ка­лек­ты­вах, – тлумачыць Галіна Вац­ла­ваў­на. – Гэта сустрэча да­па­мо­жа нам бліжэй пазнаёміцца, на­ладзіць кантакт.
Прафсаюзны лідар рас­т­лу­ма­чы­ла ўдзельнікам сустрэчы розніцу па­між працоўным дагаворам і кан­т­рак­там, расказала пра дадатковыя ме­ры стымулявання працы, па­ра­і­ла абавязкова пазнаёміцца з ка­лек­тыў­ны­мі дагаворамі, дакладна ве­даць і выконваць свае служ­бо­выя абавязкі і правілы ўнутранага пра­цоў­на­га распарадку.
Напрыканцы сустрэчы Уладзімір Ра­ма­на­віч запрасіў гасцей на эк­с­кур­сію па  палацы і расказаў аб тым, як праводзілася рэстаўрацыя, як майстрам удалося захаваць аў­тэн­тыч­насць інтэр’ераў.
– Я вельмі задаволена, што па­бы­ва­ла на гэтай сустрэчы, – дзе­ліц­ца сваімі ўражаннямі настаўніца ан­г­лій­с­кай мовы СШ №3 г. Шчу­чы­на Вікторыя Далгоўская. – Па-пер­шае, абавязкова звярнуся для ат­ры­ман­ня крэдыта, пра які да­ве­да­ла­ся ад супрацоўніка банка. А па-дру­гое, вельмі цікава было на­ве­даць палац Друцкіх-Любецкіх.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.