Новыя МАЗы прапісаліся на мех­д­ва­ры ААТ “Васілішкі” | Дзяннiца

Новыя МАЗы прапісаліся на мех­д­ва­ры ААТ “Васілішкі”

Версия для печатиВерсия для печати

Акурат пад Новы год вадзі­цель ААТ “Васілішкі” А.А. Баг­дзе­віч атрымаў новы двац­ца­ці­тон­ны МАЗ – адзін з чатырох, якія гаспадарка нядаўна набыла па лізінгу. У гэтыя зімовыя дні Аль­ф­рэд Антонавіч абкатвае свай­го жалезнага волата на ад­воз­цы арганікі.


– Цуд, а не машына! – не хавае за­хап­лен­ня наш суразмоўца. – Я больш за трыццаць гадоў працую ў гас­па­дар­цы і, паверце, мне ёсць з чым параўноўваць. Доўгі час кі­ра­ваў грузавіком ГАЗ-53 і са­маз­ва­лам, створаным на яго базе. Дык вось, яны і побач не стаялі з маім но­вым энегранасычаным МАЗам! Пад яго капотам усталяваны ру­ха­вік магутнасцю 302 кВт. У прас­тор­най кабіне ёсць клімат-кантроль і на­ват абсталявана спальнае мес­ца. Прадугледжаны падагрэў ба­ка­вых люстэркаў ад абледзянення. Змяш­ча­ль­ны кузаў таксама можна праг­рэць, а яго борт адчыняецца аў­та­ма­тыч­на. На гэтай машыне пра­ца­ваць адно задавальненне! Да­рэ­чы, каштуе яна амаль 900 мі­ль­ё­наў рублёў.
Новыя МАЗы атрымалі і во­пыт­ныя вадзіцелі Алег Тадэвушавіч Кар­пі­нец, Валянцін Тадэвушавіч Пет­ру­шэ­віч і Ян Станіслававіч Шан­д­ро­ха, якія ў гэтыя дні таксама задзей­ні­ча­ны на адвозцы арганікі.
– Безумоўна, абнаўленне аў­та­пар­ка гаспадаркі патрабуе су­р­’­ёз­ных фінансавых укладанняў, але яно таго варта, – перакананы га­лоў­ны інжынер ААТ “Васілішкі” Яў­ге­ній Віктаравіч Вашчыла. – Адзін но­вы дваццацітонны МАЗ дзя­ку­ю­чы сваёй вялікай грузапад’ёмнасці з лёгкасцю заменіць чатыры звы­чай­ныя грузавікі. А гэта вялікая эка­но­мія часу і паліва. У будучым мы абавязкова закупім яшчэ не­ка­ль­кі аналагічных машын.
У ААТ “Васілішкі” клапоцяцца і аб своечасовым і якасным падвозе сва­іх работнікаў на працу. У бя­гу­чым годзе тут плануюць набыць ча­ты­ры камфартабельныя аў­то­бу­сы, якія дазволяць узняць культуру аб­с­лу­гоў­ван­ня пасажыраў на новы ўзро­вень.
Усяго аўтапарк ААТ “Васілішкі” ўклю­чае ў сябе 23 зернеўборачныя і 7 кормаўборачных камбайнаў, 154 гру­за­выя аўтамабілі, 148 трактароў і пагрузчыкаў. Дарэчы, менавіта ў гэ­тай гаспадарцы адзін з самых узор­ных мехдвароў сярод аг­рап­рад­п­ры­ем­с­т­ваў раёна і вобласці.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.